пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:45

Палітыка

Мілінкевіч: Калі ўлада ня ўмее арганізаваць дэмакратычны працэс, тады застаецца вуліца

Чатыры гады таму, 19 сакавіка, шматтысячным мітынгам на Кастрычніцкай плошчы пачаліся падзеі Менскай вясны 2006-га. Грамадзяне пратэставалі супраць несумленных прэзыдэнцкіх выбараў. Наступныя выбары адбудуцца праз год — у 2011-м. Ці варта чакаць падобных пратэстаў?

Аляксандар Мілінкевіч, 19 сакавіка 2006
x
Аляксандар Мілінкевіч, 19 сакавіка 2006
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Былы кандыдат на прэзыдэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што Беларусь — гэта не Ўкраіна і ня Грузія, дзе не было страху. Таму ў Беларусі людзям нялёгка выходзіць на плошчу.
У нас татальны страх, які стварыла ўлада...

“У нас татальны страх, які стварыла ўлада, перашкаджае людзям выйсьці на мірную акцыю пратэсту, і выходзяць самыя мужныя. Па-першае, ім усім вялікі паклон за тое, што яны гэта зрабілі. Я думаю, што яны ўратавалі і асабістую годнасьць, і эўрапейскую пэрспэктыву для Беларусі. Каляровую рэвалюцыю ў краінах аўтарытарных, дыктатарскіх вельмі цяжка рэалізаваць. На Ўкраіне і ў Грузіі гэта былі недасканалыя дэмакратыі, іх ніяк нельга назваць дыктатурамі. А ў нас — кантроль абсалютна за ўсімі. І калі людзі выходзяць на плошчу і разьвітваюцца зь сем’ямі, гэта шкодзіла справе”.

Паводле А.Мілінкевіча, людзі могуць выйсьці на плошчу і падчас наступных прэзыдэнцкіх выбараў.
Калі ўлада ня ўмее арганізаваць дэмакратычны працэс, тады застаецца вуліца ...

“Могуць выйсьці з эканамічных прычын, бо ёсьць напружаньне ў грамадзтве. Прычыны могуць быць розныя. Але вельмі важна, каб гэта былі мірныя акцыі. І надзвычай важна, каб улада не ўжывала сродкі жорсткага падаўленьня. Я лічу, што кожны кандыдат у прэзыдэнты — калі выбары будуць адбывацца так, як сёньня, фактычна без падліку галасоў, бяз нашых прадстаўнікоў у камісіях — можа і павінен заклікаць людзей выйсьці на плошчу на мірную акцыю пратэсту. Час пакажа. Але іншага спосабу няма. Калі ўлада ня ўмее арганізаваць дэмакратычны працэс, тады застаецца вуліца”.

Адзін з арганізатараў намётавага лягера, які пратрымаўся чатыры дні на Кастрычніцкай плошчы, Вячаслаў Сіўчык не выключае, што ў выпадку “выбарчага фарсу” людзі зноў выйдуць на плошчу і іх будзе значна больш. Згадваючы падзеі 2006 году, ён адзначыў:

Вячаслаў Сіўчык
“Гэта быў беларускі нацыянальны чын, які засьведчыў усяму сьвету, што Беларусь ёсьць. Гэта была беларуская нацыянальная зьява, якая паказала, што ў нашай краіне ня ўсё беспэрспэктыўна і падзеі ў нас будуць. І, натуральна, тое, што зрабіла найперш беларуская моладзь, — гэта проста гераічныя падзеі, бо ў такіх умовах, у якіх мы былі ў 2006 годзе, наагул цяжка было зрабіць хоць нешта. І ў 2011 годзе сёньняшні рэжым будзе праводзіць чарговы фарс, і ўсё будзе залежаць толькі ад аднаго — ці пагодзяцца з гэтым самі беларусы. І палітычны фарс, які сёньняшні рэжым называе прэзыдэнцкімі выбарамі, дае такі шанец, што плошча можа быць”.

Праз год новыя прэзыдэнцкія выбары, ці варта чакаць пераменаў? Гэтае пытаньне да старшыні АГП Анатоля Лябедзькі:

Анатоль Лябедзька
“Пераменаў чакаць ня варта, за перамены трэба змагацца. Самі па сабе перамены ў Беларусь ня прыйдуць, бо яны не патрэбныя тым, хто кіруе ня толькі палітычным працэсам, а і жыцьцём у Беларусі. Таму вельмі важныя зараз кансалідаваныя дзеяньні тых, хто выступае за перамены, хто можа прапанаваць эфэктыўную палітыку”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 15:24
"К тому, кто не проводит реформ, постучит Реформация".
Станислав Ежи Лец.

Імя:: сяржук
19.03.2010 15:40
Як нашая апазiцыя выпускае пар у сьвiсток беларусам добра вядома.

Імя:: Ананім
19.03.2010 16:44
Мілінкевіч: Калі ўлада ня ўмее арганізаваць дэмакратычны працэс, тады застаецца вуліца
------------------
Кто не может организовать улицу, идет на помойку.

Імя:: мінак
19.03.2010 17:16
Мілінкевічу трэба даць яшчэ адзін шанец
Адказаць

Імя:: 2 мiнак
19.03.2010 18:17
Шанец чаго даць? Ускласьцi яшчэ раз кветачкi ля помнiку Перамогi альбо атрымаць гранты?
Адказаць

Імя:: Алексей
19.03.2010 20:18
Что вы прицепились к этим цветам на площади Победы?! А что тогда делать надо было?! Идти брать штурмом пустую резиденцию Лукашенко?! ОМОН открыл бы стрельбу - были бы раненые, убитые, посаженые в тюрьму( и не на год-два химии, а на 10-15 строгого режима). Ну вот собралось 19 марта 2006 20 000 человек, пошли возложили цветы, тихо мирно, без стрельбы и задержаний, почему 20 марта не прийти с друзьями, родственниками, коллегами?! Собралось бы 20-го 100 000 и не на какую резиденцию бы идти не надо бы было! И не Милинкевич виноват в том что не собрались, а мы сами!
Адказаць

Імя:: 2 Алексей
19.03.2010 20:53
Гэтыя казкi людзi ўжо сто разоў чулi.
Але гэтыя кветкi, гэта, сапраўды, не галоўнае.
Галоўнае гэта тое, што Мiлiнкевiч, праз гранты, быў уцягнуты ў чужую палiтыку.

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
20.03.2010 06:56
Кто собирается за Милинкевича выйти на площадь?
Ну. и Ухарь! О демонстрациях заговорил. С чего бы это!
Сам же никогда на них не бывал. Never!
Главное что бы мирно и чтобы власть не кусалась.
А что если кусается?
И ежедневно.
Опять нужны наивные, туповатые, молодые, да горячие.
Господин Милинкевич тащите вы на ваши митинги тех героев, которые никогда на них не бывали. Тех кто всегда за чужими спинами прятался.
Янукевича, Лялькова, Губаревича и прочих толкателей в Европу.
Теперь ваша очередь пришла. Дубинкой по печёнкам.
А мы посидим и посмотрим. Со стороны.
На вас храбрецов и на либерализующуюся власть.

Імя:: Яўген Мурашка
20.03.2010 09:34
Было сказана:
Імя:: 2 Алексей
"...Галоўнае гэта тое, што Мiлiнкевiч, праз гранты, быў уцягнуты ў чужую палiтыку...."
Небарака, сп. Мілінкевіч, і хто ж яго так ашукаў? Можа сп. Казанецкі і К. Мяркую, трэба расплюшчыць яму вочы, каб ён усьвядоміў, што дакладна ён грае у чужыя гульні