пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:49

Эканоміка

У траўні пачнуцца вэнэсуэльскія нафтавыя пастаўкі у Беларусь

Як падаюць інфармацыйныя агенцыі, аб’ём штодзённых паставак складзе да 80 000 барэляў. Дамоўленасьць аб гэтым дасягнута падчас перамоваў у Каракасе паміж вэнэсуэльскім і беларускім прэзыдэнтамі Ўга Чавэсам і Аляксандрам Лукашэнкам.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Вэнэсуэльская сыравіна будзе ісьці на нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі, а потым рэалізоўвацца разам з Каракасам на эўрапейскім рынку, падае Associated Press.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што “узгодненыя ўсе ўмовы гэтых паставак на беларускі рынак”. Паводле ягоных словаў, створанае ў Вэнэсуэле сумеснае прадпрыемства, якое цяпер здабывае мільён тон нафты у год, гатовае павялічыць сваю магутнасьць. Лукашэнка таксама паведаміў, што ў Вэнэсуэле завяршаецца будаўніцтва прадпрыемстваў па вытворчасьці беларускіх трактароў, аўтамабіляў і іншых.

У сваю чаргу, Чавес назваў Лукашэнку “сапраўдным сацыялістам”, які прыкладае шмат намаганьняў дзеля стварэньня шматпалярнага сьвету.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: З ЭЗ
16.03.2010 11:08
А як тут будзе з цаною бензіну? Нафта ж там густая бы засохшая смала і няма рэвэрсу трубы з Буцінге да Новаполацку?

Імя:: Зьміцер
16.03.2010 13:33
За морам цялушка палушка, але ж руб перавоз!

Імя:: Беларуска Горад:: Беларусь-Polska
16.03.2010 18:15
"ТЕПЕРЬ У МЕНЯ ВДВОЕ БОЛЬШЕ МОЛОКА БУДЕТ!.."-- цешыўся кот Матроскін, калі яго карова "родила"!
А ў нас цяпер удвая больш трактароў будзе!!! І "БелАзаў"! Ой, ці, можа, "БелаВэнэАзаў"?

Толькі куды іх дзяваць будзем?