чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:32

Палітыка

Васілевіч хоча выкарыстоўваць дэтэктар хлусьні супраць чыноўнікаў

Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць: для таго, каб зьменшыць карупцыю, чыноўнікаў трэба правяраць на дэтэктары хлусьні.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

"Я думаю, што такую практыку паліграфа можна фарміраваць і ў Беларусі. Яна была б не лішняй і цалкам карыснай", - заявіў Васілевіч у эфіры праграмы "Выбар” на канале АНТ.

"Можна і на заканадаўчым узроўні замацаваць такую практыку. Скажам, можна было б у кантракце пры прыёме на службу зрабіць гэта адной з умоваў", - сказаў генпракурор.

“Асабліва для тых галінаў, дзе сытуацыя з маёмаснымі і карупцыйнымі злачынствамі дастаткова сур'ёзная: у энэргетыцы, будаўніцтве, гандлі, прамысловасьці ", - падкрэсьліў генпракурор.

"Мы ўнесьлі ужо ў некаторыя міністэрства такое прапанову. Мінтранс адгукнуўся і прапанаваў адпаведныя кандыдатуры, якія б прайшлі праверку на паліграфе ", - паведаміў Васілевіч.

Ён дадаў: "Хачу заўважыць, што вынікі, вынікі гэтай праверкі маюць, так скажам, факультатыўны характар", перадае Інтэрфакс.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
19.03.2010 10:32
Ну дык трэба пачынаць зь Байковай і ейнай "сьледчай групы"?

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
19.03.2010 10:40
Прапаную перш за ўсё вашага так званага "прэзыдэнта" праверыць, сп. Васілевіч!

Імя:: кінік Горад:: Менск
19.03.2010 10:41
А дзе тады будуць браць службоўцаў? Завозіць з Расеі? Дык апараты ж адразу будуць ламацца.
Адказаць

Імя:: Смык
19.03.2010 15:26
Анягож.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 11:04
"Часть любой административной машины не служит решительно ничему - это красота в чистом виде". Жорж Элгози.
Вопрос ведь в том, какие вопросы будут задаваться при прохождении теста на полиграфе. Я думаю прежде всего на лояльность власти. А следовательно бюрократам бояться нечего!