пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:41

Грамадзтва

Менскім вуліцам вернуць гістарычныя назвы?

Камісія па менаваньні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц і плошчаў Менгарвыканкаму прыняла рашэньне вярнуць гістарычныя назвы шэрагу вуліц ў 2010 годзе.

Камунальная набярэжная стане Траецкай набярэжнай.
x
Камунальная набярэжная стане Траецкай набярэжнай.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +


У прыватнасьці, плянуецца перайменаваньне шасьці малых вуліц у цэнтры Менску:

  • Вызваленьня ў Васкрасенскую,
  • Герцэна ў Бэрнардынскую,
  • Камунальнай набярэжнай у Траецкую набярэжную,
  • Дзімітрава ў Пятніцкую,
  • Віцебскай ў Няміга-Ракаўскую,
  • Рэвалюцыйнай ў Койданаўскую,
  • а таксама шэрагу вуліц у розных іншых раёнах гораду.

Дом на скрыжаваньні Дзімітрава (Пятніцай) і Вызваленьня (Васкрасенскай) 

Перайменаваньне таксама можа тычыцца брацкіх магіл ахвяр Першай усясьветнай вайны, якія будуць называцца «Менскія брацкія могілкі 1914-1918 гг.» Акрамя таго, плянуецца, што станцыя мэтро «Плошча Леніна» атрымае афіцыйную назву «Плошча Незалежнасьці».

Бліжэйшым часам праект рашэньня Камісіі будзе разгледжаны на паседжаньні Менскага гарвыканкаму, а затым дэпутатаў Менгарсавету, паведамляе Interfax.
Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.