Лула сустрэнецца з Лукашэнкам
Прэзыдэнт Бразыліі Луіс Інасію да Сільва (Лула) прыме ў панядзелак, 22 сакавіка, у Рыё-дэ-Жанэйра Аляксандра Лукашэнку.
Пра візыт А. Лукашэнкі ў Бразылію паведаміла
гішпанскае агенцтва навінаў EFE са спасылкай на прадстаўніка бразыльскага консульства ў Маскве. Гэта будзе першая паездка ўгэтую краіну для Лукашэнкі. Цяпер знаходзіцца ў Вэнэсуэле, дзе сустрэўся з прэзыдэнтам
Уга Чавесам.
Сёлета ў лютым Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з губэрнатарам бразыльскага штату Гаяс
Алсідэсам Радрыгесам Філью. На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што гатовы абмяркоўваць з бразыльскім бокам пытаньні акцыянаваньня і прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыя якіх цікавіць Бразылію.
"Мы можам з упэўненасьцю сказаць, што ў Беларусі і Бразыліі ёсьць блізкасьць пазыцый па асноўных пытаньнях міжнароднага парадку дня", --- цытуе EFE Лукашэнку