пятніца, 10 лютага 2012, Менск 00:54

Культура

“Плошча” у літаратуры праз чатыры гады пасьля Плошчы ў жыцьці

19 сакавіка, роўна праз чатыры гады пасьля таго, як у Менску паўстала «Плошча імя Кастуся Каліноўскага», беларускі літаратар Барыс Пятровіч прэзэнтаваў сваю новую кнігу пра падзеі таго часу.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гэта першы мастацкі твор у беларускай прозе пра падзеі, які адбыліся ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Пісьменьнік, праўда, зазначыў на пачатку вечарыны, што кніга «Плошча» хоць і напісана пра рэальную старонку найноўшай беларускай гісторыі, але сюжэт яе нельга лічыць дакумэнтальным, а галоўныя героі ня маюць канкрэтных прататыпаў. Дый наогул гэта кніга пра каханьне, сказаў Барыс Пятровіч:

 
«Можа быць, важней падназва гэтай кнігі — „Гісторыя аднаго каханьня“. Таму што найважней — гэта тое, што сапраўды адбываецца перад Плошчай і па-за Плошчай. Гэта гісторыя ўзаемаадносін двух маладых людзей, якія кахаюць адно аднаго, якіх злучыла, зьяднала якраз гэтая самая Плошча».

Аповесьць напісана ў выглядзе дзёньнікаў галоўных герояў, што надае ёй даверлівага лірызму, нават калі ў іх распавядаецца пра драматычныя падзеі разгону намётавага мястэчка і зьняволеньня ягоных удзельнікаў.

Выступоўцы адзначалі розныя вартасьці кнігі. Пісьменьнік Уладзімер Арлоў:

«Хачу падзякаваць Барысу за тое, што ён напісаў мудрую, шчымлівую, сьветлую і аптымістычную кнігу».

Праваабаронца Алесь Бяляцкі:

«Тая пазыцыя, якую Барыс выказвае ў гэтай кнізе — гэта чарговы крок да большай сьмеласьці, да большай народнасьці беларускай літаратуры, якая сапраўды цяпер знаходзіцца з народам. Лічу, Барыс, што ты зрабіў сур’ёзную справу і яна ёсьць пэўным помнікам таго, што адбывалася на Плошчы».

Музычны настрой прэзэнтацыі кнігі «Плошча» Барыса Пятровіча, якая адбывалася ў сядзібе БНФ, ствараў паэт і бард Эдуард Акулін.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Зміцер з гіст.факу Горад:: Мінск
19.03.2010 20:27
Арлоў ізноў піярыцца.Няўжо было мала навіны пра гіст.фак?Добранька вы спадар прапіярылі нас на адным з сайтаў.Дзякуй вам вялікі.
Адказаць

Імя:: vandrounik
19.03.2010 23:52
Сп. Зьміцер прытрымайце сваю злосьць пры сабе .
Столькі - колькі спадар Уладземер за сваё жыцьцё зрабіў для Радзімы - Вы й за 10 жыцьцяў ня зробіце .


Імя:: Барыс
19.03.2010 20:37
"Гэта першы мастацкі твор у беларускай прозе пра падзеі, які адбыліся ў Менску пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году"

Навошта падаваць інфармацыю не праверыўшы яе. Дастаткова прагугляваць слова 'плошча'.

http://arche.bymedia.net/2007-11/voranau711.htm

Імя:: Лях Горад:: Мінск
19.03.2010 21:52
Паважаю Барыса. Але запрашаць Уладзю на імпрэзу? Хай ён лепш здымаецца голым з Хадановічам. Гэты чалавек здольны сапсаваць любую імпрэзу.
Адказаць

Імя:: Prosta Baginya Горад:: Lunny
20.03.2010 20:53
А вы прадстаўнік калялітаратурнай багемы, якую, відаць, нават пры гальштуку не запрасілі на імпрэзу :)