пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:46

Аблога

Маналёгі вагіны і вечнае зьзяньне чыстага розуму

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

"Відавочна ж, што той, хто ... , і павінен быць значней, вышэй, круцей за таго, каго ..."
(Тацьцяна Масквіна, "Ганьба і чысьціня")

З базавымі адрозьненьнямі прадстаўніц жаночага полу ад сябе многія хлопчыкі знаёмяцца яшчэ ў дзіцячым садку. Некаторых зь іх, кажуць, настолькі ўражвае адсутнасьць у дзяўчынак адной хлапечай дэталі, надзвычай важнай, на іх думку, што яны робяць выснову пра недасканаласьць гэтай пароды людзей. Выснова абуджае зьмяшаныя пачуцьці - адначасова пагарду і шкадаваньне да няшчасных стварэньняў, якія, канечне, павінны ўсьведамляць сваю дэфэктыўнасьць і зайздросьціць паўнавартасным людзям. Прынамсі, менавіта гэта сьцьвярджаў Зыгмунд Фройд: жанчыны зайздросьцяць палавым органам мужчыны. Пазьней гэтая тэза інтэрпрэтавалася як зайздрасьць да ўлады і прывілеяў, прыналежных людзям з пэнісам.

Д'ЯБЛА Я НЯ ХЛОПЕЦ?!


Меў рацыю Фройд або палавыя органы - справа дзясятая, нельга аспрэчыць той факт, што мы жывем у сьвеце, створаным мужчынамі пад сябе, дзе жанчыне адведзена другарадная, падпарадкаваная роля. Вось вам паказальны прыклад, які яскрава дэманструе, што апазыцыйныя катэгорыі жаночага і мужчынскага маюць неаднолькавую сацыяльную вартасьць:

"Я і раней заўважала, і цяпер, калі намагаюся адважыцца і падзяліць фрэндоў па полавай прыкмеце, усё не магу зразумець: Чаму дзяўчаты любяць казаць пра сябе ў мужчынскім родзе? Што гэта за псыхалягічная фішка? Сярод мужчынаў такога не заўважала... Зрэшты, жанчыны часта любяць пераапранацца ў мужчынаў, у тым ліку на сцэне, аднак адваротнае назіраецца хіба сярод мужчынаў нетрадыцыйнай арыентацыі..." (ku_palinka)

"Жанчыны любяць надзяваць мужчынскія апранахі: кашулі, байкі, швэдары, гальштукі, капялюшы. Гэта і мужчынам падабаецца і многім жанчынам. І нічога крамольнага ў такім маскарадзе няма. Правільна? Чаму ж, калі мужчына апранае жаночае адзеньне: сукенку, халат, спадніцу, ці абувае чаравікі з панчохамі, то… Ні жанчынам, ні мужчынам такое не падабаецца?" (ul_sciapan)

"Я жончын халат не бяру. Ну можа браў адзін ці два разы. А яна… Прыходжу дамоў, а ў маім халаце ходзіць жонка. У яе ёсьць свой халат, але яна любіць хадзіць у маім. Падкасае рукавы і ходзіць. Нават калі я прыходжу, а жонкі дома няма, дык усё адно часьцяком знаходжу свой халат з падкасанымі рукавамі". (adam_hlobus)

Усе тры працытаваныя запісы зробленыя ў адзін тыдзень, можна лічыць іх адлюстраваньнем тэндэнцыі. У межах патрыярхальнай культуры, да якой адносіцца і нашая культура, мужчынскасьць катыруецца вышэй за жаноцкасьць. Адпаведна, у першым выпадку жанчына нібыта "ўзвышаецца" да мужчыны, а ў другім - мужчына "апускаецца" да жанчыны. Чытачкі адказвалі Купалінцы наступным чынам:

"Гэта імкненьне да таго, каб быць або здавацца роўнай мужчынам". (an4ik)

"Я пра сябе кажу ў мужчынскім. Я ўвогуле напаўжартам шкадую, што я ня хлопец-праграмміст. Дзяўчынай таксама быць добра, але часам думаеш - д'ябла я ня хлопец?!" (shielda)

"Я пайшоў"... Ад слова чалавек. Чаму не?! Усе мы людзі. І зусім неабавязкова разглядаць сябе як дзяўчыну, а можна як чалавека ўвогуле". (oddana_amaya)

Бачыце, дзяўчына разглядаецца ў якасьці "недачалавека", а "чалавекам увогуле" аказваецца мужчына... Між іншым, нават "мужчыны нетрадыцыйнай арыентацыі", згаданыя Купалінкай, дэманструюць імкненьне пазбавіцца жаноцкага вобразу, звычайна прыпісванага ім. Блогерка natali_abram4uk цытуе словы Аляксандра Палуяна, арганізатара конкурсу "Містэр Гей Беларусь 2010":

"Пара ўжо ў нашым грамадзтве адыходзіць ад стэрэатыпу мужчыны ў жаночай сукенцы і боа".


