субота, 04 лютага 2012, Менск 13:39

Дзень блогера

Выбары-граблі

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Такім чынам, я зноў балятуюся ў маім Сухараве. Я ўсьведамляю ўсе рызыкі быць кандыдатам і праводзіць кампанію ва ўмовах адсутнасьці рэальнага падліку галасоў. Але я іду на “выбары”, каб у выбарцаў існавала сапраўды якасная альтэрнатыва. Няхай сёньня мой выбарца ня ў стане адстаяць свой голас на выбарчым участку або на Плошчы, але галоўнае, каб у яго ўвесь час была магчымасьць выбару, гэта значыць — магчымасьць мысьліць, ацэньваць, параўноўваць і выбіраць.

Я ўдзельнічаю ў кампаніі, нават ведаючы, што ў пэўным сэнсе мая кандыдатура “выкарыстоўваецца” ўладамі для легітымацыі выбараў — маўляў, бачыце, нават “апазыцыя” ў нас бярэ ўдзел. Але я ўсьведамляю і свае “выгады”. Карацей, выкарыстаю такое параўнаньне: выбары ў Беларусі — гэта граблі. Але непрагматычны чалавек, ведаючы, што, наступіўшы на граблі, можна атрымаць па ілбе, іх проста абыходзіць. У той жа час руплівы гаспадар карыстаецца розным рыштункам, каб трымаць у парадку гаспадарку. Для мяне граблі-выбары — неабходны, але недастатковы палітычны інструмэнт, каб прыбраць аўтарытарнае сьмецьце ў нашым агульным доме, Беларусі.



Вось выгады ад удзелу ў выбарчай кампаніі сёньня:

1) трымаць “руку на пульсе” грамадзкіх настрояў, вывучаць і аналізаваць сытуацыю (анкетаваньне, размовы) і напрацоўваць давер у выбарцаў ад кампаніі да кампаніі. Паколькі за адну кампанію стаць супэрвядомым і замацавацца ў сьвядомасьці ў якасьці адзінай альтэрнатывы не выпадае, менавіта рэгулярныя якасныя кампаніі ў адной акрузе (а ня кожны раз у новай!) ствараюць падмурак і замацоўваюць пазыцыі для далейшай дзейнасьці і для наладжваньня іншых каналаў камунікацыі з выбарцамі па-за межамі выбарчых (дазволеных) кампаніяў.

2) пашыраць кола прыхільнікаў нават сярод тых, хто зусім апалітычны ці ня вызначыўся. Тыя, хто “супраць усіх” альбо ня ходзяць на выбары, узятыя агулам, — гэта і ёсьць сапраўдная “бальшыня” беларускіх выбарцаў. Тут важна стварэньне палітычнай (а не дэпалітызаванай) камунікацыі і контр-ідэалягічнага інфармаваньня ў маёй акрузе. Просты прыклад: цягам 6 гадзінаў у нядзелю 14 сакавіка на пікеце па зборы подпісаў за маё вылучэньне ў самым наведвальным месцы Сухарава на стэндзе быў разьмешчаны партрэт сябра маёй ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Зараз, калі па Менску ў сярэднім па 5 кандыдатаў на акругу, нашу адсутнасьць ніхто і не заўважыць. А мы ёсьць! Больш за тое, мы хочам, каб нас зразумела і падтрымала бальшыня грамадзтва!



4) дзейнічаць асымэтрычна — гэта значыць праз удзел у кампаніі і агучваньне найбольш сур'ёзных праблемаў так ці інакш прыцягваць увагу грамадзтва, мэдыяў (незалежных і афіцыйных) і ўладаў да сытуацыі ў маёй акрузе. Улады, прынамсі, пачнуць заўважаць праблемы дадзенай акругі. Яны, вядома, не прызнаюць “першакрыніцу”, але ж галоўнае ў дадзеным выпадку — гэта вынік. Так было з паліклінікай у Сухараве, якую адчынілі ў 2009 годзе. Дарэчы, у гэтай выбарчай кампаніі я атрымаў ускоснае прызнаньне маёй дзейнасьці: праўладны дэпутат, які дагэтуль двойчы прызначаўся на дэпутацтва ў Сухараве, “перабег” на іншую акругу.

