пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:57

Палітыка

У Менску прайшла акцыя “Свабоду Кашэўскаму!”

Улёткі з заклікам «Свабоду Кашэўскаму!» раздалі ў цэнтры Менску актывісты Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Паводле лідэра МХД Любові Каменевай, «улёткі разыходзіліся, як гарачыя піражкі».

Андрусь Кашэўскі адбывае ў СІЗА 15 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства. Спадар Кашэўскі займаўся распаўсюдам недзяржаўнай газэты «Народная Воля», аднак пры затрыманьні газэт у яго не было.

Нагадаем, сябра БХД са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі, які зьбіраўся балятавацца ў Жодзінскі гарсавет і Менскі аблсавет, быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў мэтро. Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёну Менску.

Паколькі Кашэўскі сам не пасьпявае своечасова падаць дакумэнты на рэгістрацыю, у панядзелак разам зь юрыстамі гэтым зоймецца лідэр БХД Павал Севярынец, паведамляе прэсавая служба БХД.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Клаўс Трафоб Горад:: Міньск
13.03.2010 19:02
А хто такі Кашэўскі для цэнтру Менска? Вы б у Смалявічах раздалі, але лепей не раздавайце, бо ёсьць верагоднасьць, што ў Смалявічах яго ведаюць далёка ня зь лепшага боку. Таму ўсё ж лепей цэнтар Менску - тут яго ніхто ня ведае і абавязкова (!), чуеце?, абавязкова разьмясьціце гэтую інфармацыю на ўсіх апазацыйных сайтах.

БХД шчымяць! О мой Бог! БХД так шчымяць! :)