пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:05

Грамадзтва

Былы крымінальнік Ларын дае паказаньні на Аўтуховіча, Асіпенку і Казлова

У Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ды іншых злачынствах.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Другі дзень паказаньні дае Аляксандар Ларын, былы крымінальнік з гораду Нальчык, які працаваў у фірме Аўтуховіча “Ніка-транс”. Ларын сьведчыць пра тое, як рыхтаваўся замах на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімера Саўчанку і намесьніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко, а таксама як Мікалай Аўтуховіч праз Уладзімера Асіпенку нібыта кіраваў падрыхтоўкай замаху на Саўчанку, хаця ў гэты час знаходзіўся ў гарадзенскім сьледчым ізалятары.

Паводле прысутных у судовай залі, абвінавачаны Ларын дае супярэчлівыя паказаньні, блытаецца ў часе і дазваляе сабе дзіўныя рэплікі на адрас пракурора Эльдара Сафарава. “Што вы мяне пытаецеся, я ня памятаю, пытайцеся ў майго адваката, я стаміўся”, — казаў Аляксандар Ларын.

“Ён відавочна дрэнна вывучыў тую легенду, якую яму склала сьледзтва, і таму блытаецца”, — пракамэнтаваў паказаньні Ларына былы сьледчы, праваабаронца Алег Воўчак.

Падрабязнасьці пра судовае паседжаньне 18 сакавіка пазьней у эфіры і на сайце “Свабоды”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ганна
18.03.2010 17:06
Гэта не судовы працэс над тэрарыстамі, а здек з правасуддзя, сапраўдны цырк. Сорамна за судзей, за пракурора.
Аўтуховіч, Асіпенка і Казлоў павінны быць вызвалены, а усе тыя, хто іх засадзіў у турму павінны сесці на іх месца. Ужо зараз можна смела казаць, што гэта палітычны працэс.

Імя:: Навак Горад:: Вiцебск
18.03.2010 23:26
Не в силе Бог, а в правде.

Імя:: нина Горад:: киев
21.03.2010 11:28
Такие процессы и суды - вне рамок здравого смысла и цивилизовнного общества!!!
Как запугали народ - который не возмущается диктаторским режимом и репрессиями...Как такое вообще оказалось возможным???!!! Одна надежда, что таким положением в Белоруссии уже заинтересовался МЕЖДУНАРОДНЫЙ КОМИТЕТ ПО ЗАЩИТЕ ПРАВ ЧЕЛОВЕКА

Імя:: Рязанцев Виктор Петрович Горад:: Калининград
22.03.2010 16:30
Я, майор Рязанцев Виктор Петрович, выпускник Саратовского высшего командно-инженерного училища Ракетных войск, военный инженер-ракетчик, бывший военный контрразведчик КГБ СССР-ФСБ РФ, заявляю, что уголовное дело в отношении моего товарища, выпускника Саратовского высшего командно-инженерного училища ракетных войск, подполковника Владимира Осипенко сфабриковано, так как оно основано на ничем не подтвержденных ложных показаниях А.Ларина! Я, как и мои товарища, выпускники Саратовского высшего командно-инженерного училища ракетных войск, верим в невиновность нашего товарища, защитника Отечества, подполковника Владимира Осипенко! Мы заявляем: Свободу нашему товарищу, подполковнику Владимиру Осипенко!