пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:36

Блогі / Ганна Соўсь

Як мяне дапытвала Сьвятлана Байкова

Калі я даведалася, што КДБ арыштаваў сьледчую па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлану Байкову, мне адразу згадалася гісторыя дзесяцігадовай даўніны. калі мяне дапытвала Сьвятлана Байкова.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Я тады працавала ў незалежнай газэце “Народная воля”. Узімку 2000-га я пазнаёмілася з людзьмі, якія бачылі, як выкрадалі Юрыя Захаранку. Гэта муж і жонка, яны жылі ў доме, побач зь якім як раз праходзіла тая дарога, па якой ад стаянкі ля пажарнай часткі да сваёй кватэры на вуліцы Варанянскага ішоў 7 траўня 1999 году былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка. Гэтыя людзі бачылі з акна, як да вусатага мужчыны падышлі двое мужчын і запіхнулі ў машыну цёмна-сіняга колеру. Ён нешта пасьпеў крыкнуць, але дзьверы зачыніліся. Калі стала вядома пра зьнікненьне генэрала Захаранкі, гэтыя людзі здагадаліся, каго ў той вечар запіхвалі ў машыну.

Дазнаўшыся, што я працую ў незалежнай газэце, яны паведалі мне гэтую гісторыю. Увесь досьвед іхняга жыцьця падказваў маім знаёмым, што зварот у міліцыю не прынясе ім нічога добрага. У справядлівасьць праваахоўных органаў яны ня верылі. І я тады на сваю адказнасьць надрукавала ў “Народнай волі” інтэрвію з гэтымі людзьмі, не назваўшы іх імёнаў, бо яны хацелі захаваць ананімнасьць. Фотакарэспандэнт зьняў дом, з вокнаў якога сьведкі бачылі выкраданьне Захаранкі.

Публікацыя зьявілася на старонках “Народнай волі” напачатку студзеня 2000 году. Літаральна праз некалькі дзён мне патэлефанавала сьледчая пракуратуры Сьвятлана Байкова і папрасіла прыйсьці на допыт у рамках заведзенай справы па зьнікненьні Юрыя Захаранкі.

Сьвятлана Байкова
Мяне сустрэла маладая энэргічная жанчына ў пракурорскім мундзіры з добрай фрызурай і ў прыгожым абутку. Яна ветліва патлумачыла, што хоча дапытаць як сьведак людзей, якія бачылі, як выкрадалі Захаранку.Тады ж Сьвятлана Байкова сказала мне, што яны не адзіныя сьведкі выкраданьня, былі і іншыя, каго ўжо дапыталі ў гэтай справе. І тое, што яна прачытала ў маім інтэрвію, амаль цалкам супадала з паказаньнямі іншых сьведкаў.

Мае знаёмыя пагадзіліся прайсьці ў пракуратуру, я дала іх каардынаты, аднак іх выклікалі да Байковай не адразу ж, а праз пэўны час. Іх паказаньні былі ўнесеныя ў справу. Як мне пазьней расказалі, Сьвятлана Байкова зрабіла на іх добрае ўражаньне, і ім падалося нават, што яна хоча і можа раскрыць гэтую справу. Але іх больш не выклікалі...

Справа зьнікненьня Юрыя Захаранкі не раскрытая. У Сьвятланы Байковай гэтую справу забралі. Мне падаецца, яна шмат чаго ведае і можа расказаць ня толькі пра справу Юрыя Захаранкі…

Але ці захоча?

Ці пасьпее?

Ці зможа?
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
03.03.2010 17:16
Але шмат хто з БНФаўцаў могуць прыгадаць, як іх зьбівалі міліцыянты, калі міністрам МУС быў Захаранка. Памятаю выступ Захаранкі па БТ, у якім ён кляйміў апазіцыю. Пэўна ён не прадбачыў, што выпускае з бутэлькі джына.

Во ў якія гульні часам гуляе з чалавекам лёс.

Імя:: Ананім
03.03.2010 18:51
А чаму не надрукавалі мой каментар пра Захаранку? Тое, што ён рабіў на месцы міністра МУС, усё роўна з гісторыі не вырваць, хоць патроеную "дэмакратычную" цэнзуру увядзіце.
Адказаць

Імя:: pan
04.03.2010 16:23
спачатку гаорка пра злачынства ўладаў - аб выкраданьні і забойстве чалавека. а потым ужо ўсё астатняе
Адказаць

Імя:: Алесь Горад:: Менск
04.03.2010 22:54
Наконт "дэмакратычнай" цэнзуры я з вамi цалкам згодны, але Захаранка атрымаў спаўна за свае супрацоўнiцтва з Лукавым дыктатарам.Таму не трэба блытацца самаму и блытаць iншых.

