чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 22:50

Грамадзтва

Юзэфа Адамовіч: “Славамір наракаў, што ён тут лішні”

Паэт Славамір Адамовіч зноў зьехаў у Нарвэгію, не пагасьцяваўшы дома і паўгода. Нагадаем, што дагэтуль Славамір у статусе ўцекача пражыў у гэтай скандынаўскай краіне сем гадоў.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Летам мінулага году ён прыехаў у Беларусь, як тады сьцьвярджаў, “назаўсёды”. Аднак, як расказала ягоная маці, спадарыня Юзэфа, “пасоўгаўшыся” тут і не знайшоўшы паразуменьня з былымі калегамі, вырашыў зноў вярнуцца ў Нарвэгію:

“Ну так, зьехаў Славамір зноўку... Ліст ужо адтуль даслаў, а ўчора і пасылку атрымала…”.

Карэспандэнт: “Дык а што здарылася? Нешта не спадабалася ў Беларусі? Ці можа адвык ужо ад радзімы?”

“Казаў мне так: я там-сям пахадзіў, паглядзеў. І ўбачыў -- з кім раней сябраваў, дык тыя ня хочуць асабліва ўжо і размаўляць. То бок, выходзіць, што тут я ўжо лішні. І адзін амаль заўсёды. Нейкая моладзь на кватэры ў яго некалькі разоў зьбіралася, праз інтэрнэт пазнаёміліся, а больш ніхто. Таму ўрэшце вырашыў: паеду пагляджу. Можа летам вярнуся. А можа і не. Вось так: папутаўся-папутаўся тут чатыры месяцы, а чым займацца? На працу ў дзяржаўныя органы не бяруць. На будоўлю якую? Дык, ведаеце, таксама ж ужо адвык ад такой працы за сем гадоў, боўтаючыся за мяжой. Ня ведаю нават, што далей і чакаць”.

Карэспандэнт: “Нейкія сябры, знаёмцы ў яго там засталіся? Ці паехаў, што называецца, у чысты сьвет?”


“Ну дык за сем гадоў недзе ж з нейкім раззнаёміўся. Бо расказваў, што пазнаёміўся з гэтым нашым сьпеваком у Нарвэгіі Аляксандрам (Рыбаком). Ёсьць жа там землякі. Ведаю, што езьдзіў адведваў такога Садоўскага – таксама апазыцыянэр, які зь Беларусі зьехаў…”.

Цалкам інтэрвію з Юзэфай Адамовіч – пазьней у нашым эфіры і на сайце
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Палітычны
12.03.2010 12:11
Паважаная рэдакцыя радыё Свабода! Калі ласка правярайце ўважліва інфармацыю перад тым каб гэта агучваць ў эфіры. Славамір Адамовіч НІКОЛІ ня меў статуса палітычнага уцекача. Ён маў звычайны ГУМАНІТАРНЫ ПРЫТУЛАК! Калі ласка пазначце сабе гэта! Менавіта таму гэты чалавек можа бадзяцца з ззамежжа ў Беларусь .
Людзі са статусам палітычнага прытулку рабіць гэта ня могуць! Ім забаронены ўезд на Радзіму... (нават у пашпарте стаіць адпаведны штамп... Ўсе краіны сусьвету акрамя Беларусі). Таму мне , як чалавеку які мае падобны штамп , прыкра чытаць вашае недакладнасьці. А па другое , што вы носіцеся зь ім як зь пісанай торбай... Ён жа з сябе даўно ўжо нічога не ўяўляе ані як паэт , ані як чалавек.

Імя:: Стары
12.03.2010 12:55
Шмат хто тут лішні. Няма жыцьця. Ды яшчэ розныя палітычныя вішчаць як тыя сучкі ў каноплях. Даносчыкі...
"Нелагодна нешта ў нашай старане...".
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 14:29
Совсем необязательно. Законодательство некоторых стран (например США) позволяет политбеженцам брать вид на жительство, затем гражданство, и с ними вполне можно приезжать в "страну исхода". При этом ни вид на жительство, ни гражданство не теряется. Не знаю белорусских примеров, но вот жена Солженицина задолго да возвращения писателя приезжала в СССР, когда уже имела гражданство. Войнович живёт "на две страны" -- Россию и ФРГ (посмотрите вебсайт русской редакции "Радио "Свобода"). Вероятно, такая ситуация и у Адамовича.
Адказаць

Імя:: Палітычны
12.03.2010 15:12
Палітычныя не вішчаць , у адрозьнінне ад не палітычных. Палітычныя робяць сваю беларускую справу за якую яны вымушаны сядзець у турмах, знаходзіцца ў эміграцый , і даволі часта сплочваць за сваю дзейнасьць сваім жыццём...
А прайдзісьветы якія толькі дэкларуюць , але нічога ня робяць - знішчаюць саму беларускую ідэю. І Адамовіч з тых самых прайдзісьветаў. Ці мне можа нагадаць табе Стары ягоную гісторыю , так званага змагання за Беларусь? Быў чалавек ды ўвесь выйшаў - скурвіўся , як кажуць у народзе і спарава не ў тым , што ён , маўляў творчая асоба. Якая ў яго асоба... Я ведаю мастака Купаву - гэта веліч зямлі беларускай , я ведаю Мазынскага - гэта сумленне зямлі беларускай я ведаю Алеся Пушкіна - гэта сапраўды творчая асоба , чалавек зь вялікай літары! А хто такі гэты валацуга па сьвету... Слушна заўважыў адзін чалавек , што трэба быць, а не казацца!

Імя:: Alex
12.03.2010 13:39
Адамовіч лічыў, што яго тут чакаюць і ён усім тут патрэбны. Час праходзіць, Беларусь зьмяняецца. І Славамір ужо нікому не патрэбны, тое самае чакае і Пазьняка.....
Адказаць

Імя:: беларуска Горад:: Менск
12.03.2010 17:22
Памыляешся, алекс,Адамовіч шукае апладысментаў,дый пыха вялікая,усё пра сябе, ды пра сябе.Зянон Пазьняк АСОБА, ЛІДАР, ЗМАГАР за цябе і за мяне, за ўсіх беларусаў, за свабоду нашай Бацькаўшчыны ад расейскіх акупантаў. Розніцу бачыш? Таму імя ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА ўвайшло ў гісторыю сусветную і гісторыю Беларусі,а С.Адамовіча мала хто ў успомніць.Закон жыцьця.
Адказаць

Імя:: Ананім
12.03.2010 19:32
Ну ты и сравнил, Зенона с этим клоуном...