КАЛІ Я НАШУ КАНДЗІБОБЕР НА ГАЛАВЕ - ГЭТА НЯ ЗНАЧЫЦЬ, ШТО Я ЖАНЧЫНА




Гэты відэазапіс зроблены тэлекампаніяй СТВ падчас апытаньня мінакоў на вуліцах. Выкладзены ў суполцы by_trash блогерам kognito.

Удзельнікі дружна рагаталі, хто грамчэй, хто цішэй, і ніхто не даўмеўся асэнсаваць, аб чым прагаварылася жанчына ў чырвоным "кандзібоберы", прызнаная ўдзельнікамі суполкі "гарадзкой вар'яткай". Калі яна насамрэч хворая, вінаватыя ў гэтым тыя, хто паслаў яе, ейнага мужа, брата, увогуле хоць каго-небудзь на аўганскую вайну. А таксама апяваў гэтую ды іншыя войны як пачэсную і высакародную справу. Гонар рабіць якую прадастаўляецца мужчынам. Уласна, у першую чаргу менавіта праз статус ваяра і вызначаецца мужчына - нездарма ж "мужчынскі дзень" сьвяткуецца 23-га лютага.

Як казаў герой Уладзімера Гасьцюхіна ў фільме расейскага патрыятычнага рэжысэра Аляксея Балабанава "Вайна" свайму сыну, удзельніку "контратэрарыстычнай апэрацыі" у Чачэнскай рэспубліцы: "Правільна, што ты на вайне пабываў. Вайна з хлопца мужыка робіць. А мужыком быць правільна". Ніхто над ім чамусьці не сьмяецца. Хаця ён сказаў фактычна тое самае, што і жанчына ў чырвоным "кандзібоберы": "Я жадаю ўсім мужчынам прайсьці аўганскую вайну. Бо мужчына вызначаецца справай, а ня словам".

Мужыком быць правільна, а жанчынай - ну, неяк ня вельмі сур'ёзна і дакладна меней пачэсна. "Калі я нашу кандзібобер на галаве - гэта ня значыць, што я жанчына або... балерына", - ганарліва, з выклікам гаворыць гераіня відэароліка, не адмаўляючы, а прымаючы патрыярхальныя правілы гульні.


ЖАНЧЫНА "АМУЖЫЧЭЛА", МУЖЫК ПАДРАБНЕЎ


"Ехаў я з трэнькі дахаты і пабачыў цікавую карціну ў траліку: вадзіла - жанчына, а кандуктар - мужык. І куды ж мы, панове, кацімся-та? Чамусь амаль ніхто зараз не зьдзіўляецца мужыкам-кандуктарам у грамадзкім транспарце. Зразумела, мужыкі-кантралёры й раней трапляліся, але ж кандуктары... Нешта дзіўнае ў сьвеце гэтым робіцца. Яшчэ пару гадоў таму кандуктар-мужык быў нібыта зьвер заморскі, на якога ўсім паглядзець ахвота было. А цяпер жа ў нас тут цэлы пераязны заапарк атрымоўваецца. Самае ж цікавае тое, што ўсё-такі зьяўляецца нагодай для такіх зьменаў. Ці на самой справе так мужык падрабнеў, а жанчына "амужычэла"?

- піша dziki_kaban, дэманструючы яшчэ адзін стэрэатып патрыярхальнай культуры: жанчына прыдатная толькі для ня надта сур'ёзнай і патрабавальнай (адпаведна, меней удзячнай і аплачванай) працы. Выкончваючы якую, мужык, бачыце, адразу "драбнее".

Хаця сытуацыя пакрысе зьмяняецца, аб чым сьведчыць і гэты допіс, паводле статыстыкі, зьмешчанай у суполцы gender_by, беларускім жанчынам - нягледзячы на тое, што яны больш адукаваныя за беларускіх мужчынаў - па-ранейшаму даводзіцца рэалізоўваць сябе ў найменш аплачваных сфэрах дзейнасьці.

ПРАВЫЯ ПАСТАВЯЦЬ ЖАНЧЫНУ НА НАЛЕЖНАЕ МЕСЦА


ІКУ "Правы альянс" распачынае кампанію па супрацьдзеяньні "маральнаму разлажэньню нашага грамадзтва" пад лёзунгам "Беларусь - не бардэль!", аб чым паведаміў у сваім блогу kurt_bielarus.

Наракаючы на тое, што "хутка наша краіна будзе аспрэчваць першынство па “сэкс-турызме” з Дамініканскай рэспублікай і Тайляндам", ІКУ "Правы альянс" заклікае "аб'яднацца супраць гэтай хваробы" і, сярод іншага, прапануе ўвесьці крымінальную адказнасьць для "спажыўцоў сэксуальных паслугаў". З гэтай прапановай, вядома, нельга не пагадзіцца.

