Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камароўскі прапануе апазыцыі назваць час выбараў


Сьпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі заявіў, што, праўдападобна, дата прэзыдэнцкіх выбараў будзе абвешчаная заўтра. Камароўскі падкрэсьліў, што затрымка гэтага рашэньня не наносіць урону функцыянаваньню дзяржавы. Сьпікер зазначыў, што адкрыты для прапановаў апазыцыі ў гэтым пытаньні.


У панядзелак у перадачы тэлеканалу Polsat News Браніслаў Камароўскі прапанаваў апазыцыйным партыям, каб яны самі назвалі зручнейшы тэрмін прэзыдэнцкіх выбараў.

“Я хачу сардэчна папрасіць, падкрэсьліваю – сардэчна папрасіць – апазыцыю, якая панесла найбольшыя страты, бо страціла двух патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах (маюцца на ўвазе Лех Качыньскі і Ежы Шмайдзіньскі – РС), каб яна акрэсьліла найбольш зручны час для сябе”, – сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG