Польскі афіцэр сядзіць ад 2008 году пад сьледзтвам, абвінавачваецца ў супрацоўніцтве з замежнай выведкай і выдачы дзяржаўнай таямніцы, за што пагражае 15 гадоў зьняволеньня. Прычым, само ABW гэтага не афішуе.
Gazeta Wyborcza піша, што спадарыню Саламянюк, якая пасьля арышту Робэрта Р. зьнікла з Польшчы, у СПБ яе прыняў у 2000 годзе тагачасны старшыня гэтай арганізацыі Тадэвуш Кручкоўскі (цяпер Кручкоўскаму забаронены ўезд у Польшчу).
Газэта цытуе словы былога супрацоўніка ABW, які кажа, што ёсьць “шмат доказаў таго, што КДБ Беларусі выкарыстоўваючы сябраў праўладнага СПБ дзеля збору інфармацыі ў Польшчы, прычым частку гэтай інфармацыі беларускі бок перадае Расеі”.
“Ёсьць прычына, чаму ніхто пра гэтую справу не гаворыць: ABW дбае пра добрыя дачыненьні зь беларускім КДБ. Афіцыйна мы ня маем добрых дачыненьняў з гэтай краінай (Беларусьсю - рэд), але супрацоўніцтва з КДБ, які кантралюе ў Беларусі ўсё, патрэбнае нам дзеля кантролю памежнага руху, бо гэтага патрабуе Эўразьвяз. Дзеля Брусэлю прыярытэтным зьяўляецца змаганьне з нелегальнымі эмігрантамі і таварамі з Усходу”, - сказаў польскаму штодзёньніку Gazeta Wyborcza ананімны супрацоўнік ABW.