чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:43

Грамадзтва

У Гомелі адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў

Прадпрымальнікі гандлёвых шэрагаў «Чарнігаўскія» ў Гомелі правялі стыхійны мітынг у зьвязку з прыпыненьнем дзейнасьці рынку.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Каля 40 гандляроў ня здолелі патрапіць на свае працоўныя месцы, хоць заплацілі арэндную плату, падаткі, набылі для рэалізацыі прадукты.

Праца рынку была спыненая пастановай галоўнага санітарнага ўрача Гомелю з-за неадпаведнасьці шэрагаў «Чарнігаўскія» санітарным нормам. За інцыдэнт прадпрымальнікі вінавацяць уласьніка рынка — камунальнае прадпрыемства «Навабеліцкае». У сваю чаргу адміністрацыя прадпрыемства «Навабеліцкае» вінаваціць гандляроў у дрэнным фінансаваньні рамонтных работ.

Гэтая дыскусія закрытая.
Камэнтары
     
Камэнтароў няма. Дадайце свой і будзьце першыя.