Карыстаньне паслугамі прастытуткі - адна з даступных формаў рабаўладаньня ў сучасным сьвеце. Тым яно і прыемна, што дае магчымасьць нікчэмнасьці на некаторы час адчуць сябе Гаспадаром. Прастытуткай карыстаюцца як унітазам або як цацкай, увогуле, як сродкам, рэччу сярод іншых рэчаў. Пры гэтым ні ў грош яе ня ставяць, пагарджаюць, лічачы "бруднай подсьцілкай". З прастытуткай звычайна не цалуюцца, і гэта азначае, па сутнасьці, што яна мае статус "недатыкальнай". Якім бы гідкім з-за прысмаку мэханікі ні было словазлучэньне "займацца каханьнем", зь ёй нават каханьнем не займаюцца. Яе папросту легальна гвалтуюць. "Легальна", бо грамадзтва дасюль не асуджала кліентаў прастытутак уголас, дазваляючы ім адчуваць сябе нявіннымі трусамі, з сваімі нявіннымі трусінымі патрэбамі, аплачанае задавальненьне якіх калектыў ім даруе. Асуджаная будзе нягодная "шлёндра". Безумоўна, гэта ненармальная сытуацыя і яна патрабуе зьменаў.

Але ці слушна ІКУ "Правы альянс" дыягнастуе прычыну хваробы, сьцьвярджаючы, што справа ў "страце традыцыйных духоўных арыенціраў" і дэвальвацыі "традыцыйнага вобразу жанчыны-маці"? Наўрад ці, як на мой погляд. "Традыцыйнае грамадзтва" зусім не гарантуе зьнікненьня прастытуцыі. Хіба ж ня ў ім яна ўзьнікла і сфармавалася?

"Прастытутка" і "жанчына-маці" (чытай: хатняя гаспадыня, абслуговы пэрсанал мужчыны) - гэта проста дзьве розныя традыцыйныя патрыярхальныя стратэгіі іх падпарадкаваньня і выкарастыньня.

Паны-дабрадзеі з "Правага альянсу", як на мой погляд, дэманструюць ня столькі бескарысьлівы клопат пра жаночую долю беларусачак, сколькі жаданьне ўзяць на сябе кантроль за іх лёс і мець магчымасьць указваць ім належнае месца.


БЛОГЕРКІ І ПАЛІТЫКА: ІДЗІ АДСЮЛЬ, ДЗЕВАЧКА!


Блогерка rimaio была зьвінаваціла мяне праз суполку gender_by у дыскрымінацыі жанчынаў у аглядах блогасфэры. У тым сэнсе, што іх я цытую радзей. Блогерка падлічыла суадносіны працытаваных паводле полавай прыналежнасьці ў шасьці асобных аблогах:



Як бачыце, мужчыны сапраўды цытаваліся значна часьцей. Нягледзячы на тое, што жанчыны, паводле некаторых падлікаў, пераважаюць у кірылічным сэгмэнце блогасфэры. Аднак мне зусім не ўласьцівы "мужчынскі шавінізм" і, далібог, я не адсяваў блогерак адмыслова. Выглядае на тое, што блогеркі проста ня так часта пішуць на агульназначныя грамадзка-палітычныя тэмы.

З пытаньнем, чаму так адбываецца, я зьвярнуўся да чытачоў свайго блогу і атрымаў наступныя адказы:

М: "Будучы прыгнечанай групай, жанчыны схільныя да таго, што прыносіць максымальна хуткі вынік, да "прамога дзеяньня" тут і цяпер. Дыскусіі - для тых, каму няма куды сьпяшацца, каму і падыскутаваць - прыемна ды хораша". (czerniec)

Ж: "Палітычныя тэмы патрабуюць больш-менш валодаць сытуацыяй, для гэтага патрэбны час - штосьці прачытаць, штосьці прагледзець. У блогерак часу на "вольнае інтэрнэт-плаваньне", пры ўмове, што яны працуюць і займаюцца сям'ёй, усё-ткі менш, чым у мужчын". (ganna_yanich)

М: "Каб удзельнічаць у палітычных дыскусіях, неабходна пачувацца паўнавартарсным чальцом грамадзтва і мець шырокі далягляд. На жаль, у аўтарытарных краінах зь нізкім узроўнем сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця жанчына так безнадзейна залежыць ад мужчыны, што гэтая залежнасьць выліваецца ў пачуцьцё ўласнай другараднасьці". (pasha1980)

Ж: "У жанчын і без таго хапае безнадзейнага ў жыцьці - рэчаў, якія з гадамі зьмяняюцца вельмі павольна і зь цяжкасьцю. І ў якіх усё сумна-сумна..." (orsa_maggiore)

