пятніца, 10 лютага 2012, Менск 03:06

Грамадзтва

Арыштаваная сьледчая, якая вяла справы карупцыянэраў з КДБ

КДБ арыштаваў сьледчую па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлану Байкову.

Сьвятлана Байкова
x
Сьвятлана Байкова
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Байкова расьсьледавала справы высокапастаўленых карупцыянэраў з КДБ, у тым ліку былога “чэкіста” і мытніка Анатоля Грамовіча ды іншых.

Таксама сьледчая Сьвятлана Байкова займалася шэрагам спраў па карупцыі ў міліцыі.

У 2000-х гадах Сьвятлана Байкова вяла справу пра зьнікненьне былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Праз два гады гэтую справу ў Байковай адабралі.

Паводле зьвестак, апошнім часам Байкова скардзілася, што немагчыма працаваць, і выказвала жаданьне пайсьці ў адстаўку.

У генпракуратуры Беларусі факт арышту Байковай пацьвердзілі.

“Магчыма, зь яе боку былі парушэньні працэсуальнага характару”, -- заявіў Інтэрфаксу генэральны пракурор Рыгор Васілевіч, які сказаў, што дакладна ня ведае, у чым падазраюць ягоную падначаленую.


Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Mixacь
03.03.2010 13:42
Як казаў Гегель:
"Гiсторыя паўторваецца двойчы: першы раз у выглядзе трагедыi, другi раз - у выглядзе фарса."
Нажаль гэты фарс працягваецца ў Беларусi занадта доўга...

Імя:: Чорны Кузьма Горад:: Мінск
03.03.2010 15:19
Вось і я кажу: гнілая ў нас пракуратура. То Снегір злачынцам аказаўся, то Байкову ў нечым падазраюць. А Мінск, дарэчы, увесь у цэнтры разбурылі з маўклівай згоды пракурораў.

Імя:: Яўген
03.03.2010 15:43
На жаль, можна пацвердзіць гэтыя словы з малым удакладненнем: фарс быў у гадах 1991 - 1994 ( ня поўныя).

Імя:: Дзядзька Язэп
03.03.2010 16:06
Афігець можна: арыштавалі супрацоўніцу Генпракуратуры, а генпракурор не ведае ў чым яе падазраюць.
Шкада тых людзей, якія працуюць на гэтую страшную, постбальшавіцкую сістэму. Як не скалечыш сваё жыццё, калі душу скалечыў. А там цяжка без таго абысьціся.

Імя:: памятаю
03.03.2010 16:57
памятаю допыты гэтай жанчыны. яна ўвесь час гаварыла: толькі не хвалюйцеся. маю справу закрылі.