пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:07

Палітыка

Маршрут шэсьця 25 сакавіка будзе залежаць ад колькасьці ўдзельнікаў і іх настрою

Збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі прызначаны 25 сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Далей плянуецца шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы. Заяўка на адпаведны маршрут пададзеная ў Менгарвыканкам, але ніякага адказу пакуль не атрымана.

Арганізатары імпрэзы не выключаюць, што ўлады будуць чыніць перашкоды мітынгоўцам. Як адзначыў старшыня Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі Аляксей Янукевіч, у такім выпадку сцэнар шэсьця будзе залежыць «ад колькасьці ўдзельнікаў, якія зьбяруцца на мерапрыемства, і іхных настрояў». Але, падкрэсьліў спадар Янукевіч, «на Бангалёр мы людзей адназначна не павядзём».

У часе мітынгу мяркуецца пачаць збор подпісаў пад адкрытым зваротам да дзяржаўных органаў з патрабаваньням прызначыць дзень 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген Мурашка
18.03.2010 13:32
Спадарства!
На мой погляд, нам не выпадае святкаваць дзень перамогі нашых дзядоў, тым больш што мы зрабілі усё, каб яе згубіць.. Аб якой "волі" можа ісьці размова ва умовах канцлягеру?
Таму калі ужо выходзіць на вуліцу у гэты дзень, дык лёзунг павінен быць -"За волю". Таму трэба выходзіць, толькі у адным выпадку, каб здабыць яе.
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
19.03.2010 14:43
Из Германии легко призывать на барикады.
Приедь, сам и покажи как это должно быть исполнено.

Імя:: Стары
18.03.2010 14:24
Але, падкрэсьліў спадар Янукевіч, “на Бангалёр мы людзей адназначна не павядзём”
А хто ты такі каб людзей вадзіць?