пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:19

Палітыка

Раманчук: “У лістападзе Лукашэнка ня меў столькі сьмеласьці”

У расейскім Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця пакінулі без камэнтароў заяву кіраўніка Беларусі пра магчымы правал Мытнага саюзу. Паводле экспэртаў, незадаволенасьць Аляксандра Лукашэнкі выклікана стратамі, якія нясе Беларусь.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Мытны саюз запушчаны ад 1 студзеня, а кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка ставіць пытаньне, наколькі ён адпавядае інтарэсам Беларусі. Маўляў, “калі пачнуць рабіць агаворкі і адбіраць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, масла, мяса, пшаніцу і гэтак далей”, то такі саюз не патрэбны.

Аднак яшчэ падчас падпісаньня дакумэнтаў аб Мытным саюзе было вядома, што пастаўкі нафты і газу вынесеныя за яго рамкі, адзначае маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў.

Андрэй Суздальцаў
“Ну якія могуць быць роўныя цэны?! Яны займаюцца проста лухтой. Гэтыя заявы то Сямашкі, то Кабякова, то прэзыдэнта – гэта замаскіраваны шантаж. Усё роўна – дайце, інакш мы выйдзем. Выходзьце! Мы ад вас стаміліся. Не падабаецца – выходзьце. Канчайце гэтае бясконцае ныцьцё і скавытаньне. Яны цудоўна ведалі, падпісвалі ж гэтыя дакумэнты. Ня будзе Беларусь пасярэднікам у нафтавых справах. Мы не дадзім. Колькі можна займацца спэкуляцыяй на чужых рэсурсах!”

Ці азначае гэта, што Лукашэнка выйдзе з Мытнага саюзу?


“Нікуды ён ня выйдзе. Куды яму выходзіць?У космас? Зачыняцца ўсе магчымасьці для збыту прадукцыі. Мы і так ад гэтага збыту цярпім тут. У рынкавых умовах нічога гэта толкам не прадаецца”.

Паводле эканаміста Барыса Жалібы, пакуль ад Мытнага саюзу Беларусь ня мае адчувальных выгодаў. Ён назваў чаканай такую заяву А.Лукашэнкі.

Барыс Жаліба
“Адны мінусы. Пачынаючы ад нафты. Ад другога паўгодзьдзя чакаецца павышанае мыта на легкавікі для насельніцтва. Гэта вельмі важнае пытаньне, бо ў нас людзі небагатыя. Так што пакуль ніякіх плюсаў, толькі мінусы. Яшчэ важнае пытаньне – як падзяліць мыта паміж трыма краінамі. Прапанаваныя Расеяй прапорцыі не задавальняюць наш бок - каля 8% Казахстану, а нам 5%. Беларусы прапанавалі, дайце хоць бы 5,3%. Расея забірае сабе асноўную частку. Але ж асноўны накірунак экспартна-імпартных плыняў ідзе праз Беларусь”.

Кіраўнік цэнтра Мізэсу Яраслаў Раманчук адзначае, што А.Лукашэнка нібы чытае яго выказваньні і ацэнкі, дадзеныя яшчэ напрыканцы мінулага года.

Яраслаў Раманчук
“У лістападзе Лукашэнка ня меў столькі сьмеласьці, каб сказаць, што ён не падпіша. А сёньня, калі сытуацыя відавочная і страты для беларускай эканомікі складаюць мільярды даляраў, безумоўна, альбо ён павінен рабіць рэформы, адаптавацца да гэтага. Альбо сысьці з Мытнага саюзу і таксама рабіць рэформы. Бо самаізаляцыя гэта кароткатэрміновая тактыка, можа дзейнічаць да канца прэзыдэнцкай кампаніі. А потым ўсё роўна – альбо дэфолт, банкруцтва эканомікі альбо рэформы. І па сутнасьці гэты Мытны саюз, як і іншыя мытныя саюзы, так і застанецца на паперы і ніякага толку зь яго ня будзе”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: антон
13.03.2010 17:19
сам упрогся ў рускую тройку.Трэба чытаць Гогаля, каб ведаць куды тая тройка імчыцца - чорт ведае куды
Адказаць

