пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:24

Эканоміка

Чаму Беларусь купляе нафту з Вэнэсуэлы, а Літва – не?

Падчас візыту ў Вэнэсуэлу Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што з траўня Беларусь пачне атрымліваць нафту з Вэнэсуэлы. Яе мяркуецца везьці танкерамі праз Антянтыку, потым разгружаць у балтыйскіх партах, а адтуль дастаўляць у Беларусь. Як цана гэтай нафты суадносіцца з цаной расейскай нафты? Калі гэта выгадна, то ці шмат нафты не з Расеі купляюць самі балтыйскія краіны, у прыватнасьці, Літва. З такім пытаньнем Юры Дракахруст зьвярнуўся да супрацоўніка літоўскага Інстытуту міжнародных зносінаў Томаса Енелюнаса.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Енэлюнас: Сёлета нафта імпартавалася толькі з Расеі. Усе іншыя магчымасьці даволі дарагія. Толькі некалькі разоў за паўтара дзясяткі гадаў спрабавалі купляць нафту з той жа Вэнэсуэлы і іншых краін, але з фінансавых меркаваньняў для “Мажэкяйнафты” гэта было занадта дорага.

Адразу пасьля закрыцьця Расеяй нафтапроваду Дружба былі спробы атрымаць нафту зь іншых крыніц. Менавіта ў гэты пэрыяд – 2-3 месяцы куплялі нафту з танкераў у міжнародных водах. Але даволі хутка “Мажэкяйнафта” заключыла кантракты з расейскімі кампаніямі і ўжо купляла ў Расеі амаль усю нафту. І дагэтуль нафта не з Расеі складае вельмі малую частку ўсяго спажываньня Літвы. Сёлета зьявілася іншая тэндэнцыя, прыйшла першая пастаўка, але не сырой нафты, а бэнзіну са Скандынавіі. Гэты варыянт быў апрабаваны на той выпадак, калі “Мажэкяйнафта” ня зможа купляць нафту.

Дракахруст: Прэзыдэнт Лукашэнка кажа пра даволі вялікую зьдзелку ў 4,2 млн. тон. Беларусі яе дастаўка абыдзецца даражэй, чым абышлася б Літве, яе з Клайпедзкага, скажам, порту трэба яшчэ даставіць на Мазырскі НПЗ. Зь іншага боку, пры ўсіх зьменах умоваў гандлю Беларусі расейская нафта абыходзіцца таньней, чым Літве. Як жа так? Паводле вас, Літве купляць нафту ў Расеі таньней, чым у Вэнэсуэле. А Беларусі – наадварот.

Енэлюнас: Я ня ведаю, па якой цане будзе заключаны гэты кантракт з Вэнэсуэлай. Ня выключана, што гэтая зьдзелка мае палітычны характар. Калі Вэнэсуэла дала велізарную палітычную зьніжку за кошт дружалюбных адносінаў, то тады гэта мае сэнс.

Ня выключана, што гэтая зьдзелка мае сымбалічнае значэньне. Гэта спроба прадэманстраваць Расеі, што Беларусь не застанецца бяз нафты, калі будзе ціск з расейскага боку, нейкія эканамічныя санкцыі. Маўляў, Беларусь мае іншы канал – праз краіны Балтыі. Магчыма, гэты матыў больш важны, чым фінансавыя дэталі.


Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Иван Горад:: Минск
16.03.2010 19:18
В Венесуэле Беларусь добывает нефть сама, т.е. несёт только расходы по добыче, за российскую же нефть она платит в три раза дороже себестоимости(хочется же и рентабельность в 200% Лукойлу и пошлины в федеральный бюджет запредельные). Так что думается, поставки из Венесуэлы по крайней мере не убыточнее будут...

Імя:: Михаил Горад:: Гродно
18.03.2010 23:02
Тогда у венесуэльцев рано или поздно возникнет вопрос к Чавесу за разбазаривание нац.достояния. Особенно в свете"уроков", как правильно принимать душ.