5) даваць выбарцам доказы, што сапраўдных выбараў у нас няма, таму давер да кандыдата — гэта толькі частка падтрымкі, хоць і важная. “Змагацца” трэба таксама за ўмовы выбараў ці хаця б усьведамляць, якія ў нас рэальныя ўмовы. Таму, зьбіраючы подпісы за мяне, мы адначасова паказваем здымкі з выбарчых участкаў і тлумачым, што незалежныя назіральнікі ня маюць магчымасьці адсочваць, якія “цуды” адбываюцца над скрынкамі для галасаваньня.




6) павялічваць кола актыўных прыхільнікаў і “трэніраваць” чальцоў каманды, перадаючы ім каштоўны досьвед палітычнае працы. Я перакананы, што палітык, які ідзе на выбары (мясцовыя, парлямэнцкія, прэзыдэнцкія) , сам не павінен цурацца гэтае рэальнае працы і гэтым падаць прыклад сваёй камандзе: сам зьбіраць подпісы, сам хадзіць ад “дзьвярэй да дзьвярэй” сваіх выбарцаў, сам стаяць у пікетах.

Такім чынам, я займаюся грамадзкай справай, бо рабіць інакш не дазваляе сумленьне. Гэта й ёсьць сапраўдны сэнс слова “палітыка”: не барацьба за ўладу, а фармаваньне й рэалізацыя прапановаў, якія датычацца штодзённага жыцьця людзей.

А выбарчая кампанія — адзін з важных інструмэнтаў.

Непапраўны аптыміст, які любіць дапамагаць добрым людзям і цешыцца, калі гэта атрымліваецца.

1. Навошта я пішу блог

Блог завёў у студзені 2007 году, каб адрэагаваць на ўражаньні pingvin-ass адносна маёй улёткі.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Шчырасьць, асабістасьць ды эмацыйнасьць.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Брыдкаслоўе, хамства ды непавагу да суразмоўцы.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

Блогі трох вельмі цікавых мне асобаў з майго Сухарава:

дзёньнік грымзы  Непасрэднасьць, жыцьцёсьцьвярджальнасьць ды камунікацыйнасьць.

Дзеўка_паэт_неба Выкшталцонасьць, узьнёсласьць ды трапнасьць.

Prydumaj sabie svoj śviet  Шчырасьць, арыгінальнасьць ды тонкасьць.

uladzimer.livejournal.com/ Навіны ад майго вельмі блізкага сябра яшчэ з далёкіх унівэрсытэцкіх гадоў (з 1989), зь якім 3 гады пражылі ў адным пакоі і які быў сьведкам на маім шлюбе. Ганаруся такім сябрам!

Беларускі Незалежніцкі Блог Нетрывіяльнасьць, абазнанасьць ды здаровы сэнс.

Дарэчы, адзін з канкрэтных вынікаў запрашэньня на ўдзел у дні блогера на Радыё Свабода — гэта абнаўленьне біяграфічных дадзеных у маім блогерскім профілі карыстальніка. За што вялікі дзякуй!

 
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
05.04.2010 09:32
"...сапраўдны сэнс слова “палітыка”: не барацьба за ўладу, а фармаваньне й рэалізацыя прапановаў, якія датычацца штодзённага жыцьця людзей..."
Калі гэта сур'ёзна, то гэты чалавек-блогер проста блазен
Адказаць

Імя:: Яўген Горад:: Вільня
05.04.2010 11:56
паважаны ананім,
блюзнерствам хутчэй можна назваць спрошчанае разуменне ’палітыкі’, кшталту ’хто каго’. такое тлумачэнне больш пасуе сярэднявеччу, а не сучаснаму грамадству. зараз ’палітыка’ - менавіта "фармаваньне й рэалізацыя прапановаў, якія датычацца штодзённага жыцьця людзей". напрыклад, сацыяльная палітыка, палітыка добрасуседства ды г.д.
калі ласка глядзіце шырэй і глыбей.
спадар алесь робіць вельмі файныя рэчы: прымяняе знакамітую формулу think globally act locally на беларускай рэчаіснасці. дзякуй яму за гэта і шчыра спадзяюся на ягоны поспех.
думаю, прыйдзе той час, калі на вуліцах менска будзе багата бігбордаў са словамі "Лагвінец - прэзідэнт што трэба!"

Імя:: Łahviniec
05.04.2010 11:35
"рэалізацыя прапановаў, якія датычацца штодзённага жыцьця людзей", улучае ў тым ліку і барацьбу за ўладу. Не заганяйце сябе ў пастку, Ананім!