Ж: "Палітыка - гэта дзярмо. А дзяўчыны асобы датклівыя, ня хочуць у дзярмо ўляпацца. Я дык увогуле пазьбягаю розных палітычных суполак, таму што ў мяне жж не для срачу і высьвятленьня адносін, а для душы. Ось так". (ku_palinka)

Ж: "Яны разумнейшыя і дарма ў паветры чым ні попадзя не трасуць". (lady_begood)

М: "Жанчыны па большай частцы ня любяць спрэчку і суперніцтва, а мужчынам, наадварот, падабаецца спаборнічаць такім спосабам "у розуме ". Палітычныя тэмы гэта ня што іншае, як "спрэчкі пра суперніцтва", прычым спрэчкі бясконцыя: "Мая партыя круцейшая за тваю!" - "Не, мая!". Тое самае тычыцца і дыскусіяў пра спорт, у якіх жанчыны, як правіла, калі і ўдзельнічаюць, то без выразнага азарту". (din_di)

А blanqi падзяліўся пазнавальнай (і, напэўна, паказальнай) гісторыяй пра тое, "як цяжка быць палітычным блогерам з жаночым юзэрпікам":

"Не падумайце нічога дрэннага. Калі я зайшоў у ЖЖ, то не зьбіраўся затрымоўвацца. У сваім журнале нічога не пісаў, толькі чытаў і камэнтаваў. Для прыстойнасьці трэба было завесьці юзэрпік - узяў першы малюначак з працоўнага стала. Гэта была Рыта Хэйворт зь фільма "Уцёкі з Шоўшэнка". Няхай - падумаў я, бо ненадоўга - буду ўжываць безасабовыя сказы.

Вынікі неабдуманага рашэньня не прымусілі сябе чакаць. Галоўным чынам мяне цікавяць палітычныя, грамадзкія, гістарычныя тэмы. З маім юзэрпікам я хутка атрымаў "ідзі адсюль, дзевачка". Акрамя таго, пісаць усё ў безасабовай форме, без апазнаньня роду (не жадаў ашукваць і не пісаў ад жаночай асобы) аказалася нязвыклай задачай.

Але гэта стала цікавым! Я ўпёрся і працягнуў, нягледзячы на "кіса-куку", "цётка здурнела" і проста пагардлівае ігнараваньне маіх мудрагелістых камэнтароў. Дасягнуў вялікага мастацтва ў складаньні безасабовых сказаў і ўжо не заміраў над клявіятурай у пошуку патрэбных словаў. Спадзяюся, ня зганьбіў жаночы род...

Прашу прабачэньня ва ўсіх ахвотнікаў пацалаваць мне ручку ці шчочку".


МАНАЛЁГІ ВАГІНЫ


Адказваючы на пытаньне, чым увогуле адрозьніваецца блогер-мужчына ад жанчыны-блогера, які асноўны круг тэмаў у першых і другіх, мне пісалі:

- Тэмы жаночых блогаў у асноўным круцяцца вакол пачуцьцяў, сямейных справаў, дзяцей, рэлігіі... Мужчынаў адрозьнівае большая ўпэўненасьць у сабе, але меншая давяральнасьць.

- У мужчын блогі часьцей тэматычныя. Яны рэдка ў адным допісе пішуць пра палітыку, а ў іншым пра свае хваробы. Жаночыя допісы больш палярныя. Тут табе і казкі, і раманы, і фільм паглядзела і з мужам пасварылася і вось фотачкі.

- Ну, напрыклад, zmagarka, у яе блог нетыповы для жанчыны: сацыялка, палітыка, а ўсё адно часам праблісквае нешта пра мужчын, каханьне... Мужчыны сабе такога ў палітычных блогах не дазваляюць. У іх і думкі такой няма. Я б сказала, што жаночыя больш цэльныя, таму што ахопліваюць і прыват, і ўсё на сьвеце, а мужчынскія не. У мужчынаў больш сарказму.

- Сярэднестатыстычны блогер-мужчына больш разважае пра тэхніку (кампутарную і наогул). Больш зьмяшчае фатаздымкаў напаўголых і голых дзяўчынаў. Часьцей мацюкаецца.

- Вельмі складана, амаль немагчыма супрацьпаставіць гэтыя дзьве групы, кожны асобны блогер уяўляе сабой больш-менш яркую індывідуальнасьць, ці гоніць мэйнстрым, незалежна ад полу... Журналы мужчынаў як быццам болей зацыкленыя на эга аўтара і на яго ўпадабаных абстрактных тэмах.

Асабліва ж мне спадабалася гіранічнае выказваньне блогеркі zri, на якое я выпадкова натрапіў, блукаючы па блогасфэры:

"Усе без выключэньня жаночыя блогі - гэта маналёгі вагіны. Вагіна пра турботы, вагіна пра сямейнае жыцьцё, вагіна пра палітыку. Я чую яе, адрозьніваю абертоны... Прарыў цёмнага, незасвоенага чыста жаночага падсьвядомага ў мову. Мужчынскія нэўтральныя. Вечнае зьзяньне чыстага розуму. Я ня ведаю, як гэта ім удаецца".

