пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:24

Палітыка

У Эўранэсьце зь Беларусі ўсё-ткі толькі апазыцыя?

Паводле папярэдняга рашэньня ўхваленага ўчора ў Эўрапарлямэнце, ад Беларусі ў "Эўранэст" маюць увайсьці 10 прадстаўнікоў апазыцыйных партый і недзяржаўных арганізацый.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Ян Максімюк
Такое рашэньне ўхваліла дэлегацыя Эўрапарлямэнту ў справе фармаваньня Парлямэнцкай асамблеі "Эўранэст".

Гэтае рашэньне павінна зацьвердзіць Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту, якую складаюць сьпікер Эўрапарлямэнту і старшыні палітычных групаў (фракцый).

Эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі, намесьнік кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту для фармаваньня Парлямэнцкай асамблеі "Эўранэст", сказаў нашаму радыё, што Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту адклала рашэньне ў справе беларускага прадстаўніцтва ў "Эўранэсьце" яшчэ на месяц. Перамовы наконт гэтага прадстаўніцтва будуць працягвацца, дадаў Сарыюш-Вольскі, не ўдакладняючы, якія бакі будуць браць удзел у іх.

Эўрадэпутат Сарыш-Вольскі выказаў дапушчэньне, што адклад рашэньня Брусэлю адносна беларускага прадстаўніцтва ў Эўранэсьце зьвязаны зь лістом ад парлямэнтаў зь пяці іншых краін-удзельніц Усходняга партнэрства, у якім рабіўся заклік да Эўрапарлямэнту запрасіць у "Эўранэст" дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі.

Увогуле пытаньне беларускага прадстаўніцтва ў “Эўранэсьце” выклікала вострую дыскусію ў Эўрапарлямэнце.

Учорашнія спрэчкі ў Эўрапарлямэнце адносна таго, кім мае быць прадстаўленая беларуская дэлегацыя ў “Эўранэсьце” некаторыя яе ўдзельнікі назвалі “канфрантацыяй” і “бойкай”.

Такія эпітэты выкарыстаў у сваім блогу віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту, польскі сацыяліст Марэк Сівец.

Паводле ягоных словаў, сацыялісты, а таксама некаторыя лібэралы і зялёныя ў Эўрапарлямэнце прапанавалі, каб Беларусь у “Эўранэсьце” прадстаўлялі дэпутаты Нацыянальнага сходу. Паводле іх меркаваньня, пазбаўленьне Беларусі роўнага зь іншымі прадстаўніцтва ў “Эўранэсьце”самым нэгатыўным чынам адаб’ецца на самой ідэі “партнэрскага парлямэнтарызму”.

Як лічыць спадар Сівец, ніхто не ў захапленьні ад людзей Лукашэнкі ў Нацыянальным сходзе, але ж ня трэба забываць, што іх правы ў “Эўранэсьце” падтрымалі кіраўнікі парлямэнтаў пяці іншых краін “Партнэрства”. Да таго ж, трэба ўлічваць і тое, што Беларусь ня менш дэмакратычная за Армэнію і Азэрбайджан, мяркуе спадар Сівец.

Паводле кансэрватараў, ідэя запрасіць у “Эўранэст” “псэўдадэпутатаў” ад Беларусі, якія не зьяўляюцца дэмакратычна абранымі дэпутатамі, зьяўляецца “свайго роду ўзнагародай беларускаму рэжыму за невыкананьне правоў чалавека, дыскрымінацыю ў дачыненьні да этнічных меншасьцяў, дэмакратычных СМІ і апазыцыі”. На іх думку, пагадзіцца з сацыялістамі сёньня -- азначае даць сыгнал Лукашэнку, каб ён і ў далейшым рабіў тое, што ён захоча.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: беларус
11.03.2010 14:07
Галоўнае каб туды ўвайшлi тыя, хто будзе прадстаўляць беларусаў й беларускiя iнтарэсы, а не трэцясектарныя барацьбiты ды запiсныя апазiцыянерчыкi. Бо тады адзiн чорт- шыла на мыла.
Адказаць

Імя:: Кейстут Горад:: Менск
11.03.2010 14:46
І гэтыя "тыя", канешне, Кот і Пазняк. Два сапраўдных беларуса на ўсю Беларусь засталося! Астатнія: "падлукашыстыя", "манкурты", "грантацмокі", "гэбнючкі" ітп ігд. Хоць пайдзі ды ўтапіся..
Адказаць

Імя:: Каліновец Горад:: Менск
11.03.2010 15:04
Першы чым тапіцца пайдзі і вывесі сьцяг! :)
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
11.03.2010 18:20
То бок па-вашаму А.Борыс (пры ўсёй павазе - пры чым яна да Эўранэсту ад Беларусі?!), неіснуючыя Эўрадом (яны не "грантацмокі", дык хто?) і рада б. інтэлігенцыі на чале з морпехам - лепшыя кандыдатуры? Менавіта іх на сёньня запрашаюць.
А Пазьняк - лідар адзінай за ўсю гісторыю парлямэнцкай фракцыі, між іншым.