Імя:: Маша
05.04.2010 12:37
Шчыра зайздрошчу выбарцам Лагвінца і шкадую, што жыву ў іншым раёне. Нават калі галасы не лічаць, то мне было б прыемна падтрымаць такога кандыдата, а таксама разлічваць на яго падтрымку і ўдзел ў нейкіх уласных мясцова-сацыяльных патрэбах.

Імя:: Шварц-папа Горад:: Менск
05.04.2010 12:57
Зразумела, што нельга разлічваць на нейкія справядлівыя вынікі. Але з людзьмі трэба працаваць. Самае жахлівае ў нашым грамадстве - татальная абыякавасць, якая выхоўвалася савецкім часам, а зараз - беларускім чыноўніцтвам.
Малайчына.

Імя:: Ігар зь Менску
05.04.2010 13:04
Жыву побач з Алесем і магу засьведчыць ягоную адказнасьць, павагу і любоў да суседзяў па мікрараёне і да людзей агулам, а таксама выдатныя камунікацыйныя ды байцоўскія здольнасьці.

Імя:: Апалонік
05.04.2010 13:23
Менавіта так павінна была працаваць апазыцыя апошнія гадоў 15. Каб мець давер выбарцаў і перамагаць. Але партыйцам хацелася халявы, вось нічога і ня маюць.

Імя:: Фэрмер Горад:: Мінеанапаліс
05.04.2010 13:25
Людзі, якія дагэтуль не страцілі матывацыі, каб дзейнічаць на карысць грамадства, заўсёды выклікаюць толькі павагу. Такая актыўная пазыцыя чалавека есць вялікім адрозненнем ад таго, як бяздзейнічаюць іншыя --- тая ж АГП. Скласьці лапкі і сказаць, што мяне пакрыўдзілі, таму здымаюся гэта адное, а ісці насуперак абставінам дзеля працы з грамадствам, з люзьмі гэта зусім іншае -- тое, што называюць актыўнасцю і сэнсоўнасцю.

Імя:: prosto człowiek
05.04.2010 16:41
Насамрэч, паважаны спадар Лагвінец, прафесіяналізм у сучаснай Беларусі ў занепадзе, у загоне, ці попрасту: на маргінесе грамадскага жыцця...Прафесіяналаў пазбаўляюцца рэжымныя структуры, але пазбаўляецца і псеўдадэмакратчныя арганизацыи. Вы з'яляецеся дарадцам кіраўніка РЗС, у руху ягоным якім працуюць людзі, што цкуюць прафесуру за іншадумства, зневажаюць жынчынаў за непрыналежнасць, крывадушаць і інтрыгуюць, дзеля чаго? А каб толькі асягнуць асабістых пыхлівых мэтаў. Памятайце, пры нагодзе, што не ўсЁ ды не усЕ яшчэ у нашай краіне прадаюцца і купляюцца. Не ўсе гатовыя таксама ў шустрых малодчыках з РЗС бачыць будычыню краіны...Усе прыемы Нейра-Лінгвістычнага Праграмавання, піяр-тэхналогіі-пустэча у час інфармацыйнага буму.

Пераможная тэхналогія у Беларусі-Праўда, Праўда і нічога акрамя Праўды. Бо без Праўды -ўсе вы ад лукавага...ад якога -выбаў нас Божа! Таму пакладзице руку на сэрца паглядзицеся у люстэрка и прызнайцеся без лухты: Вы верыце у тое, што кажыце?????
Адказаць

Імя:: Апалонік Горад:: Менск
06.04.2010 09:59
prosto człowiek
Скажыце, Вы пра што? Пра якія зьнявагі жанчынаў, прафэсуры, крывадушнасьць Вы кажаце? У Вашых словах адчуваецца сапраўднае перажываньне за Беларусь, але сваім (як мне здаецца безпадстаўным) допісам Вы зьневажаеце Лагвінца. Асобы, Чалавека, які на маю думку, можа служыць прыкладам сапраўднага шчырага служэньня Беларусі. Па меншай меры іншых прыкладаў я за нім не заўважаў. Расчаруйце мяне калі зможаце гэта зрабіць абгрунтавана.
Адказаць

Імя:: Гаеўскі Горад:: Менск
06.04.2010 10:09
Пераглядзі фільм "ПЛОШЧА" і там знойдзеш гэтага тыпчыка, калі Хашчавацкі паказвае "інтэлектуальныя" атакі з боку супраціўнікаў Плошчы. Нават словы тыя ж самыя: маргінал і г.д. - іх жа натаскваюць, каб крыху былі падобныя на сапраўдных апанэнтаў. Насамрэч гэта тупыя прадажныя шаўкі, каштуюць - за выпіўку.

