пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:20

Савецкая ўлада 2010

У Маладэчна звольнілі з працы ўдзельніцу выбарчай кампаніі

Сябра Партыі БНФ Тацяна Балабанская, якая вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў Маладэчна, была звольненая з працы.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Тацяна Балабанская працавала інжынерам-радыёлягам у Маладэчанскім лясгасе. Як паведаміў кіраўнік Маладэчанскай арганізацыі Партыі БНФ Ян Лагвіновіч, у панядзелак, 15 сакавіка, Тацяна падала дакумэнты на рэгістрацыю сябе ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, на наступны дзень, 16 сакавіка, яе выклікалі да кіраўніцтва лясгаса, а сёньня, 17 сакавіка, дадому Тацяне патэлефанавалі з аддзелу кадраў і паведамілі, што ад сёньня яна ў Маладэчанскім лясгасе не працуе.

Ян Лагвіновіч заявіў, што зьвязвае факт звальненьня з актыўным удзелам Тацяны Балабанскай у выбарчай кампаніі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Adam Горад:: Zavos'se
18.03.2010 11:46
ТРЫМАЙСЯ ТАЦЦЯНА. ПРЫЙДЗЕ ДРУГI ЧАС. ЗВОЛЯЦЦА ЯНЫ САМI ЯК БАРАНЫ БЕЗ РОДУ, СУМЛЕНЬНЯ, ГОДНАСЬЦI.