Імя:: Ананім
13.03.2010 19:24
Лучше было впрячься в европейский цуг?
Адказаць

Імя:: аляксандр Горад:: мінск
14.03.2010 10:35
Вядома, лепш.Нам бы у Еўрасаюз хоць тушкай... На Усходзе для Беларусі пагібель....
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 14:03
Будем процветать как Греция с Прибалтикой?
Адказаць

Імя:: Михась Горад:: Менск
14.03.2010 19:34
Так что там с Прибалтикой?Какая у них минимальная зарплата, пенсия...А, господа платные пропагандисты?
Адказаць

Імя:: 2 аляксандр
14.03.2010 14:32
ЕС с Востоком Беларусь и поделят, штаны снимут с белорусов. Ротшильды, которые наладили дела с кремлёвской олигархией вам вместе с Лукашенко, Дерипасками и Абрамовичами и трусов не оставят, с голым задом бегать будете, зато в Европе, но с российскими базами при этом.

Імя:: Пісьменнік Горад:: Мінск
13.03.2010 21:26
Бывай, беларуская Швэйцарыя! А так хацелася ў ёй пажыць. Прэзідэнт абяцаў. А цяпер што? Зноў у СССР? І як гэта Украіна з Малдавіяй абыходзяцца без мытнага саюзу? НАШЫ думалі, што "кінуць" маскалёў, а атрымалася наадварот. Во, блін, хрэновіна. І за каго цяпер галасаваць?
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 14:06
як гэта Украіна з Малдавіяй абыходзяцца без мытнага саюзу?
-------------------
Очень просто. Для экспорта рабсилы, в Россию, таможенный союз не нужен.

Імя:: Ёпрст Горад:: Беларусь
13.03.2010 22:20
Крамлёўцы абрабавалі усю Расею і не будуць рабаваць Беларусь?
У якога дурня такія погляды?
Адказаць

Імя:: цк
14.03.2010 09:38
Рабавалі, рабуюць і будуць рабаваць, пакуль такія дурні правяць, а МАУ- "простігоспадзе"прадстаўляюць у Еўропе апазыцыю

Імя:: Мікола Горад:: ЭЗ
14.03.2010 09:07
Чэкісты мачылы нарэшце кінулі калгасьніка каб не дзяліцца наварамі на прадажах газу і нафтапрадуктамі ў ЭЗ праз аффшорную зону РБ.
Час да братоў у Іран, Лівію, Вэнэсуэлу за нафтай.
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 14:07
Пока наши чекисты кинули нашу же оппозицию. Ходят как неприкаянные.
Адказаць

Імя:: Михась Горад:: Менск
14.03.2010 19:37
Это как они ее" кинули"??Может и 16 на ланцуг никто не придет?
Адказаць

Імя:: Ананім
14.03.2010 21:04
Может и 16 на ланцуг никто не придет?
-------------
Если денег на билеты достанут то придут. На последний ланцуг, народ со всей Беларуси собирали. В последнее время, кураторы не сильно подопечных деньгами оделяют.

Імя:: цтк
14.03.2010 09:46
"...Мы не дадзім...!”

Дадзіце- дадзіце, бо кот Базыліо нібыта пра вас спявае: "ему трі короба навреш і делай с нім...што хош"...
А наконт збрахаць-наш цыган "найкрашчій"

Імя:: Mikola Горад:: Slucak
15.03.2010 10:16
Уважаемые! Прежде чем балагурить об таможенном союзе ознакомтесь с тайнами беларускай истори. (Хотя бы прочитайте книгу "Тайны беларуской истории" В.В. Дзеружинского. Она есть пока в продаже в книжных магазинах Минска.).
Тогда поймете, что восточные соседи никогда нашему народу не делали приятных подарков. Наши восточные соседи воевали с нами, вырезали (до 50%) население, грабили, жгли уничтожали нашу культуры и т.д., хотя мы их спасли от манголо-татарского ига. Я уверин, что в этом томоженном союзе тоже присутствуют элементы варворства и полная гибель нашей экономики.
Адказаць

Імя:: Ананім
15.03.2010 14:09
В этом случае ЕС ждет скорый крах. Если обратится к истории, то в Европе нет более враждующих между собой стран, чем Англия, Германия и Франция.