чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:33

Грамадзтва

Суд разгледзеў адміністрацыйную справу Паліны Дзьякавай

Суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў адміністрацыйную справу актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліны Дзьякавай. Зараз чакаецца рашэньне суду.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паліну Дзьякаву зьвінавацілі ў тым, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі. Напярэдадні разам з паплечнікамі яна была затрыманая каля будынку Вярхоўнага суду з плякатамі, якія зьмяшчалі патрабаваньне вызваліць палітвязьняў.

Яшчэ два ўдзельнікі пікету, актывісты “Эўрапейскай Беларусі” Паліна Кур’яновіч і Максім Вінярскі, чакаюць разгляду сваёй справы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Proofreader
11.03.2010 20:19
Альбо Дзякавай (параўнай: дзяк, дзякава дачка), альбо Д'якавай (параўнай: д'ябал). Ніякіх іншых магчымасьцяў беларуская мова не дае.