чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:10

Палітыка

Генэральны сакратар АБСЭ пахваліў Мытны зьвяз

"Паміж Беларусьсю і АБСЭ ўсталявалася вельмі пазытыўнае і дынамічнае супрацоўніцтва", — заявіў журналістам ў Менску генэральны сакратар АБСЭ Марк Перэн дэ Брышамбо.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
БелаПАН

Паводле яго, бакі плённа ўзаемадзейнічаюць у рэалізацыі чарнобыльскіх праектаў, пытаньнях удасканальваньня аховы межаў, супрацьдзеяньні незаконнай міграцыі, разьвіцьці нацыянальнага заканадаўства, паведамляе БелаПАН.

Адказваючы на пытаньні студэнтаў БДУ пасьля лекцыі на тэму "АБСЭ ў кантэксьце сучасных выклікаў рэгіянальнай бясьпекі", генэральны сакратар закрануў тэму Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстану. Ён адзначыў, што АБСЭ ў рашэньнях Стамбульскага саміту 1999 году павітала разьвіцьцё рэгіянальнага эканамічнага супрацоўніцтва. Генэральны сакратар выказаў надзею, што стварэньне Мытнага саюзу станоўча адаб'ецца на дабрабыце і стабільнасьці трох краінаў, "бо гэта частка глябалізацыі".

Марк Перэн дэ Брышамбо адзначыў неабходнасьць паляпшэньня каардынацыі і абмену інфармацыяй паміж краінамі па пытаньнях транспартнай бясьпекі і стандартаў.

"Наша ўвага прыцягнута да Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстану. Важна, што наша сустрэча праходзіць тут, у Беларусі, якая разьмешчана на перакрыжаваньні асноўных транзытных транспартных шляхоў з поўначы на поўдзень і з усходу на захад. Гэта важна для эўразійскага кантынэнту", -- сказаў Марк Перэн дэ Брышамбо.

Старшынёўства Казахстану ў АБСЭ ў 2010 годзе дае шанец для пераадоленьня застойных тэндэнцый у арганізацыі, якія часта крытыкуюцца з боку Расеі і іншых дзяржаваў СНД, сказаў ён.

Марк Перэн дэ Брышамбо нагадаў, што ў пачатку 1990-х гадоў з АБСЭ зьвязваліся вельмі амбіцыйныя надзеі ў пляне вырашэньня актуальных пытаньняў эўрапейскай бясьпекі. "У тыя часы Міхаіл Гарбачоў казаў:" Няхай Эўропа будзе нашым агульным домам ", аднак па гістарычных прычынах гэтыя задачы не ўдалося выканаць і АБСЭ фактычна стала разьвівацца не ў тым напрамку, якое чакалася", - сказаў генэральны сакратар.

Прычынамі такога крызісу ў АБСЭ (калі, па ацэнцы многіх аналітыкаў, у арганізацыі засталося толькі супрацоўніцтва і не засталося бясьпекі) сталі югаслаўскі крызіс і пашырэньне НАТА на Ўсход. "У такіх умовах Расея стала адчуваць сябе ашуканай: дыялёг у рамках АБСЭ не апраўдаў яе надзей, і эўрапейская бясьпека засталася разбалянсаванай", - адзначыў ён.

"У гэтай сувязі казахстанскае старшынёўства ў арганізацыі можа даць нам магчымасьць пераадолець гэты крызіс, - лічыць генэральны сакратар. -- Бо Казахстан, улічваючы яго геапалітычнае становішча, можа пастарацца, каб думкі ўсіх краін - удзельніц АБСЭ былі данесенымі адзін да аднаго і такім чынам быў сфарміраваны новы эфэктыўны кансэнсус ".

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Юрась Горад:: з-пад Менску
15.03.2010 20:18
Калі шаноўнаму Марку Перэну дэ Брышамбо так падабаецца Мытны зьвяз з Расеяй, дых хай сам яго й стварае, а нам ён не патрэбны, бо гэта яшчэ адзін крок да панаваньня Расеі на нашай зямлі!

Імя:: Беларус
15.03.2010 22:18
Ну не дзiва... У прынцыпе яны ба там былi нават i не супраць таго, каб Беларусь i увогуле перастала iснаваць як незалженая дзяржава, увайшоўшы 6 абласьцямi ў склад Расеi. Па меншай меры, не балела б галава пра транзiт ды iншае. Як паказаў час, нават на тым боку сядзяць гэтакiя ж зацятыя ворагi беларускай незалежнасьцi, што i ў Крамлi. Толькi замаскаваныя, чым яшчэ небясьпечнее. Напэўна ў сьвятле далучэньня Францыi да паўднёвага ды паўночнага пуцiнскiх патокаў, а таксама продажу Расеi Мiстралей, мсье Марк Перен дэ Брышанбо ведае пра што кажа, калi хвалiць тое, што Беларусь апынулася ў гэтай ср.цы.

Імя:: Беларус
15.03.2010 22:19
Ну не дзiва... У прынцыпе яны ба там былi нават i не супраць таго, каб Беларусь i увогуле перастала iснаваць як незалженая дзяржава, увайшоўшы 6 абласьцямi ў склад Расеi. Па меншай меры, не балела б галава пра транзiт ды iншае. Як паказаў час, нават на тым боку сядзяць гэтакiя ж зацятыя ворагi беларускай незалежнасьцi, што i ў Крамлi. Толькi замаскаваныя, чым яшчэ небясьпечнее. Напэўна ў сьвятле далучэньня Францыi да паўднёвага ды паўночнага пуцiнскiх патокаў, а таксама продажу Расеi Мiстралей, мсье Марк Перен дэ Брышанбо ведае пра што кажа, калi хвалiць тое, што Беларусь апынулася ў гэтай ср.цы.