Паколькі гэты запіс быў зроблены яшчэ ў мінулым годзе, я запытаўся, ці не перадумала яна за той час, што мінуў з моманту напісаньня. Блогерка адказала:

"Не, я толькі пачала думаць, што маё цьверджаньне ў той жа ступені датычыць пераважнай большасьці мужчынскіх блогаў".
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Korj Горад:: Менск
06.03.2010 11:36
Шмат літар, мала сэнсу.
Што сказаць хацеў? Нешта новае адкрыў? Ці перад апантанымі звышідэямі "фрэндамі", што з калькулятарам цытаты лічаць, трэба апраўдацца за нешта?

Якія гэты клясычна "блёгэрскі" паток сьвядомасьці адносіны мае да "Свабоды"? Ці няма чым сайт забіць?
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
06.03.2010 13:44
Камэнтатары, будзьце пільнымі! Калі вам хочацца зганьбіць тэкст, ужывайце як мага меней словаў, каб не прагаварыцца пра вашыя сапраўдныя матывы.

Напрыклад, вось гэты сказ:

"Ці перад апантанымі звышідэямі "фрэндамі", што з калькулятарам цытаты лічаць, трэба апраўдацца за нешта?"

сьведчыць пра тое, што справа зусім не ў "патоку сьвядомасьці". А ў тым, што вас раздражняюць і злуюць фэмінісцкія ідэі, агучаныя ў тэксьце.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
07.03.2010 13:50
Я бачу, блёгэрам субяседнік не патрэбны - блёгэр можа весьці дыялёг і сам - за субяседніка прыводзяцца аргумэнты, бліскуча абвяргаюцца. Дзіцячы сад.
Я напісаў менавіта тое, што хацеў напісаць - сядзець з калькулятарам і лічыць коскі й кропкі, замест асэнсаваньня тэкстаў - ненармалёвы падыход, апантаны, мякка кажучы.
Ніякіх "ідэяў" я ў вашым пералічэньні банальнасьцяў ня ўбачыў - якое раздражненьне ідэямі? Фэмінізму 100 гадоў у абед - вы лічаце, што кагосьці можаце зьдзівіць, а болей раздражніць ім?
Кінуўшы ў мяне здранцьвелым ад старасьці стандартным "самдурак" вы зыйшлі ад адказу на маё пытаньне - што сказаць хацелі артыкулам?
Адказаць

Імя:: Глядач
07.03.2010 14:06
Аўтар - ня блогер (прынамсі тут). І гэта не артыкул. Вы спачатку разьбярыцеся, што чытаеце. І ці варта вам такое чытаць, каб так разьвярэджвацца.
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
07.03.2010 15:24
Вы да некаторай ступені правыя. Гэта не артыкул, я не заўважыў рубрыку "АБЛОГА". Для ўсёй астатняй інфармацыі на сайце ёсьць відавочнае патрабаваньне - наяўнасьць тэзы, ідэі, сэнсу. У гэтай рубрыцы, мабыць, гэта не патрэбна - тут "Як я правёў лета". Маё асабістае стаўленьне да такога на маю думку бессэнсоўнага графаманства (а не да фэмінізму, як тут падумалі) - выключна адмоўнае. Пры ім і застануся.
Але я бачу, шматлікім чытачам тэза непатрэбная - такі фармат падабаецца.
Ну тады выбачайце, спадарства. Я сапраўды не туды напісаў. Працягвайце абмен дампамі памяці.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
07.03.2010 17:55
>>> Ніякіх "ідэяў" я ў вашым пералічэньні банальнасьцяў ня ўбачыў - якое раздражненьне ідэямі?

Я не сумняваўся ў тым, што вы хітруеце, але на ўсялякі выпадак вырашыў праверыць - ці не пакінулі вы раней дзе-небудзь доказу свайго непрыязнага стаўленьня да барацьбы жанчынаў за свае правы. І знайшоў камэнтар ад 24.09.2009 08:07, падпісаны імем Korj:

«Які мэсадж у гэтых кармушак "змагаючыхся за правы жанчын"? Мэсадж адзіны - "дайце грошай", накіраваны заходнім агромністым фондам».

Калі яго напісалі вы, а ня нехта спрабаваў запляміць вашае сьветлае і чыстае імя, тады ўсё зразумела.
Адказаць

Імя:: Ананім
06.03.2010 17:49
>>> Блоггерский поток сознания.

