пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:49

Палітыка

Gazeta Wyborcza: Пуцін перадасьць Туску “беларускі сьпіс” расстраляных у Катыні

Гэтак званы “беларускі сьпіс” палонных польскіх афіцэраў, у які ўваходзіць каля 4 тысячаў ахвяр, зьяўляецца галоўнай таямніцай катыньскага злачынства. Чаму? Бо ўжо вядомыя імёны, прозьвішчы і месцы пахаваньняў усіх палякаў, растраляных у 1940-м НКВД, акрамя тых, што былі забітыя на тэрыторыі Беларусі.

Мэмарыял Катынь.
x
Мэмарыял Катынь.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дагэтуль Варшаве не ўдалося атрымаць гэты сьпіс. Гісторыкі мяркуюць, што палонных афіцэраў Войска польскага (сярод іх былі і этнічныя беларусы), маглі расстраляць у Курапатах, а архівы могуць быць у Менску і Маскве.

“Gazeta Wyborcza” піша, што Ўладзімер Пуцін даў даручэньне ФСБ Расеі знайсьці гэты сьпіс, каб мець магчымасьць перадаць яго свайму польскаму калегу Дональду Туску падчас расейска-польскіх урачыстасьцяў у памяць 70-х угодкаў расстрэлаў, што адбудуцца 7 красавіка ў Катыні.

Газэта піша, што гэта значны крок да пацяпленьня ў польска-расейскіх дачыненьнях.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Внук репрессированного Горад:: Менск
18.03.2010 12:29
Интересно, что теперь скажет белорусское КГБ?
Ведь эти 4 тысячи находились в 1939-40 годах, в том числе, и в белорусских тюрьмах НКВД.
Например, в Минске, в Бресте, в той же Березе Картузской (осенью 1939 года) и в других белорусских городах.
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы
18.03.2010 14:42
Мне падаецца, што фраза "в белорусских тюрьмах НКВД" абсалютна недарэчная, бо не было "беларускіх", былі савецкія турмы НКВД на тэрыторыі Беларусі -- розьніца вялізарная. Калі падобныя фразы зьяўляюцца, напрыклад, у амэрыканскіх газэтах (пра "польскія" канцлягеры для габрэяў), дык Польшча пратэстуе на ўзроўні МЗС. Лепей скамэнтуйце, чаму ніхто ў РП ня пікне, колькі сярод польскіх афіцэраў было этнічных беларусаў.
Адказаць

Імя:: Pawel
18.03.2010 16:53
Gramadzianin Polshchy nikoli nie bywaje belarusam, a tolki Palakam, "tamtejshy" spadar. Tojzha Gabrej, jaki zaginuu u polskim vojsku, vykonvajuchy polski abaviazak, jak gramadzianin Polshchy jos'c' PALAKAM.
Chamu zh Vy getki nieadulavany i uparty?
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы
18.03.2010 20:53
Што такога "неадукаванага і ўпартага" вы знайшлі ў маім допісе, я зразумець ну ніяк не магу. А вось тое, што вы тут пішэце -- лухта поўная. Я асабіста знаю не аднаго беларуса з польскім пашпартам, большасьць зь іх нарадзіліся і ўсё жыцьцё жывуць у Польшчы, але лічаць сябе беларусамі. Вам гэта перашкаджае? Ці гэта -- таксама "габрэйска-масонскія правакацыі"? Мне ўсё адно, да якога народу вы сябе адносіце, за вашыя допісы сорамна з пункту гледжаньня Homo Sapiens.
Адказаць

Імя:: Тодар
18.03.2010 20:53
Сапраўды, не было ў 1939 г. ніякіх "беларускіх турмаў". Як не было тады ніякіх "беларускіх грамадзян", акрамя ўладальнікаў пашпартоў БНР. А былі толькі савецкія і польскія турмы на тэрыторыі Беларусі і былі беларусы ў подданстве СССР і Польшчы.

Імя:: Pawel
18.03.2010 12:49
Ludki maje, navoshta Vy zauzhdy pierakazvajecie shto gavoryc' gabrejska masonskaja gazieta Wybarchaja?? Jakaja zh geta demakracyja? Drugih razumnyh srodkau pierakazu nia ma ci kapital u Svabody adnak agulny z shmacianaj gazietaj Vybarchaj?? Adkazhycie kali laska chym u infarmacyji Vy kirujeciesia?
Dziakuj!
Адказаць

Імя:: Тамтэйшы
18.03.2010 14:46
Вам, шаноўны Павал, трэба вучыцца карыстацца ўласнай галавой, замест рыторыкі ксяндза Рыдзыка. За такія камэнтары як ваш робіцца сорамна.
Адказаць

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
18.03.2010 19:32
Колькі трэба мець нахабства,каб заяўляць такое?
Вядома усім,што БЕЛАРУСАЎ каталіцкага веравызнаньня ПРЫМУСОВА запісвалі палякамі.
Вы яшчэ пра "крэсы всходні"напісалі б.
Адказаць

Імя:: Вячак Горад:: Берасьце
18.03.2010 19:35
Ludki maje, navoshta Vy zauzhdy pierakazvajecie shto gavoryc' gabrejska masonskaja gazieta Wybarchaja??
Pawel,вы антысеміт?