Ільготныя крэдыты могуць браць усе жадаючыя
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка дазволіў усім жадаючым браць ільготныя крэдыты ў беларускіх рублях на спажывецкія патрэбы.
Belarus – Shop in Minsk. Appliances, 03Jan2009 x
Belarus – Shop in Minsk. Appliances, 03Jan2009
За іх можна набыць беларускія тавары па пераліку, які зацьверджаны ўрадавай пастановай.
Пра гэта гаворыцца ва ўказе № 152, які падпісаны 12 сакавіка.
Дагэтуль адпаведна з прэзыдэнцкім указам ад 6 ліпеня 2009 году № 371 такое права мелі толькі малазабясьпечаныя грамадзяне краіны.