Новы прэм’ер-міністар Украіны ачысьціў свой кабінет ад аўры Цімашэнкі
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў паведаміў, што 11 сакавіка ён арганізаваў асьвячэньне свайго службовага кабінэту на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараўx
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў
Пра гэта
Азараў паведаміў 19 сакавіка ў Днепрапятроўску падчас прадстаўленьня новага старшыні Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі. «Пасьля пасяджэньня Вярхоўнай Рады я зайшоў у кабінет прэм'ер-міністра і адчуў цяжкую, уціскальную аўру. Я патэлефанаваў сьвятару
Паўлу з Кіева-Пячэрскай лаўры і папрасіў асьвяціць кабінэт. Ён прыехаў, асьвяціў, і стала лягчэй », – цытуе Азарава агенцтва
УНІАН. Па словах украінскага прэм’ера, хоць пакуль у краіне справы не палепшыліся, але на душы стала лягчэй.