пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:27

Палітыка

“Пуцін прасоўвае сваё бачаньне Эўразійскай імпэрыі”

“Савецкі саюз паступова адбудоўваецца у той час як Уладзімер Пуцін зьбіраецца вярнуцца ў Крэмль”, піша брытанская газэта “Times”

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Выданьне піша, што Ўладзімер Пуцін, чалавек, які назваў распад СССР “самай вялікай гэапалітычнай катастрофай 20-га стагодзьдзя”, як выглядае, імкнецца стварыць новую імпэрыю.

Апошняе пацьвярджэньне гэтаму – прапанова віцэ-прэм’ера ўраду Расеі Ігара Шувалава аб стварэньні адзінай валюты для Расеі, Беларусі і Казахстану. Гэтыя тры краіны толькі што стварылі Мытны саюз і да 2012 году зьбіраюццца аформіць адзіную эканамічную прастору. У. Пуцін запрасіў далучыцца да Мытнага саюзу Украіну. Паводле Шувалава, валютны саюз будзе лягічным далейшым крокам, збудаваным паводле мадэлі эўра. Апошні раз гэтыя тры краіны мелі адну валюту ў СССР.

Калі Ўкраіна далучыцца да “тройкі”, гэта сфармуе агульную эканамічную прастору ад межаў Эўразьвязу да Кітаю з насельніцтвам 123 мільёны чалавек.

Ягоным палітычным, вайсковым і эканамічым цэнтрам стане Масква. У той жа час Пуцін мае намер зноў кіраваць Расеяй 12 гадоў, піша “Times”.

Агульная валюта стане канкурэнтам даляру і эўра ў фармаваньні рэзэрваў, а адноўлены саюз дасьць Расеі шанец у барацьбе за выжываньне з іншымі гігантамі – Эўразьвязам і Кітаем.

Іншым постсавецкім краінам будзе цяжка супраціўляцца прыцягненьню адзінай валюты і эканамічнай прасторы.

Трэці тэрмін Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі завяршаецца ў наступным годзе, і ён будзе вымушаны паказаць поўную ляяльнасць Расеі, калі Пуцін стане адзіным буйным міжнародным лідэрам, які ўхваліць ягоны чацвёрты тэрмін. Пуцін напэўна будзе ўплываць і на выбар наступніка Нурсултана Назарбаева ў Казахстане.

Платай за гатоўнасьць аддаць Маскве кантроль за валютнай і эканамічнай сыстэмай для Беларусі і Казахстана стане намінальны характар іх незалежнасьці.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
19.03.2010 13:58
Чэкіст зладзюга зноў шукае рабоў, каб у Сібіру дарам працавалі на рускіх бы пры камуністах у канцлягерох беларусаў на катарзе мучылі.
Мачыла 43 млрд,баксаў на галерах у крамлі зарабіў цяжкай працай - трэба жцяпер неяк круціцца каб не засадзілі на пажыцьцёвае. Будзе вам імпэрыя гультаёў і пьянчуг, дзе зладзяі чэкісты будуюць новы камунізм на Зямлі коштам калёній.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 14:20
"И не воссияет солнце над какой-либо другой страной, сопредельной с нашей, но все эти страны я обращу в единую державу".
Персидский царь Дарий.

Імя:: Ананім
19.03.2010 17:50
Трэба прызнаць, Пуцiн выдатна разыграў камбiнацыю з Лукашэнкам. Больш таго, у працэс яго эўралегiтымiзацыi была падключана нават нашая гора апазiцыя на чале з яе трэцясектарнымi эўрабалбатунамi. Праз чэкiсцкую агентуру ў Нямеччыне наладжвалi сувязi... Крамлёўскiя чэкiсты - мастакi складаных камбiнацый. Цяпер, легiтымiзацыя Лукашэнкi будзе наўпрост залежыць ад таго, як скажа Пуцiн ў новастворанам геапалiтычным трохкутнiку Масква-Берлiн-Парыж, дзе пытаньне беларускай незалежнасьцi вiдаць ужо вырашана. У тым жа напрамку паслухмяна пашпацыруюць вiдаць i нашыя, ахвотлiвыя на замежныя гранты гора-апазiцыянiсты, падыгрываючы нелегетымным выбарам. Актыўная псеўдапалiтычная мiтусьня ўжо пачалася. Як той сказаў: каб лукашысцскае вогнішча працягвала гарэць і смуродна дыміць, Масква працягвае падкідваць туды новыя і новыя дровы... у выглядзе крэдытных грошай і "кандыдатаў у прэзідэнты".
Такiм чынам далейшае iснаваньне Лукашэнкi будзе залежыць выключна ад ягонае паслухмянасьцi ў пытаньнях аканчанiя будаўнiцтва саюзнай дзяржавы. Знаходзячыся ў Брэсьце, Пуцiн фактычна пацьвердзiў вышэйазначаныя тэзiсы, наўпрост кiнуўшы пацыенту, што той нiкуды не ўбежыць: «Есть, правда, и позиция Кисы Воробьянинова, который говорил, что существуют проблемы, по которым «торг не уместен». Поддерживаю Кису Воробьянинова – торг тут неуместен."