серада, 23 траўня 2012, Менск 02:58

Грамадзтва

Марына Коктыш суткі галадала на мытні

Затрыманая амаль на суткі на беларуска-літоўскай мяжы журналістка “Народнай волі” Марына Коктыш вяртаецца ў Менск. Беларускія мытнікі прадставілі ёй транспарт, каб дабрацца дадому.

Марына Коктыш
x
Марына Коктыш

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Машына, набытая Марынай Коктыш у Літве, дастаўлена на Ашмянскую мытню для правядзеньня экпэртызы.

Марыну Коктыш затрымалі 12 сакавіка ў 14.30 на памежным пераходзе "Каменны лог".  Жанчына гнала машыну зь Літвы. Беларускія памежнікі паведамілі, што гэтая машына заяўлена ў міжнародны вышук. Журналістка паведаміла Свабодзе, што літоўскі бок абвяргае гэтую інфармацыю. На знак пратэсту супраць дзеяньняў мытнікаў журналістка абвесьціла галадоўку.

Марына Коктыш зьвязвае затрыманьне са сваёй прафесійнай дзейнасьцю. 17 лютага міліцыянты зь Ленінскага райаддзелу міліцыі зрабілі вобшук на працоўным месцы Марыны Коктыш, намесьніка рэдактара «Народнай волі». У яе забралі сыстэмны блёк кампутара. Міліцыянты дзейнічалі паводле санкцыі, падпісанай гомельскім пракурорам Валянцінай Шаевай, у межах усё той жа справы паводле пазову чэкіста Івана Каржа. Марына Коктыш не выключае, што сьледчыя мелі і іншую мэту, акрамя дэкляраванай.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Andrei Горад:: Berascie
13.03.2010 14:58
Ачапіліся як малыя дзеці. "а вось мы і так за табе можам насаліць і гэтак", як дробныя паскуднікі.

Імя:: pan
13.03.2010 17:04
забралі кампутар, а цяпер забяруць і машыну. Навошта было яе гнаць у Беларусь?

Імя:: л
13.03.2010 17:56
я за машину тоже голодала бы

Імя:: Миронов Константин
13.03.2010 20:21
В Литве много левака.Машины из 3-х или 4-х частей составляют.Многих задерживают.Тот,кто эту машину подбирал,мог вольно или невольно её подставить,хотя даже спецы ошибаются - умельцы могут даже на кузов фокса номер БМВ приварить лучше,чем на заводе - автомобиль может пройти 2 таможни,и только где-нибудь в Твери при постановке на учет это выясняется.
Она там попросила кого то ,видимо,подобрать её машину,но журналисты не большие спецы сами в этом,ну а криминальный мир ни с кем не считается.
Мой совет : лучше машину в Германии брать,даже у турок(там обманывают с пробегом ,техсостоянием и т.п.,но не варят из нескольких частей),чем в Литве.

Імя:: Яраслаў Мальдзіс Горад:: Мінск
14.03.2010 03:25
Які такі кампутар? Якая такая машына?
Хто над кім здзекуецца...
Адказаць

Імя:: Дмитрий
14.03.2010 12:06
В Литве брать машину - неизбежно быть кинутым. Только Германия.