субота, 04 лютага 2012, Менск 13:38

Савецкая ўлада 2010

Кандыдат у дэпутаты Лагвінец прапануе пашырыць дарогу

Алесь Лагвінец зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Менскі гарсавет у менскім мікрараёне Сухарава. «Свабодзе» Алесь Лагвінец распавёў пра мясцовыя праблемы і падзяліўся меркаваньнямі пра актыўнасьць жыхароў мікрараёну адносна выбараў. Глядзіце відэа.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Спампаваць
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ljdzmitry
31.03.2010 23:31
Ну проста не Лагвінец, а супер-Лагвінец. І паліклініку, і дарогі і парк актыўнага адпачынку. Шкада, што жыву ў іншым р-не. Можа б прагаласаваў бы за яго. Прынамсі, малады, атыўны і не кажа "дзяжурных" фразаў.

Імя:: Сергей Горад:: Минск
01.04.2010 10:13
Наконец видим интелектуального и небезразличного человека.

Імя:: усё ясна
01.04.2010 16:59
а тут усё зазываютць "на выборы"..

Імя:: Мікола Горад:: Масты
01.04.2010 20:08
Вельмі добрае відэа. Кандыдат трымаецца перад камерай, гаворыць добрай мовай і пра мясцовыя праблемы.

Імя:: Кіра Горад:: Менск
01.04.2010 21:53
Адразу бачна, што спадар Лагвінец ведае, пра што гаворыць! Я асабіста ўпэўнена, што гэта словы падмацаваныя ня толькі добрым веданнем праблемаў мікрараёну, а таксама і распрацаванасьцю шляху выйсця з іх! Да таго ж высокія асабістыя якасьці кандыдата робяць яго такім, якога не запае у кожнай выбарчай акрузе!

Імя:: Апалонік Горад:: Менск
03.04.2010 09:09
Галоўны сказ інтэрв'ю: калі мы ня ўдзельнічаем - мы не існуем.
Палітыкі наогул існуюць толькі ў галовах людзей, калі ў іх бесперапынна ня грукацца, як гэта робіць Лагвінец, ператвараешся у "так званых", віртуальных палітыкаў, у лепшым выпадку экспэртаў.
Нібыта прынцыповыя барацьбіты за маральную чысьціню сваёй адмовай ад удзелу ў выбарах толькі падкрэсьліваюць сваю бездапаможнасьць, адсутнасьць рэальнай працы з выбаршчыкамі ў міжвыбарчы перыяд. Ці разумеюць такія, каму "усё ясна", што калі няма рэальная працы зараз, няма таксама ніякіх шансаў у сапраўдных дэмакратаў і пасьля таго, як рэжым заваліцца і на Беларусі ўсталюецца свабода. Як вы, чысьцюлькі, праб'ецеся скрозь тых, хто тысячамі паваліць ва ўладу па грошы (як на Ўкраіне напр.) - скрозь шэрагі былых і дзейсных чынуш, іх сваякоў, бізнэсоўцаў, якія за ўладныя прывілеі разьдзяруць вам глытку, авантурыстаў і гтд. Ніяк. Вам ня хопіць спрыту, бо вы развучыліся працаваць, ня хопіць грошай, хто дасьць іх неэфектыўным працаўнікам!.. Дзякуючы вашай пасыўнасьці і ленасьці простая дарога да дэмакратыі зноў зробіць загагуліну гадоў на 20.
Хіба што нас выратаюць такія людзі як Лагвінец. Алесь, наперад!