Імя:: ladzia Горад:: miensk
04.03.2010 00:52
між іншым, менавіта Захаранка са сваімі людзьмі (узброенымі АК - па сьведчаньні відавочцы, дзе уся "кампанія" разьмесцілася на начлег у будынку школкі-інтэрнату, што каля галоўнага універмагу Шклова) - суправаджаў кандыдата ў Прэзідэнты А.Лукашэнку ў паездцы, калі адбылося вядомае "пакушэньне" са стрэламі ў аўто кандыдата..
.

прыкра, што галоўнымі "героямі апазіцыі" ( ня будзем усіх тут пералічваць) цяпер робяцца ня людзі цьвёрдых перакананьняў, а былыя ПАПЛЕЧНІКІ - АСАБІСТА АДКАЗНЫЯ ЗА СЁНЬНЯШНІ "ПРАВАВЫ БЕСПРЕДЕЛ", але пазьней " пакрыўджаныя" на былога боса...
.
якія й зрабілі са шклоўскага кандыдата вядомага сёньня ўсяму сьвету дзеяча, які падмяў пад сябе Закон, замяніўшы яго сваім Указам..
.
з чым мы сёньня УСЕ й вымушаныя жыць, у безнадзейным чаканьні, пакуль БОГ абудзіць розум і сумленьне галоўнага героя гэтае складанкі
.
вельмі небяспечна ускадаць на такіх людзей шчырыя спадзяваньні (з тых, каго пакуль не адстрэлілі) у адбудове будучай ПРАВАВОЙ дзяржавы з назваю -Беларусь.

Імя:: Korj Горад:: Менск
04.03.2010 12:01
І колькі іх такіх гісторыя памятае - ягодаў, яжовых, захарэнак, байковых... Нічому людзей ня вучыць гісторыя.

Імя:: Ігар Горад:: Менск
04.03.2010 12:33
Наконт мінулага Захаранкі -- вы ж ня блытайце боб з гарохам. Выкраданьне і забойства чалавека - бандытызм. Вінаватыя павінны быць знойдзеныя і пакараныя судом. Кропка. Наконт марадьнай адзнасьці -- апчытайце Біблію, хоць бы пра Саўла і Паўла, шмат цікавага ўведаеце. Але, па мойму. вы ня блытаеце нічога, а спэцыляьна вядзеце да сакрамэнтальнай фразы -- маўляў, па заслугах атрымаў і ўсё, што тут разьбірацца.. Менавіта так і хоча зрабіць улада, і таму, дарэчы, і мусіруе тэму, які дрэнны быў Захаранка, які хітры быў Ганчар, які сумнеўны быў бізнэсмэн Красоўскі...

Імя:: Беларуска Горад:: Магілёў
04.03.2010 14:21
Cёньняшні рэжым, у працяг савецкага, як і іншыя, вядомыя гісторыі, зжарае сам сябе, часам, а мо й найчасьцей, зжырыючы сваіх самых адданых "віньцікаў"... А вельмі часта -- і сапраўды чыстых і шчырых людзей, што тым ці іншым чынам (мо й з эроніі лёсу) трапілі ў тую сыстэму...
А што да тога, хто хараз ёсьць "галоўнымі "героямі апазіцыі"", лічу, што сапраўдная шчырая (сапраўды) дэмакратычная пазыцыя АБАВЯЗАНА палягаць на тым, каб казаць праўду, выкрываць злачынствы злачыннага рэжыму (прабачце за тафталёгію), змагацца за пакараньне гэтых злачынстваў і абарону й памяць пра ахвяраў, ПА ВЯЛІКІМ РАХУНКУ, кім бы яны ні былі.

Імя:: сакавік Горад:: краіна
05.03.2010 21:23
Не,спадарства,я ніолі ня буду стаяць з партрэтамі Захаранкі, Ганчара,бо гэта яны,пагнаўшыся за грошыкамі і пасадай,з пыхай дапамагалі лукавым ламаць законы.Гэта пры іх кіраваньні зьбівалі дэпутатаў ад БНФ, якія сапраўды змагаліся за дэмакратыю на Беларусі.