пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:29

Грамадзтва

У Літве баяцца Беларускай АЭС

У Вільні прайшлі грамадскія слуханьні па ацэнцы ўплыву на асяродзьдзе АЭС, якую Беларусь мае намер пабудаваць каля Астраўца, непадалёк ад мяжы з Літвой. Напярэдадні слуханьняў літоўскія актывісты руху зялёных правялі вулічныя акцыі і прэсавую канфэрэнцыю з мэтай зьвярнуць увагу грамадзкасьці на небясьпеку плянаў пабудовы Беларускай АЭС для экалёгіі ў рэгіёне. Слуханьні, якія завяршыліся позна ўвечары 2 сакавіка, зацягнуліся нашмат даўжэй плянаванага тэрміну, і аўдыторыя ня раз патрабавала перанесьці прэзэнтацыю справаздачы Мінэнэрга Беларусі з-за адсутнасьці належнага перакладу на літоўскую мову і іншых арганізацыйных недахопаў.

Праект першага рэактара Беларускай АЭС.
x
Праект першага рэактара Беларускай АЭС.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Тацяна Поклад
Літоўскія абаронцы прыроды перакананыя, што беларуская ўлада спрабуе дэзынфармаваць у Літве як Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя, так і грамадзтва. Актывісты заяўляюць, што Беларусь падае альбо няпоўную інфармацыю, альбо замоўчвае канкрэтныя факты аб плянаванай АЭС з экспэрымэнтальным рэактарам паводле расейскага праекту.

«Не Лукашэнкаўскай атамнай!» – заклікалі актывісты руху зялёных у часе акцыі ў цэнтры Вільні і раздавалі улёткі мінакам з інфармацыяй аб небясьпецы Беларускай АЭС.

Эколяг Дарюс Пацявічус, які як і іншыя ўдзельнікі акцыі, быў апрануты ў белы камбінэзон з процівагазам, паведаміў, што меліся прыехаць і актывісты зь Беларусі, але па невядомых прычынах не дабраліся да Вільні.

«Атамная станцыя — гэта заўсёды шкода, абсалютнае зло, і пра гэта нават дыскутаваць не трэба»,– кажа ён.

Вялізарны плякат з надпісам «Не – Беларускай АЭС!» актывісты прынесьлі і ў залю Віленскага ўнівэрсытэту, дзе праходзілі слуханьні па ацэнцы ўплыву АЭС на асяродзьдзе. Гэтыя слуханьні Беларусь мае правесьці ва ўсіх зацікаўленых краінах паводле Канвэнцыі аб ацэнцы ўплыву АЭС на асяродзьдзе ў трансмежным кантэксьце – канвэнцыі Эспоо, якую Беларусь таксама падпісала.

У часе слуханьняў у поўнай залі адбываліся бурныя дыскусіі, і аўдыторыя, абураная непадрыхтаванасьцю беларускага боку да размовы зь літоўскай грамадзкасьцю і неадпаведным перакладам на літоўскую мову, ня раз патрабавала перанесьці слуханьні. У Літве мяркуюць, што справаздача Мінэнэрга Беларусі недапрацаваная і не дае адказы на ўсе пытаньні адносна АЭС, якая можа зьявіцца ў 50 кілямэтрах ад Вільні.

Дэпутат літоўскага парлямэнту Гінтарас Сангайла:

«Для Літвы гэтае пытаньне вельмі важнае таму, што АЭС плянуецца каля Вільні, і нас не задавальняе ўзровень ацэнкі ўплыву на асяродзьдзе, які адпавядае толькі хіба рэкляме «Росатаму». Як паказвае чарнобыльскі досьвед, у выпадку аварыі Вільня трапляе ў зону эвакуацыі. Гэта калі аварыя. Але што да ўплыву на асяродзьдзе гэтай АЭС не ў аварыйным стане, у звычайным рэжыме, – такіх дадзеных зь беларускага боку зусім няма».

