пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:16

Савецкая ўлада 2010

Апазыцыя думае: абвясьціць байкот зараз ці пачакаць?

У Беларусі да 25 сакавіка будзе доўжыцца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Зараз выбарчыя камісіі пераправяраюць дакладнасьць подпісаў, сабраных прэтэндэнтамі, а таксама фінансавых дэклярацыяў ды іншых дакумэнтаў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Тым часам апазыцыйныя структуры вызначаюць, ці не настаў час спыніць удзел у выбарчай кампаніі. Сытуацыю ў рэгіёнах высьвятлялі карэспандэнты «Свабоды».

МЕНШЧЫНА


Сябра АГП пакінуў выбары яшчэ да рашэньня зьезду партыі

Сёньня ў Жодзіне партыйны кандыдат Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Лобан зьняў сваю кандыдатуру на месца дэпутата гарсавету. Яшчэ адзін вылучэнец АГП Віталь Пятроў заявіў, што адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі, калі адпаведнае рашэньне прыме зьезд АГП, прызначаны на 21 сакавіка.

Сытуацыю тлумачыць сябра Палітрады АГП Аляксандар Ваўчанін:

Аляксандар Ваўчанін 
«Напярэдадні прайшло паседжаньне Палітрады АГП, на якім адбылася дыскусія: прымаць удзел у гэтай выбарчай кампаніі ці адмовіцца? І зараз на месцах вывучаюцца наконт гэтага меркаваньні сябраў партыі».

Аляксандар Ваўчанін дадае, што ён асабіста й ягоны аднапартыец Андрэй Квашэўскі працягнуць кампанію, бо на гэта ёсьць важкія аргумэнты:

«Вельмі вялікую працу мы выканалі — хадзілі зьбіралі подпісы ў мікрараёнах Жодзіна. І таму мусім ісьці да апошняга ў гэтых выбарах. Але гэта будуць нашы апошнія выбары. На такія выбары мы ў наступны раз больш ня пойдзем».

ГАРАДЗЕНШЧЫНА


Некаторыя чальцы ўчастковых камісіяў ня могуць патлумачыць, хто і якім чынам іх вылучаў

У дзяржаўных СМІ пасьля працяглай паўзы зьявіліся сьпісы выбарчых камісій. На маю просьбу адзін з слонімскіх актывістаў прааналізаваў іх склад. Ён цяпер мае адказ на пытаньне, чаму ніводзін з 33 дэмакратычных вылучэнцаў не адпавядаў неабходным крытэрам.

Высьветлілася, што ў камісіі ўключаны некаторыя людзі, якія побач зь ім працуюць, але ніколі нават не казалі, што зьбіраюць подпісы, каб стаць сябрамі выбарчай камісіі.

Спадар: «Я размаўляў у школе з тымі, з кім побач працую, і пытаўся — як вы патрапілі ў камісіі? Адзін мне кажа, што наагул не хацеў, але нібыта прасіў начальнік. Тут нават невядома — ці зьбіралі наагул подпісы за гэтых людзей, проста спраўдзіць гэта немагчыма. У другой калегі пытаўся — хто за вас зьбіраў подпісы? Яна кажа: ня ведаю».

На Гарадзеншчыне «пустыя» для апазыцыі — 9 раёнаў з 17-ці

У Гарадзенскай вобласьці ў 9 раёнах з 17 прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі наагул не бяруць удзелу ў выбарах: у Ашмянскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Івейскім, Карэліцкім, Наваградзкім і Шчучынскім.

У Ваўкавыскім раёне традыцыйна былі моцныя суполкі БНФ і АГП. Я вырашыў пацікавіцца ў мясцовых актывістаў — як адбываецца выбарчы працэс там, дзе ў ім ня бяруць удзелу дэмакратычныя прадстаўнікі.

Спадар: «Не гавораць пра выбары ўжо даўно. Простаму чалавеку ўсё ўстыла, яму вось гэта запіхваюць, а яму гэта нецікава. Нікога ніхто не выбірае — іх прызначаюць, нават сходаў ніякіх не праводзяць. 99%, хто прыходзіць галасаваць — ня ведае, за каго галасуе. Вось сказалі, ну і пайшоў».

У сельскай мясцовасьці настроі таксама пэсымістычныя. Дэмакратычны вылучэнец у Луньне Мастоўскага раёну Лявон Карповіч кажа, што людзі на вёсцы не праяўляюць ніякай цікавасьці да выбараў.

Карповіч: «І што яны кажуць? Яны кажуць: нам усё роўна, нічога яны нам ніколі не дапамагалі і не дапамогуць. А подпіс мы вам свой паставім. Нам ужо абы дажыць. Вось асноўныя такія матывы».

ВІЦЕБШЧЫНА


«Можам зьняць свае кандыдатуры ў самы апошні момант»

Валянціна Кудлацкая, старшыня Верхнядзьвінскай раённай суполкі БСДП (Грамада), распавяла, што ня мае спадзеву трапіць у дэпутаты. Такой пэрспэктывы яна ня бачыць і для астатніх пяці актывістаў, якія вырашылі балятавацца ў рэгіёне:

«Ведаючы кандыдатуры тых, хто ідзе на выбары, я магу ўжо сёньня сказаць, хто будзе абраны ў райсавет. Яны ўсе будуць як сіямскія блізьняты на сэсіях райсавету, і ніхто, я пэўная, ня скажа слова супраць! Гэта мы маглі б зрабіць, але там трэба, каб усё было ціха. І так будзе — „знаёмыя ўсё твары!“ Кажуць, што ўжо нават вядома, хто стане старшынёй райсавету... Так што мы пакуль будзем працягваць працу па выбарах, але ня выключана й такое, што мы здымем свае кандыдатуры ў самы апошні момант».

