субота, 04 лютага 2012, Менск 12:34

Грамадзтва

Падлеткавая цяжарнасьць у Беларусі вышэйшая, чым у Эўропе

Міністэрства аховы здароўя Беларусі канстатуе высокія паказьнікі падлеткавай цяжарнасьці сярод школьніц і навучэнак прафтэхвучэльняў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“Сур'ёзнай праблемай стану здароўя школьніц зьяўляецца падлеткавая цяжарнасьць, паводле ўзроўню якой Беларусь адносіцца да ліку краін з высокімі паказьнікамі”, — заявіў першы намесьнік міністра аховы здароўя Робэрт Часнойць, выступаючы на сумесным пасяджэньні трох камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Часнойць удакладніў, што ўзровень падлеткавай цяжарнасьці ў бальшыні краінаў Заходняй Эўропы — 5—25 на 1 тысячу дзяўчат ва ўзросьце 15—19 гадоў.

У Беларусі ад 2003 году гэты паказьнік зьнізіўся з 43,9 да 34,8 на 1 тысячу дзяўчатаў ва ўзросьце 15—19 гадоў.

У 2009 годзе ў краіне зацяжаралі 2 298 дзяўчат-падлеткаў.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Korj Горад:: Менск
04.03.2010 12:07
Дурная нейкая статыстыка. 19 гадоў. Дарослая жанчына, 2 гады як паўнагадовая (калі за дзень да 20 гадоў зацяжарыць - у статыстыку патрапіць). Давайце лічыць 15-25 ужо адразу, каб яшчэ дурней статыстыка была. Нічога ня ўлічваецца: ці ў шлюбе, ці не?
15-гадовая дзяўчынка і 19-гадовая пабраная шлюбам кабета - усё адно. А далей высмоктваць статыстыку нейкую...
Як быццам бы ў звар'яцелай Эўропе норавы лепей!