пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:44

Грамадзтва

Кастусь Смолікаў патрабуе знайсьці вінаватых у зьнішчэньні “Пагоні”

Старшыня абласной суполкі Партыі БНФ зьвярнуўся ў пракуратуру зь лістом пра зьнішчэньне дзяржаўнай маёмасьці — унікальнага комплексу вітражоў у будынку віцебскага чыгуначнага вакзалу.

У цэнтральным акне другога паверха была «Пагоня», а цяпер толькі цёмнае шкло.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Гэты комплекс складаўся зь сямі вітражоў у вокнах другога паверху. У цэнтральным акне была выява «Пагоні», якая, дарэчы, летась стала галоўным элемэнтам герба Віцебскай вобласьці. У вокнах паабапал былі выявы гербаў шасьці абласных гарадоў Беларусі.

У лісьце да пракурора Чыгуначнага раёну Кастусь Смолікаў піша: «Падчас рэканструкцыі будынку чыгуначнага вакзалу станцыі Віцебск адказнымі асобамі Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі быў зьдзейсьнены адкрыты і нахабны ўчынак па варварскім зьнішчэньні дзяржаўнай маёмасьці. Вітражы ў вокнах другога паверха, якія зьяўляліся ўнікальнымі, былі разьбітыя і выкінутыя на сьметнік. Пры гэтым ні аўтар вітражоў, заслужаны мастак Вікенці Ральцэвіч, ні грамадзкасьць гораду не былі праінфармаваныя пра намеры кіраўніцтва. Між тым вітражы маглі б быць выстаўленыя ў іншым месцы і дэманстраваць усім гасьцям Віцебску і самім віцяблянам дасягненьні мастацкай культуры гораду. Прашу даць ацэнку дзеяньням службовых асобаў Віцебскага аддзяленьня Беларускай чыгункі».

Вітражы павыкідалі ў сьмецьце.

Факт зьнішчэньня мастацкага твору выклікаў вялікую хвалю асуджэньня ў грамадзкіх і мастацкіх колах ня толькі ў Віцебску, але і па ўсёй краіне.

Будынак вакзалу рамантавалі і абнаўлялі за апошнія дзесяцігодзьдзі некалькі разоў. Вітражны ансамбаль з выявай «Пагоні» і надпісам «Беларусь» зьявіўся ў 1990-я гады.

Цяпер замест вітражоў у вокнах будынку, узьведзенага ў 1946 годзе ў стылі «сталінскі ампір», ставяць рамы з зацемненым шклом.

Будынак вакзалу — на чарговай рэканструкцыі.

Будынак вакзалу перажывае чарговую рэканструкцыю паводле плянаў старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца: ён загадаў рэканструяваць усю вуліцу Кірава, якая ідзе ад вакзалу ў цэнтар гораду. Рэканструкцыю вакзалу павінны скончыць да 1 ліпеня — да пачатку фэстывалю «Славянскі базар».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Таццяна Горад:: Віцебск
19.03.2010 08:52
Нахабная і дзікая ўлада. У Віцебску ўжо знішчана найпрыгажэйшая плошча Перамогі, негледзячы на тое, што жыхары скардзіліся і пратэставалі.Грошаў, каб вярнуць вуліцам старажытнага горада гістарычныя назвы і паклапаціцца хаця б аб дастатковай колькасці прыстойных грвмадзкіх прыбірален, у горада няма. але хто паверыць, гледзячы на такія масштабы так званай рэканструкцыі...

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
19.03.2010 08:55
"Историю не изменишь, перевесив портреты лицом к стене". Джавахарлал Неру.

Імя:: Aliaksiej Горад:: Mieniesk
19.03.2010 10:07
Kali ŭžo pierarodzicca hetaje pakalieńnie savieckich liudziej. Ich złačynnyja dziejańni aceniać naščadki. Niaŭžo nielga zrazumieć što bieskarysna ścirać pamiać naroda. Dziejsny herb namaliavali za dva hady da j to ź vialikaj pracaj, a “Pahoni” ŭžo bolš za piać stahoddziaŭ. Niezrazumieła čamu sioniašni herb i ściah vyviešvajuć na roznych hramadzianskich budynkach. Vyviešvajcie na administracyjnych. Zdajecca što šmat času heta nie praciagniecca. Hańba!!!