Імя:: Дзядзька
11.03.2010 16:34
Эуранэст - гэта праграма мiжпарламенцкага супрацоунiцтва у межах усходняга партнерства. Ва усх. партнерства афiцыйна прынята дзяржава Беларусь. Гэта значыць, што ва усiх афцыйных iмпрэзах партнерства мусяць удзельнiчaць толькi афцыйныя беларускiя уладныя структуры аналагiчныя адпаведным структурам iншых дзяржау-удзельнiц партнерства. Калi у эуранэсце бяруць удзел па 10 дэпутатау ад кожнага нацыянальнага парламента - гэта значыць, што i ад Беларус у эуранэсце могуць браць удзел толькi афцыйныя дэпутаты.
Апазыцыя, трэцi сэктар ды да т.п. да Беларускага парламента анiякага дачынення ня маюць i адпаведна не могуць браць удзел у эуранэсце.
Што тычыцца дэмакратыi i свабоды, то у Азэрбайджане, Арменii, Украiне ды ншых краiнах дэмакратычных свабодау не больш, а значна менш чым у Беларусi. У тым лiку электаральных. Значна горш, калi дэпутатау ды мiнiстрау прызначаюць злачынна-алгархiчныя групоукi, кшталту ахметаускiх.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
11.03.2010 18:35
Ой, пабеглі й прызначылі. А народу сказалі, "пасунься" і ён пасунуўся. Прычым настолькі пасунуўся, што другую кадэнцыю запар зара' разгоняць, бо няма кансэнсусу паміж дэпутатамі, таму што няма згоды ў грамадзтве, праз што парлямэнт пярэсты, як мала дзе ў сьвеце.
Каўказ мо' - справа спецыфічная, але ўжо пра Ўкраіну лухту несьці навошта? Так ня хочацца разумець, што горш за нас можа толькі ў дзікай Афрыцы?
Усё робіцца якраз у фармальных межах. З фармальнага пункту гледжаньня Эўропы апошні легітымны парлямэнт быў ВС13. Пры тым што й выбраны ён быў як у той Арменіі-Азербайджане, і былі ў ім прыгажуны - вачэй не адарваць. Але вось іх фармальна прызнавалі, і каб тады зьбіралі Эўранэст - дык узялі б іх. Але іх кадэнцыя па ўсіх законах даўно скончылася. Адпаведна, дэ юрэ (эўрапейскага) ў Беларусі няма парлямэнту. Выключна аднаасобная форма ўлады. Цар з дзячкамі-пісчымі. Дзячкоў запрашаць на зьезд парлямэнтароў не захацелі - халопам сярод прыстойнага спадарства ня месца. Тады вырашылі выбраць нейкіх ганаровых удзельнікаў - прадстаўнікоў меншасьцяў, эколягаў, прафзьвязаў - як у Эўропе прынята - там гэты баляган заўжды ў першую чаргу. Запрасілі лідараў нібыта існуючых партыяў, бо мабыць і ад іншых краінаў ліадры партыяў паедуць. Ну і пэрсанальна запрасілі нейкага марпеха, які нядаўна з турмы выйшаў. Кажуць - твар інтэлігентны.
Нічога яны не парушылі - немагчымы нармалёвы ўдзел у пралямэнцкай асамблеі краіны дзе няма такой веткі ўлады.

Імя:: чытач (удумлівы)
11.03.2010 18:41
Размова, як зразумеў, ідзе пакуль пра Рэкамэндацыю дэлегацыі Эўрапарлямэнту для фармаваньня Парлямэнцкай асамблеі "Эўранэст".
Так што ўсё пакуль не так адзначна, улічваючы пазыцыі сацыялістаў і парламэнтаў пяцёркі.У любым выпадку першае пасяджэнне Эўранэст, як ізноў зразумеў, адклалі..

Імя:: беларус
11.03.2010 19:57
Калi рэжыму няўдасца працiснуць туды 10 сваiх прадстаўнiкоў, то будуць iмкнуцца хаця б адвакатаў ад запiсной апазiцыi туды прасунуць.