Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнік МУС патлумачыў, чаму міліцыянты перашкаджаюць журналістам


На прэсавай канфэрэнцыі першага намесьніка міністра ўнутраных спраў Алега Пякарскага была закранутая тэма паводзінаў міліцыянтаў і прэсы падчас правядзеньня масавых акцый.

Вось што Алег Пякарскі адказаў на пытаньне пра тое, чаму прадстаўнікі МУС адмовіліся абмеркаваць за «круглым сталом» праблему неабгрунтаванага ўжываньня сілы супрацоўнікамі міліцыі да ўдзельнікаў вулічных акцый і да журналістаў, якія іх асьвятляюць:

«Трэба рэальна разумець, што людзі знаходзяцца пры выкананьні службовых абавязкаў. Давайце я разьвярну камэры і буду здымаць у адваротны бок — вы можаце абурыцца: чаму здымаеце мяне без майго дазволу? Шчыра кажучы, любы чалавек, якога здымаюць, мае права абурыцца і не пагадзіцца з тым, што яго здымаюць.
Потым у розных СМІ паказваюцца масавыя беспарадкі і дзеяньні канкрэтнай асобы. А ў яго ж ёсьць сям’я, дзеці, гэта глядзяць блізкія.
Так і нашаму супрацоўніку нецікава і ня хочацца, каб яго твар быў выкарыстаны ў якіх-небудзь сюжэтах. Часта, на жаль, ствараецца карцінка, якая ідзе за межы Беларусі, і потым у розных СМІ паказваюцца масавыя беспарадкі і дзеяньні канкрэтнай асобы. А ў яго ж ёсьць сям’я, дзеці, гэта глядзяць блізкія. Да таго ж асобнымі СМІ карцінка ствараецца для таго, каб паказаць, наколькі тут няправільна дзейнічаюць супрацоўнікі міліцыі».

На просьбу «Свабоды» вядомы праваабаронца зь Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла пракамэнтаваў словы Алега Пякарскага пра законнасьць акцый апазыцыі:

«Тут гаворка ішла пра апошнія акцыі на Кастрычніцкай плошчы, калі людзі проста стаялі з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў. Мы неаднаразова казалі, што гэтыя дзеяньні не падпадаюць пад артыкул 13 Закону аб масавых мерапрыемствах. Людзі з партрэтамі ў руках — гэта не пікет, які патрабуе дазволу, а інфармаваньне грамадзтва, напамін пра пэўных асобаў. Калі супрацоўнікі міліцыі перашкаджаюць такім людзям, яны парушаюць 35 артыкул Канстытуцыі Беларусі. Дарэчы, у Беларусі былі прэцэдэнты, калі суд прызнаваў, што чалавек з партрэтам — гэта не пікет».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG