пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:59

Аблога

Сьвяточнае мэню: "бярэм гарэлку і трошкі жанчыны..."

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Не сакрэт, што для многіх постсавецкіх мужчынаў дзень 8 сакавіка - гэта ўсяго толькі дадатковая нагода выпіць і закусіць. Якая суправаджаецца пэўнымі рытуальнымі жэстамі: пацалаваць раніцай жонку ў шчочку, набыць кветкі і парфюмэрны набор, магчыма, памыць посуд і ўбіць нарэшце той кляты цьвік. А пасьля з чыстым сумленьнем і пачуцьцём выкананага абавязку падняць куфлі - за "нашых жанчын". Тады як для многіх постсавецкіх жанчын гэта дзень рэваншу за 23 лютага, а таксама магчымасьць хадзіць па вуліцы п'янымі, душа наросхрыст, шумець і паводзіць сябе задзірліва, не баючыся, што на цябе будуць касавурыцца з асуджэньнем. Каму пашанцуе, той удасца ўстаць пазьней, не завіхацца па гаспадарцы, паляжаць на канапе і нічога не рабіць. Карацей, рэдкі выпадак, калі жанчыны надзяляюцца мужчынскімі прывілеямі, якімі тыя валодаюць усе астатнія 364 дні ў годзе.

Найбольш хітрамудрыя мужчыны прыдумалі бясьпечны сэнс для гэтага дня, назваўшы яго "сьвятам вясны, прыгажосьці, жаноцкасьці, кветак" і да т.п. І шмат хто з жанчын купіўся на гэтую падмену. Яшчэ зь нядаўніх часоў актыўна папулярызуецца вэрсія, нібыта ў гэты дзень адбылася дэманстрацыя прастытутак у Нямеччыне і менавіта яна паклала пачатак сьвяту. Зразумела, дзеля чаго гэта робіцца, у разьліку на тое, што жанчынам не захочацца асацыяваць сябе з прастытуткамі (вядома, не захочацца) - камусьці вельмі карціць запляміць саму ідэю барацьбы за раўнапраўе. Ня ведаю, ці выношваў такія падступныя задумы блогер nikotin, ці проста бяздумна рэтрансьляваў гэтую качку, але ён так і напісаў:

"До ўжо вам сьвяткаваць чарговую гадавіну дэманстрацыі бэрлінскіх курваў! Мы вас і так любім. Штодзённа".

Ягоны допіс абурыў блогерку gipsyliliya:

"Калі б вы нас любілі штодзённа, гэтае сьвята не было б нам так патрэбна. Але гэта будзе адзін з двух дзён у годзе, калі мой муж, напрыклад, на мяне не накрычыць. І тое ня факт, затое надзея... Чамусьці ўсё мужыччо, якое круглы год не дарыла падарункаў, кветак і ніяк сваёй любові не дэманстравала, менавіта перад 8-ым сакавіка пачынае крычаць, што гэтае сьвята - абраза для жанчын і адзначаць яго ня трэба. Каб, ясная рэч, нават у гэты дзень нічога не дарыць і ніяк не напружвацца. Мы сказалі - патрэбнае нам сьвята, цяпер ня вам за нас вырашаць. Патрэбнае!"


Канечне, патрэбнае ня толькі сьвята раз на год, патрэбныя кардынальныя зьмены ў грамадзтве. І сьвята 8 сакавіка павінна быць напамінам аб гэтым. А ня галачкай у календары, блізьнюком-антыподам 23-га лютага:



(Падгледжана ў блогера 2lik)


ПАРА Б УЖО ПРАСПАЦЦА ПАСЬЛЯ 23-ГА, КРАСАЎЧЫК




Аўтар дэматыватара, блогер czerniec скарыстаў для свайго крэатыву выяву Лісістраты - гераіні камэдыі Арыстафана, якая падбухторыла афінянак на незвычайны страйк, які меўся спыніць бессэнсоўную вайну паміж Спартай і Афінамі: "Пакуль мужчыны не замірацца - ня спаць зь імі, не давацца ім, не кранаць іх!" Страйк аказаўся пасьпяховым: мужчыны ня толькі спынілі вайну, але і вярнулі адзін аднаму ўсё захопленае падчас вайны.

Між іншым, гэта ўвогуле першае ў гісторыі апісаньне страйку.

СКАЖЫЦЕ ДЗЯКУЙ ФЭМІНІСТКАМ




Паштоўка зьмешчаная ў суполцы gender_by. Створаная ў рамках конкурсу, які праводзіўся ў feminism_ua, аўтар - беларуская блогерка cosmic_gamerr.

БАЦЬКА, БУДЗЬ САПРАЎДНАЙ МАЦІ!


Адна з адчувальных гендэрных праблемаў - падзел хатніх абавязкаў паміж мужам і жонкай ды раўнацэнны ўдзел бацькі ў доглядзе за дзецьмі. Мяркую, ня вельмі памылюся, калі скажу, што для большасьці беларускіх жанчын гэта ўсё яшчэ застаецца недасяжнай марай.



Блогер hurnievic (дарэчы, гэты журнал разам вядуць два чалавекі - муж і жонка, Дзьмітры і Юля Гурневічы) піша пра тое, што:

"Дзякуючы намаганням "Gazety Wyborczej" ад пачатку гэтага году ў Польшчы ўвялі адпачынак для бацькаў па наглядзе за дзецьмі (tacierzyński). Пакуль гэта тыдзень, але ад наступнага году будзе ўжо два. Новаўвядзеньне, праўда, не карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод палякаў. Да гэтага часу адпачынак ўзялі толькі 5% польскіх бацькаў. "Wyborcza" працягвае грамадзкую кампанію, каб заахвоціць татаў прымаць актыўны ўдзел у выхаваньні дзяцей. Паводле сац. даследаваньня, штодня польскі бацька прысьвячае дзіцяці каля 5-8 хвілін.

Прышоў час і ў Беларусі нешта такое забацаць.

P.S. У Нарвэгіі дзяржава аплочвае 10 тыдняў адпачынку для бацькаў і амаль усе нарвэжцы выкарыстоўваюць такую магчымасьць".




"А так у 70-ыя гады выглядала швэдзкая кампанія папулярызацыі адпачынкаў для бацькаў".


Я ПРАДАЮ РЫДЛЁЎКІ, А НЯ ТАНЧУ СТРЫПТЫЗ




Падгледжана ў beatnik_kalenda.

Я НЯ БАБКА, А ПІРАТКА!




Фотздымак зроблены блогерам gaste11o падчас "Real Ale Festival".

HANDS OFF! РУКІ ПРЭЧ!



Выклаў alyrik.

Гэты прыгожы канадзкі мультфільм прысьвечаны сюжэту старажытнагрэцкай міталёгіі - гісторыі Сырынгі, німфы, якую, пажадаўшы ёй авалодаць, перасьледваў Пан. Але яна не хацела адказваць яму ўзаемнасьцю, на што мела поўнае права, і ўцякала ад яго.

Урэшце Сырынга пераўтварылася ў балотны трысьнёг, зь якога Пан вырабіў сабе жалейку. Сублімаваўшы такім чынам сваю пажаду.


ЖАНЧЫНА ПАВІННА КАРМІЦЬ МУЖЧЫНУ




Дэматыватар створаны мной на аснове арыгінальнага постэра гурту Rammstein, падгледжанага ў блогера anwer.

ТЫ ЗА КАГО: ЗА МЕСЯЦ АБО ЗА СОНЦА?




Аўтар блогер paller.

Вось так заўжды, нават творцы, сейбіты разумнага, добрага, вечнага і прыгожага адводзяць жанчыне другардную ролю. Хлопчыку - сьвяціць, жанчыне - толькі адлюстроўваць. Ды яшчэ месяц далі нейкі... абгрызены. :(

ЗІМА НЯ ВЕЧНАЯ




Стэнсыл сфатаграфаваны блогерам darriuss у Менску, на вуліцы Берасьцянская, 11. Будзем спадзявацца, што

ВЯСНА КАЛІ-НЕБУДЗЬ ПРЫЙДЗЕ


І вернецца дадому беларуская народная птушка бусел, якая пакуль што бавіць час у Марока.



Падгледжана ў panni_janna.


І ЗЬ ПЯШЧОТНЫМ ДОТЫКАМ СОНЕЙКА




Аўтар блогер jan_no.

РАЗГУЛЯЕЦЦА ЮНАЯ КРОЎ




Падгледжана ў pieczanko.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Паўліна Горад:: Менск
07.03.2010 01:40
Дзякуй за такі цікавы падарунак да 8 сакавіка! Толькі той, хто на самой справе паважае жанчын, мог зрабіць такі сьвяточны агляд. Чытала з асалодай!

Імя:: Таццяна Горад:: пас. Коласава
07.03.2010 01:43
Вясна не "прыйдзе", а ўжо прыйшла, калі з'явілася такая Аблога!

Імя:: Ананім
07.03.2010 09:00
Калi жанчына паддаецца на такiя дробязi, то бок кветкi, падарункi, тарты, то i адносiны адпаведныя. Я не супраць, але рабiць iх трэба не толькi адзiн дзень на год. Дарэчы, жанчынам не трэба плакацца. Яшчэ вельмi добра да iх адносяцца. На пенсiю у 55 год. I далей 10 - 15 год працуй i атрымоувай двайны аклад. Многiя ужо вызвалiлiся "ад кухоннага рабства". Яны не умеюць гатаваць нават для сябе. Сучасная жанчына можа у любы момант завесцi каханка, кiнуць сям'ю, забраць да сябе дзiця, забаранiць бацьку з iм сустракацца. Патрабаваць з былога мужа не толькi алiменты, а яшчэ даплату да iх неафыцыйна. А то дзiця не убачыш. А куды iдуць тыя грошы, даведацца немагчыма. Нарэшце, сучасная жанчына можа летам хадзiць па горадзе амаль голай. З голым жыватом, амаль голымi грудзямi i клубамi. Не усе так апранаюцца, але сустракаюцца такiя кабеты. Сапрауды, так цяжка жывецца нашым жанчынам!

Імя:: Таццяна Елавая
07.03.2010 15:34
вельмі класны агляд :))

Імя:: Валерыя
07.03.2010 18:46
дзякуй вялікі за агляд. нават захацела прыгадаць, што я ўсе ж такі не мужык :)

Імя:: Бурдзь Горад:: Пінск
08.03.2010 07:44
Ну, дык ёсць жа творцы! Са святам вас, мілыя жанчыны!