Кажется вы и есть это "сияние чистого разума", которым не интересны ни люди с их мнением (поток сознания), ни гендерные проблемы. Вы, наверное, сошли с небес чистой политической журналистики, где нет ни мужского, ни женского, но все как ангелы на небесах.
Адказаць

Імя:: морж
07.03.2010 19:06
Зразумела, тэма "прошукаў Лубянкі" зусім не раскрытая, няма чаго чытаць.
Адказаць

Імя:: Ананім
08.03.2010 08:43
Вот молодец: ПРЯМО В ДЕСЯТКУ!

Імя:: Петра
06.03.2010 14:44
Лепшы матэрыял па тэме, які я чытала за апошні час у постсавецкім сеціве. Аўтару рэспект за вытрыманасьць агульнай тэмы, паслядоўнасьць і кампактнасьць тэксту.

Хацелася б, каб тэма была працягнутая.
Сочым за публікацыямі на сайце.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
06.03.2010 16:44
Паколькі ты ўваходзіш у лік "фрэндаў апантаных звышідэямі" (Korj), твой камэнтар ня можа быць, напэўна, падшыты ў справу. :)

Але ўсё роўна дзякуй.
Адказаць

Імя:: Петра
07.03.2010 01:08
А ну вярніце мне палагаючыся калькулятар!
0_о

Імя:: Tatiana Горад:: Shereshevo
06.03.2010 17:20
Уважаемые Коллеги,
спасибо что написали про женщин к международному празднику.
Мы проводили исследование и на самом деле женщинам хочется участвовать и в политике, и в дискуссиях про экономику. Но конкуренция очень высока и договоритсья с белорусскми мужчинами тяжело - они между собой ругаются а женщин просто оскорбляют - шовинестически. Не у всех есть выдержка и закал просто продолжать высказывать свое мнение в этой обстановке.
Нет журналистов, которые могли бы написать о женских проблемах не принижая женщину - не указывая на место- детки кухня и пьяный муж - котлетки тефтельки и тд- женское счастье. Женщина не счатслива этим - просто терпит так как мало сил и выбора - или панель или маленькая бедненькая семья и работать мамой для мужчины и детей. В Беларуси женщину не уважаеют интелектуально - в большинстве опять же из за конкуренции с мужчинами - мужчинам нужны рабочие места - они гоняют машины , строят и у них больше денег. Женщины занимаются мелкой и почти бесполезной работой ( с точки зрения общества, легкой работой) - нянечки, учителя, врачи(делать нечего - одел халат и ходи в чистоте и тд) Женщины финансисты - все под началом мужчин, а женщины в оппозиции - это просто миф- туда просто не пробится или берут для выполнения вторых ролей для Главного. Грантов для женских организаций нет практически и их получают мужчины. Неуважение проявляется в словах и направлениях - в каждой газете. В комментариях печатают сразу если мужское имя а если женское - аттакуют. Вот такая вот ситуация и это не связано с политической системой - это белорусская культура в настоящее время + экономика. Результаты такой культуры уже на лицо - женщина не будет воспроизводить - выполнять детородные функции. Белорусская женщина - это хорошо образованная женщина и ей всегда есть что сказать но общество не хочет этого слышать. посмотрите как трудно трудоустроится женщине - молодой, среднего возраста и старшего возраста! Никто кроме женщин не может разрешить эти проблемы - а задача журналистов - освещать это проблемы регулярно.
Адказаць

Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
07.03.2010 00:29
Мадам, не скажу за все, но в части бедных "женщин - финансистов, которые все в подчинении мужчин" вы не правы. Достаточно взглянуть на список председателей правлений белорусских банков и вы обнаружите следующее: самый крупный белорусский банк возглавляет мадам Ермакова, один из самых крупных - мадам Кухоренко, еще один - мадам Медведева и т.д.
Адказаць

Імя:: PanSpoertsmen Горад:: Минск
07.03.2010 00:39
Мадам, в части отсутствия женщин-начальников от оппозиции с вами тоже не соглашусь. Списки такие посмотреть не знаю где, но только по постоянно звучащим именам назову: Т.Процька, Ж.Литвина, А.Борис. А еще есть оппозиционные дамы, которые своей активностью дадут 100 очков вперед оппозиционным мужчинам: Шапутька, Положанка, Халип, Кулей и т.д. Есть целая оппозиционная женская партия, которую, полагаю, возглавляет не мужчина.
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.03.2010 01:55
Усё гэта цудоўна, але мне падаецца больш сымптаматычным і паказальным прыклад жонак прэзыдэнта: першай, якая засталася з сваёй Мілкай, бо не падыходзіла на ролю "першай лэдзі", і другой - пазбаўленай свайго сына, які выкарыстоўваецца ў якасьці іміджавага аксэсуару бацькі.