Леанід Гаравы патрабуе адмяніць выбары

Леанід Гаравы 
Актывіст руху «За свабоду» з Гарадка Леанід Гаравы лічыць, што на большай частцы тэрыторыі Віцебшчыны выбары будуць нелегітымнымі, а таму патрабуе адмяніць іх.

Гэтую прапанову актывіст Леанід Гаравы выклаў у чарговым лісьце да Віцебскай абласной выбарчай камісіі.

Ён піша, што ягоныя заўвагі што да памылак у «нарэзцы» выбарчых акругаў ігнаруюцца нават пасьля таго, як іх прызнаў Цэнтравыбаркам.

Леанід Гаравы паведаміў, што ў 12-ці раёнах Віцебскай вобласьці акругі сфармаваныя такім чынам, што колькасьць выбарцаў у іх адрозьніваецца не на 10%, як прадугледжана выбарчым заканадаўствам, а на ўсе 100%. Да прыкладу, у Гарадоцкім раёне ёсьць акруга, да якой «прыпісаны» 420 выбарцаў, і ёсьць акруга, дзе выбарцаў 842. Празьмерныя адхіленьні ў колькасьці выбарцаў Леанід Гаравы заўважыў у 18-ці з 31-й акругі на Гарадоччыне. Падобныя парушэньні зафіксаваныя ім таксама ў Верхнядзьвінскім, Сеньненскім, Докшыцкім, Расонскім, Шаркоўшчынскім, Браслаўскім, Шумілінскім, Лёзьненскім, Талачынскім і Мёрскім раёнах.

Цэнтравыбаркам памылкі прызнаў, але на месцах іх дасюль ня выправілі.

Таму будучыя выбары Леанід Гаравы лічыць нелегітымнымі:

«Таму што ня будзе легітымнага волевыяўленьня, калі ў адной частцы раёну 840 выбарцаў абіраюць аднаго дэпутата, а ў другой частцы 840 выбарцаў абіраюць двух дэпутатаў. Так парушаюцца канстытуцыйныя правы грамадзянаў, і нелегітымным будзе Савет Рэспублікі, які будуць потым выбіраць дэпутаты мясцовага ўзроўню».

Актывіст патрабуе адмяніць прызначаныя на 25 красавіка выбары ў тыя райсаветы, дзе ня здолеюць выправіць дапушчаныя парушэньні Выбарчага кодэксу РБ, а канкрэтна — часткі 6 артыкула 15.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: 2гора-апазiцыя
18.03.2010 18:10
А чаго чакаць? У апазiцыi мусяць разумець, што як толькi крамлёўскiя чэкiсты ўзаконяць у Эўропе i на Захадзе Лукашэнку, то вашыя гранты адразу скончацца як за бессэнсоўнасьцю, а Беларусь аддадуць у саюз з Расеяй.

Імя:: Ананім
18.03.2010 19:13
Чего ждать - надо все решать кардинально. Самороспуск и вся недолга.

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
18.03.2010 19:40
На мой погляд гэта лепшае што можна зараз зрабіць.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
18.03.2010 20:53
Какой бойкот? Работать надо с электоратом. Выборы предоставляют эту возможность. Вы знаете, что в Витебской области зарегистрированы кандидатами четверо граждан России? Вы своим бойкотом доведете до того, что скоро большинство в местных советах будут россияне. Сами же сдадите независимость Беларуси о которой вы на словах так печетесь. Идите работайте, раз пошли в политику.
Адказаць

Імя:: Ананім
18.03.2010 21:26
Вы знаете, что в Витебской области зарегистрированы кандидатами четверо граждан России? Вы своим бойкотом доведете до того, что скоро большинство в местных советах будут россияне
------------------------
Чего вы так беспокоитесь? По закону граждане РФ имеют право балотироваться, а власти у местной представительской власти еще меньше, чем во времена БССР. Эти выборы лишний раз доказывают, что нынешние оппозиционеры плохие организаторы. Давно бы самороспустились и не мучались.


Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
18.03.2010 21:38
Права она или нет, это моя страна: если она права, я должен помочь ей остаться правой, если не права - помочь ей стать правой.

Імя:: Миронов Константин
19.03.2010 10:43
Надо использовать компанию для работы с людьми,ведь многие за них подписались.
Адказаць

Імя:: Ананім
19.03.2010 13:06
Нужно работать с людьми всегда, а в компанию, если до этого не работали, объявлять о самороспуске.
Адказаць

Імя:: минчук
21.03.2010 07:50
Мечта конторщика глубинного бурения!
Адказаць

Імя:: Ананім
22.03.2010 14:06
Да не, ребята особенно никого не напрягают - столько лет "на подножном корму", а его вечно не хватает, сами друг друга в драках перебьют..