Імя:: Łahviniec
05.04.2010 17:57
Шаноўны prosto człowiek!
я таксама за праўду!
Веру ў тое, што раблю і што кажу.
Рэшта Вашых развагаў-штампаў несур'ёзная без канкрэтных фактаў.
Адказаць

Імя:: Ананім
05.04.2010 22:15
Пракрычаць: "сам дурак"- можа і попка -папугай. А зрабіць высновы, адносна грамадскага меркавання, палітолагу варта. Акурат таму, што як Вы самі кажаце-існуе развага-"штамп", т.е. ўжо замацаванае у свядомасці меркаванне. Так разбейце штамп,тольк не словамі -справаю...Паступіцеся амбіцыямі і інтарэсамі уласнымі, умацоўвайце, а не знішчайце веру у праўду і справядлівасць, працуйце на агульную і канчатковую Перамогу над ражымам. А калі не хочаце, прызнайцеся, што гуляеце у палітыкуразам з Лукашэнкам, уводзячы за нос беларускае грамадства як мага далей ад магчымасцяў на Свабоду ды ДЭмакратыю.
Адказаць

Імя:: Алег Гаеўскі (75 год) Горад:: Менск
06.04.2010 01:03
Ананім піша непісьменна - гэта ўжо пракол, бо не добра ўчыўся. А любоў да папіканняў маладому энергічнаму палітыку - гэта й вогуле змахвае на працу за рэжым. Зыдзі...

Імя:: Kipa Горад:: Менск
05.04.2010 22:02
Капля камень точыць!
Адказаць

Імя:: Алег Гаеўскі (75 год) Горад:: Менск
06.04.2010 00:59
Тут не капля, Тут моцны абух.

Імя:: Віктар Горад:: Менск
05.04.2010 23:15
Цалкам згодны з спадаром Лагвінцом. Спору ў працу!

Імя:: Łahviniec
05.04.2010 23:39
Шаноўнае Спадарства!
Вялікі дзякуй за рэакцыю на мой допіс пра выбары-граблі.
Рады, што ён не пакінуў вас абыякавымі.
Аўтарам крытычных заўвагаў, асабліта тых, дзе ёсьць прэтэнзія на далёкасяжныя маральныя ацэнкі, запрашаю напісаць мне на электоронную пошту (a@lahviniec.org), каб неананімна, у дэталях і з аргумэнтамі праілюстраваць сваю пазыцыю.
Вялікі дзякуй за словы падтрымкі, чытачы і прыхільнікі Свабоды!
Ваш,
А.Л.

Імя:: ljdzmimtry
06.04.2010 00:20
І ўсе ж такі не да канца зразумела, якія менавіты прапановы агучвае сп-р Лагвінец падчас гэтай кампаніі. Шмат размоваў пра каштоўнасці і альтэрнатыўнасць, але хацелася б даведацца, што маецца на ўвазе на практычным узроўні.

Імя:: Алег Гаеўскі (75 год) Горад:: Менск
06.04.2010 00:57
Алесь малайчына: ён прымушае праўладных фокуснікаў ад выбараў усяляк намагацца ды ўсё яскравей дэманстраваць іхную кухню - то бок , патаемныя падлікі з наступнай хлусьнёй пра вынікі, запалохванне й подкуп за 30 срэбранікаў "згодных" станавіцца іхнымі ручнымі дэпутатамі, словам выкоўзваюцца і становяцца бачнымі ўсе махлярствы гэтых адшчапенцаў.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
06.04.2010 01:07
Создание таких политических деятелей-очень умный ход лукашенковских идеологов.
Недаром Чавес так часто приезжает углубится в невероятно успешный опыт формирования собственной преданной оппозиции.
Жаль что незнакомы с этими опытом Гиганты-Мудищевы из Северной Кореи и Бирмы.
Тоже могли бы что-нибудь подбросить.
Не нефть,так может опыт контроля умирающих от голода людей.

Імя:: антон
06.04.2010 02:26
иммитируем выборы, господа зазывалы?

Імя:: SlaDa Горад:: Mенск
07.04.2010 12:00
Колькі ведаю Алеся - столькі не перастаю захапляцца ягонай энэргіяй і імпэтам! Каб кожны так працаваў!! Удачы, Алесь!