Імя:: Мікола Горад:: Менск
06.03.2010 18:42
ЛІтар сапраўды многа, бо многа слоў, а ў іх -- глыбокі сэнс. Той хто не хоча і (яшчэ горш) не ўмее думаць, гэтага сэнсу мо і не заўважыць, але ён ёсці і запрашае да роздуму...
Адказаць

Імя:: Korj Горад:: Менск
07.03.2010 14:02
Я так разумею, гэта на мой допіс адказ?
Вам, спадару, каб аб нечым думаць патрэбны стымул у выглядзе банальнага пералічэньня ўсяго, што нехта іншы па гэтай тэме можа сказаць? Бяз гэтага "хоча", "умее" ды не пачынаецца праца мозгу?
Якая ў аўтара тэза? Што новага ён сказаў? Сам ён адказваць адмовіўся, можа вы падкажаце?
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.03.2010 01:46
Я не Малевіч і чорных квадратаў не малюю. Усё, што я хачу сказаць, я кажу - бяз тайнапісу ды цьмянага іншасказаньня. Даволі даступна, як на мой погляд. Калі вам мае тэксты падаюцца банальнымі, бессэнсоўнымі і да т.п., наўрадці я змагу вас пераканаць, што насамрэч яны вельмі арыгінальныя і поўныя сэнсу, а блогерскае шматгалосьсе надае ім асаблівую яркасьць, моц і даставернасьць.

Магу адно парадавацца за тое, што вы даўна ўсё зразумелі датычна жаночага пытаньня, а таксама, мабыць:

1) Ні ў якім разе ня ставіце катэгорыю мужчынскага вышэй за катэгорыю жаноцкага;

2) Ня лічыце жанчынаў прыдатнымі толькі для ня надта сур'ёзнай і патрабавальнай (адпаведна, меней удзячнай і аплачванай) працы;

3) Ня думаеце, быццам "традыцыйнае грамадзтва" - панацэя ад прастытуцыі, наадварот, разумееце, што мужчына, які карыстаецца паслугамі прастытутак - гэта вельмі "традыцыйны" мужчына;

4) Добра ведаеце, чаму жанчыны радзей пішуць на агульназначныя грамадзка-палітычныя тэмы;

5) Ня ўзвальваеце цалкам на жончыны плечы хатнюю гаспадарку і догляд за дзецьмі, імкнецеся самі працаваць па дому як мага болей;

6) У вашай краіне вырашанае пытаньне гендэрнай няроўнасьці.

Аднак я жыву ў іншай краіне, дзе яно ўсё яшчэ актуальнае. Тут ня толькі ледзь ня большасьць мужчынаў пакутуюць на "мужчынскі шавінізм", не ўсьведамляючы гэтага, вельмі вялікая частка тутэйшых жанчынаў ніколі і ня чула пра тую барацьбу за роўныя правы. Нягледзячы на тое, што, як вы слушна адцемілі, яна актыўна вядзецца ў сьвеце сама меней на працягу стагодзьдзя.

Імя:: Елена Горад:: Минск
06.03.2010 19:25
Странно! Я,наверное, жила в другом мире: в своей судьбе я не замечала гендерного неравенства - ни в семье, ни на работе! Может, дело в самом человеке, а не в гендерной проблематике? Надо учиться принимать отведённое тебе в обществе место как данность, как то, чего ты реально заслуживаешь, ибо наши собственные представления о себе, как правило, завышенные...Но главное - в другом: нам отведена иная социальная роль, чем мужчинам. Не низшая, а просто ИНАЯ. И надо её добросовестно выполнять! Сравнивать: важнее - или нет можно лишь одинаковые типы вещей. А мы говорим об ИНОМ, о РАЗНОМ с мужчинами предназначении. Как можно сравнивать? Мужчины! Будьте мужчинами! А мы, женщины, будем радоваться тому, что мы - женщины! Оставим глупое соревнование, кто важнее! Это смешно...
Адказаць

Імя:: Ананім
07.03.2010 01:17
> Не низшая, а просто ИНАЯ

А почему тогда это иное оплачивает тогда хуже, если оно не низшее? Или не оплачивается вовсе (как домашняя работа, например, которая вся на женщинах у нас) или занятие детьми?

Или вот в чём инакость выполняемой одной и той же работы мужчиной и женщиной, за которую работодатель изначально даёт разную зарплату? Если работа одна и та же и результат тот же, а?
А это статитика, это не тупо мне не повезло.

А вы кстати не пробовали устроиться на работу имея маленького ребёнка или беременной? Удалось? Я пробовала. И я прочувствовала дискриминацию, ещё как. Если что, при этом образование опыт и подобные показатели у моего мужа были такими же как у меня. Он устроился. И у него никто не спрашивал есть ли дети. И уж тем более не говорил " у вас ребёнок до трёх лет, мы вас поэтому не возьмём, несмотря на то, что с ним собирается сидеть бабушка и няня если заболеет".
Адказаць

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
08.03.2010 04:29
Прыватны прыклад - гэта прыватны прыклад, яшчэ не нагода, каб судзіць пра стан рэчаў у цэлым. Той факт, што Барак Абама стаў прэзыдэнтам ЗША, не азначае, як быццам у афрыканцаў усё ў шакалядзе.

