пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:58

Дзень блогера

Малітва Перуну

Андрэй Рогач
 
x
Андрэй Рогач
 
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

 
Палудніца.
2008. Смаргонь.

Чысты чацьвер.
2009. вёска Вайнідзяняты Смаргонскага раёну

Дом майго прадзеда, які таемна займаўся апрацоўкай скураў. У куце сенцаў ёсьць дзюра, зь якой да маёй прабабулі прыходзілі маленькія чалавечкі і заміналі спаць. Хата некалькі разоў гарэла ад удару маланкі, пакуль ня сталі маліцца Перуну.

Гуру
2008. Смаргонь. Аўтапартрэт

На шостай шахматнай клетцы.
2008. Смаргонь

Ханьці Даньці на сьценцы сядзеў,
Перакуліўся ды ўніз паляцеў.
Хто пехам прыбег, ну а хто на кані,
Сабраць Ханьці Даньці ня могуць.
Ані.

Пераклад opatryck.livejournal.com

Тэкіла 2007.
Вёска Жодзішкі, Смаргонскі раён

Будынак з каменя і чырвонай цэглы належаў панам па прозьвішчы Дамуць. Пасьля раскулачваньня сям’я эмігравала. Будынак да 90-х быў зачынены, некаторыя памяшканьні выкарыстоўвалі ў якасьці сховішчаў для каменнай солі, што выклікала бурную цікавасьць у мясцовага насельніцтва: прыходзілі, адсякалі сякерамі ад вялікіх кавалкаў — дэфіцыт.

Пасьля падзеньня СССР знайшліся тыя, хто прывёў глухмень да парадку, зрабіўшы тут моладзевы цэнтар, дзе праводзіліся вясельлі, вясковыя сьвяты, бавілі час сяляне.

Месца плянавалі разьвіваць як культурны цэнтар: музыкі рэпетавалі, вымалёўваўся інтэр’ер — да сярэдзіны 90-х. Гэты час і замёр у сырым паветры калідораў.

Да нядаўняга часу ў сядзібу можна было пракрасьціся толькі праз акенца ў прыбіральні. Нядаўна выбілі адну з уваходных дзьвярэй, і, як вынік — сьцены пакрыліся графіці, пабіта магутная люстра, раскрышаныя сьцены ў гардэробнай. Зьнік і партрэт прэзыдэнта з чарнільным сіняком пад вокам, які вісеў у пакоі для так і не прычаканых гасьцей.

Хрышчэньне
2008. вёска Ўкропінка, Смаргонскі раён.


З жыцьця мэханічнай балерыны
2007 вёска Баруны, Ашмянскі раён.

У сьценах былога базыльянскага манастыра пустэча і смурод. Тынкоўка абсыпаецца са столі і хрусьціць пад нагамі, якія пераскокваюць цераз паўсюдныя «міны» вялікай вясковай «прыбіральні».
Фатаграфую.

Пазнаёміцца з маімі працамі і даведацца больш пра мяне можна на http://anr0.livejournal.com/

1. Навошта я пішу блог

Блог — вакно са Смаргоні ў вялікі сьвет.

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Шчырасьць, гістэрыкі; калі на аватары — аўтара; цыдулкі памерлых людзей; разгорнутыя камэнтары; пасты, якія робяць цябе лепш; і тое, што блогі — гэта зьвяно паміж чалавекам, які можа дапамагчы, і чалавекам, які мае патрэбу ў дапамозе.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Пустаслоўе; камэнтары кшталту «+1»; ныцьцё.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць

http://skarynkina.livejournal.com

http://pesen-net.livejournal.com

http://izubr.livejournal.com

http://kuklind.livejournal.com/

http://angelic-poetry.livejournal.com
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: случайный прохожий
01.03.2010 11:44
Ща понабегут БХДшники и предадут анафеме. :)
Адказаць

Імя:: БХД Горад:: Магілёў
02.03.2010 01:27
??? ... Гэта Вы пра што ўвогуле?..
Прабачце, з Вамі зсё ў парадку?..

Імя:: Dana
01.03.2010 12:01
Здорава... Асабліва - "Палудніца", "Чысты чацвер" і ""Тэкіла":))))))))

Імя:: the-sixth-fuwa Горад:: Мінск
01.03.2010 13:29
Вельмі добра! Скажыце, ці любіце вы фотападарожжы? Ці хапае вам для творчасці вашай "малой радзімы"?
Адказаць

Імя:: Anro (Andrey Rogach) Горад:: Смаргонь
01.03.2010 14:44
Большасць здымкаў зроблена ў ваколіцах Смаргоні, бліжэйшых вёсках. Калі выпраўляюся ў вандроўку кудысьці далёка, здымаю рэдка, часцей наўпрост убіраю ў сябе адчуванні. Хаця цяпер і на радзіме здымаю рэдка - спадзяюся, перадышка. Увогуле, падарожжы люблю, але для творчасці пакуль хапае і малой радзімы.

Імя:: BHD Горад:: Belarus
01.03.2010 22:51
Paganstva -- heta paganstva. Ciabe zbavic ne Piarun i ne Luka, a Isus Hrystos!
Адказаць

Імя:: БХД Горад:: Магілёў
02.03.2010 01:33
А пра што гаворка??.
Па-мойму, тут проста расповед (і вельмі сьціплы) пра былое, і вольная творчасьць...
Загаловак - кшталт цытаты з тэксту. Не пра пакланеньне й збавеньне сёньняшняе ідзе гаворка...

Імя:: Jazzwoman
01.03.2010 23:05
Глядя на работы Андрея эмоций возникает больше, чем чётких определений. Где-то за гранью интуиции остро чувствуется прикосновниие к яркому дару неординарности.

Імя:: Filifionka
02.03.2010 14:33
Чотка! Гэта адпавядае майму ўяўленьню пра сутнасьць Беларусі.