пятніца, 10 лютага 2012, Менск 04:37

Палітыка

Прадстаўніцтва Беларусі ў Эўранэсьце “вырашана і ня вырашана”

Вырашэньне пытаньня аб прадстаўніцтве Беларусі ў “Эўранэсьце” (парлямэнцкай асамблеі “Ўсходняга партнэрства”) адкладзенае на красавік. Устаноўчая канфэрэнцыя “Эўранэсту”, плянаваная на 24 сакавіка, таксама перанесеная.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паводле прадстаўніка адміністрацыі Эўрапарлямэнту Міхала Чапліцкага, пытаньне наконт прадстаўніцтва Беларусі “вырашана і ня вырашана”. Але дакладна, што інаўгурацыя “Эўранэсту” перанесеная, бо трэба знайсьці лепшы кансэнсус і ў самім Эўрапарлямэнце, і паміж Эўрапарлямэнтам і парлямэнтамі краінаў “Усходняга партнэрства”.

“На пасяджэньні дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў “Эўранэсьце” была закранутая справа Беларусі. Падчас галасаваньня дэлегацыя вырашыла, што будзе дзесяць назіральнікаў ад дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Але гэта яшчэ афіцыйна не зацьверджана. Гэта яшчэ павінна зацьвердзіць канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту. Наступнае пасяджэньне гэтай канфэрэнцыі заплянавана на 15 красавіка. Але парадак дня яшчэ ня вызначаны, і невядома, ці гэтае пытаньне вырашыцца, ці яшчэ ня будзе кансэнсусу і трэба будзе пачакаць. Пабачым”.

Сьпікеры парлямэнтаў краінаў “Усходняга партнэрства” накіравалі ў Брусэль свой ліст, у якім выказаліся за прадстаўніцтва афіцыйнага Менску ў “Эўранэсьце”.

Сяргей Маскевіч
Старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч сказаў, што Нацыянальны сход пакуль не атрымліваў ніякіх запрашэньняў ці інфармацыйных паведамленьняў адносна “Эўранэсту”.

“Ну, а рэзалюцыя Эўрапарлямэнту ўсім добра вядомая. У тым становішчы, якое сёньня ёсьць, яны прапануюць дзесяць прадстаўнікоў ад грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Гэта вельмі прадказальны падыход. Але спадзяемся, што ён будзе нядоўгатэрміновым. Сьпікеры парлямэнтаў шасьці краін-партнэраў накіравалі свой ліст, што парлямэнт Беларусі павінен удзельнічаць у “Эўранэсьце” нароўні зь іншымі. Таму гэта ўсё, што мы маглі зрабіць. Калі гэта ня будзе ўлічана, то тады — на жаль... Гэты падыход зьяўляецца безумоўным, калі мы хочам разьвіваць “Усходняе партнэрства” згодна з Праскай дэклярацыяй”.
Анатоль Лябедзька

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька плянуе перадаць у Вільні прадстаўнікам гэтых парлямэнтаў краінаў Усходняга партнэрства, якія там знаходзяцца з нагоды 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Літвы, адмысловы зварот ад аб’яднаных дэмсілаў Беларусі.

“Мы хацелі, каб адбылася нейкая дыскусія. Там будуць сьпікеры парлямэнтаў Малдовы і Грузіі, будзе спадар Тарасюк з Украіны, які ўзначальвае камітэт па эўраінтэграцыі. Вялікі пытальнік наконт гэтага ліста сьпікераў. Яны падпісвалі ці не яны, якая ступень іх легітымнасьці. Пытаньне ж ужо вырашана, сфармаваная гэтая дэлегацыя, але я не закрываў бы гэтае пытаньне. Я лічу дрэнным трэндам, калі парлямэнты краін, якія самі прайшлі праз выпрабаваньні, якія дамагаліся, што дэпутатаў у іх абіраюць, а не прызначаюць, увязваюцца ў такія авантуры. І зробім усё, што неабходна, каб такія дыскусіі адбыліся, як мінімум, у Вярхоўнай радзе Ўкраіны, Малдовы і Грузіі”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
12.03.2010 10:10
1. Европарламент запутался в собственных признаниях-непризнаниях Беларуси, играх с нелегитимным "прадстауниками беларускай дэмакратыи", и надуманных резолюциях о "репрессиях", подсунутых Варшавой.
2. Глупость всего этого столь очевидна, что в ней отказались участвовать другие страны Восточного Партнерства. Они сказали известные слова "А король то голый!" Вот и ищет Европарламент выход из ямы, в которую сам зарулил.
3. Продолжает смешить публику Лебедька. На лозунгах о нелегитимности всего и вся в Беларуси (за исключением его самого) он уже зубы съел. Сейчас, когда Лебедьке указали от ворот поворот спикеры Парламентов других стран Пратнерства, он ничего умнее не придумал, как проверять их легитимность. Смените пластинку, Анатоль! Эта заезжена до неприличия!

Імя:: Nelson
12.03.2010 12:10
Трэба ж, як вас зачапіла, пан лукашыст ;-)

>Европарламент запутался

Эўрапарлямант прыняў роўна тую заяву, якую і абяцаў, калі ня будзе самаменш зьменаў у выбарчае заканадаўства. Гэта вы ў свай хлусьні заблыталіся.

>отказались участвовать
>другие страны
>Восточного Партнерства.

Крышачку схлусіў: не "отказалісь", а выказалі меркаваньне, не "страны", а сьпікеры, прычым прыватна (у парлямантах гэтага не ўзгадняючы). Але чаго чакаць ад лукашыста? Школа БТ!

>известные
>слова "А король то голый!"

Вось-вось, г.зв. "палатка прадстаўнікоў" - пустая, нікім, апроч Рыгорыча не абіраная, тусоўка, а ніякі не парлямант.

Імя:: Jan Горад:: Praha
12.03.2010 12:58
Pseudo-parlament fashistskaha rezhima i fashistski diktator Lukashenka ne mae prava echac u Europu!!!

Імя:: люты Горад:: беларусь
12.03.2010 21:10
А пра эўрапескіх лібералаў і іхніх хаўруснікаў у расеі добра сказаў З.Пазьняк.

Імя:: Яўген Мурашка
13.03.2010 01:24
Супакойцеся, шаноўнае спадарства!
Есьць пытаньне:
Ці упаўнаважваў беларусі народ, гэту "апазыцыю" вырашаць лёс нашай Бацькаўшчыны, на міжнародным узроўні?
Адказаць

Імя:: Warum
13.03.2010 14:19
Наамрэч. Чарговая спроба фальсіфікацыі. Ужо з боку апазіцыі. Нам не патрэбныя у структурах ЕС нейкіх палітыкаў...нам трэба прадстаўнікі. А прадстаўнікамі у сенняшней сітуацыі могуць быць толькі тыя Асобы, аўтарытэт і непадкупнасць вядомая. Не мае права прадстаўляць Беларусь нехта заплямішы сабе карупцыйнымі схематамі і НГО-пірамідамі, "лідэры" партый, колькасьць якіх сення на ўзроўні 1000 чалавек....
Адказаць

Імя:: антон
13.03.2010 17:16
спіс дэлегацыі дзесяці ўжо вядомы -Мілінкевіч, Літвіна,Калякін, Лябедзька,Янукевіч і іншыя
Адказаць

Імя:: pan
13.03.2010 17:17
а ці будзе ў дэлегацыі ПАЗЬНЯК?