Я магу памыляцца, але ў мяне склалася ўражаньне, што вы чалавек сталы, нарадзіліся і вырасьлі яшчэ за савецкім часам. Калі сацыяльная палітыка была досыць эмансіпатарскай, традыцыйныя гендэрныя стэрэатыпы выкараняліся як забабоны, адбывалася фармаваньне мадэлей незалежных, самастойных жаночых паводзінаў. Што тычыць гендэрнага парадку, у постсавецкі час у гэтай сфэры адбыўся адчувальны адкат назад. Ну, напрыклад, пераўтварэньне ў тавар жаночай цялеснасьці, распаўсюд вобразу жанчыны як мужчынскага аксэсуара - рэч асбалютна неймаверная ў СССР.

Вам магло проста пашанцаваць - з спрыяльнымі макра- і мікра-сацыяльнымі ўмовамі, прыроднымі дадзенымі, "так зоркі ўсталі". Шанцуе ня ўсім. І мужчынам, вядома, ня ўсім шанцуе. Але, як сьведчыць статыстыка, жанчынам у цэлым усё яшчэ даводзіцца цяжэй.

Наконт "адведзенай сацыяльнай ролі" ніяк не магу з вамі пагадзіцца. Калісьці жанчынамі абменьваліся нароўні з хатняй жывёлай - гэта таксама трэба было прымаць як дадзенасьць, добрасумленна выконваючы адведзеную ролю? Соцыюм не статычны, ён пастаянна зьмяняецца пад уплывам дзеяньняў людзей, тут наогул ня можа быць гаворкі пра нейкую дадзенасьць.

Імя:: Tatiana Горад:: Shereshevo
07.03.2010 15:08
Для Елены:
Вы предлагаете теорию уменьшенных ожиданий - а имеено то что сейчас происходит - муж алкоголик- ну и что? начальник хам и невежа - ну и что? государстов не предоставляет услуг в здравоохранении для женщин среднего возраста и в онкологии - ну и что? муж изменяет и приности венерические заболеваания - ну и что? женщина нет места для занятия спортом но есть ледовые дворцы для деток и мужчин - ну и что? женщинам трудно купить хорошую деловую одежду - ну и что можно и пороще в турецкой подделке 5 лет ходить, женщина в сельской местности не имеет доступ у горячей воде и моется один раз в неделю - ну и что? женское здоровье из за родов и материнтсва нуждается в спец программах реабилитации но этого нет - ну и что? мужчины теряют свое здоворье из за переедания курения и алкоголя и тем самым поглощают огромное количестов денег из системы здравоохранения и на женщин остается совсем немного - ну и что? молодых девушек на работе шеф заставляет иметь сексуальные отношения - ну и что и тд список огромный. Женщины должны иметь хорошо оплачиваемую работу - равные возможности в любой местности - вот проблема дискриминации по признаку пола. Женщины должны иметь возможности переквалификации и участия в профессиях которые традиционно заняты мужчинами - равная конкуренция по способностям. Женщины не должны жить с алкоголиками и должны иметь право на отселение алкоголиков из жилья. Физические побои женщин а равно как и другое унижение на работе и склонение к принудительному сэксу должно наказываться тюремным заключением. Если на индивидуальном уровне у вас есть примерение с низкими возможностями то оно не для всех.Многие хотят большего от жизни - и это их право человека.
Адказаць

Імя:: Ананім
07.03.2010 18:19
"Это их право человека" - так Вы полагаете. Мне же, как человеку верующему, права (и обязанности!) человека представляются иначе. Но это был бы очень серьёзный и длинный разговор. Не для короткого комментария. Поэтому, к сожалению, представить свою позицию достаточно понятно и развёрнуто вряд ли здесь получится. Желаю Вам всего доброго. Если Вы прислушаетесь к голосу своего сердца без озлобления, раздражения и гордыни - Вы, безусловно, это и сами ПОЧУВСТВУЕТЕ . Не сомневаюсь. Только надо постараться быть честным с самим собой. Успехов Вам на этом пути!

Імя:: pigbig
07.03.2010 15:38
Цікавая аблога атрымалася; добра выдзялены праблемы і матэр'ял да іх.

Імя:: Мікола Горад:: Менск
08.03.2010 09:13
Спадары арганізатары, лепшага заўзятара аблогі, чым пан Korj, у вас не будзе. Ён злосна атакуе, вінаваціць ва ўсіх грахах, а сам ад тэкста далей паўметра не адыходзіць. Нешта яго нейкім магнітам трымае... Мо ў вас які медаль ёсць, узнагародзьце за апантанасць. Ён варты...
Адказаць

Імя:: Паўліна
08.03.2010 10:38
Далучаюся да прапановы спадара Міколы!