Затрыманыя 13 актывістаў апазыцыі
Моладзевыя актывісты правялі акцыю салідарнасьці каля Вярхоўнага суду, дзе адбываецца працэс над зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.
Арыштаваныя апазыцыянэры ў РАУС. Фота А. Крэчкі.x
Арыштаваныя апазыцыянэры ў РАУС. Фота А. Крэчкі.
13 моладзевых актывістаў, сярод якіх быў Артур Фінькевіч, Яўген Афнагель, Паліна Дзьякава, Максім Вінярскі, Ірына Пятрова сталі ў ланцуг з партрэтамі палітвязьняў. Акцыя працягвалася некалькі хвілін. Спэцназаўцы затрымалі ўсіх удзельнікаў акцыі.