Адзін з прадстаўнікоў беларускай афіцыйнай дэлегацыі, Уладзімер Баброў, намесьнік дырэктара праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелНІПІЭнэргапрам», які прадстаўляў справаздачу і адказваў на пытаньні, заявіў:

«Аб'ектамі дасьледваньня былі і глеба, і паветра, і наземныя, і падземныя воды, фактычна, усе фактары, зьвязаныя з асяродзьдзем. Аналіз вынікаў паказвае, што хімічнае забруджваньне кампанэнтаў асяродзьдзя знаходзіцца ў дапушчальных межах як у часе пабудовы, так і ў часе эксплюацыі. Канчатковая выснова — узьдзеяньне АЭС на асяродзьдзе не прывядзе да пагаршэньня стану экалёгіі».

Гэтая заява выклікала бурную рэакцыю ў залі. У часе пытаньняў і камэнтароў з аўдыторыі была адзначаная і супярэчлівасьць у выступах беларускіх дэлегатаў нават наконт адлегласьці пляцоўкі для пабудовы АЭС ад Вільні, недакладныя адказы альбо адмова адказваць на пытаньні, якія беларускі афіцыйны бок палічыў «некампэтэнтнымі».

Кіраўнік беларускай грамадскай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій, якая прыехала ў Вільню на прэсавую канфэрэнцыю і слуханьні, заявіла, што справаздача папросту не гатовая:

«Гэты дакумэнт абмяркоўваўся ў Беларусі мінулай восеньню. Нашая арганізацыя запрасіла экспэртаў, і ў выніку мы зрабілі выснову, што ў дакумэнце няма навуковай поўнай і аб'ектыўнай ацэнкі ўплыву пабудовы і эксплюатацыі АЭС, магчымых аварыяў і здарэньняў і яго нельга выкарыстоўваць для грамадзкага абмеркаваньня».

Цяпер у Вільні беларуская дэлегацыя зь Міністэрства энэргетыкі паабяцала перакладзеную на літоўскую мову справаздачу разьмясьціць у сеціве для агульнага доступу і працягнуць кансультацыі і адказы на пытаньні жыхароў Літвы.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
03.03.2010 10:16
Не Лукашэнкаўскай атамнай !!!
Не – Беларуска расейскай ЭС !!!
Не экспэрымэнтальным рэактарам паводле расейскага праекту!!!

Адказаць

Імя:: Ананім
03.03.2010 18:36
Так будем строить надежный французские реакторы?

Імя:: Дмитрий
03.03.2010 10:29
Сами литовцы конечно мечтают построить новую собственную АЭС, но денег и воли на то нет и никогда не будет. Им теперь как до Луны. Единственно на что способен Е-Союз выделить средства - на постройку могильника ядерных отходов на территории своей периферии. Сказка закончилась, началась реальность. Такова уж участь Литвы.

Імя:: Каліновец Горад:: Вольная Беларусь
03.03.2010 10:44
Летувісы баяцца? Вось бы ніколі не падумаў. Калі б яны сапраўды баяліся, то салідарна падтрымалі б нацыянальны беларускі супраціў расейскай агрэсіі і мясцоваму прамаскоўскаму рэжыму. Яны былі б зацікаўлены, каб суседняя Беларусь была дэмакратычнай, неакупаванай, магутнай краінай. Падтрымалі б так, як беларускія патрыёты падтрымалі іх у 1988-91 гадах. А так што робяць? Арганізоўвалі на працягу гадоў з помпай у Вільне канфэрэнцыі для Лябедзкі, Мілінкевіча, Вячоркі і маладзейшых псэўдаапазыцыйных дзеячаў, якія фактычна зьяўляюцца інтэгральнай часткай антыбеларускага рэжыму. Іх Масква можа прыхлопнуць сіламі адной дывізіі (дарэчы, з тэрыторыі акупаванай Беларусі), а яны ўсё надзьмуваюцца і сэрвільна выконваюць загады Брусэля. Забыліся на 1939-40 гады, як іх, такіх самаўпэўненых, абвёў вакол пальца тав. Сталін.
Адказаць

Імя:: Ананім
03.03.2010 18:38
И товарищ Сталин их кинул и европа тоже. Да и наши оппозиционеры давно не удел, никому не нужны.