пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:45

Дзень блогера

Варушыся! Беларусы — мэтэазалежная нацыя

Сяргей Гудзілін
x
Сяргей Гудзілін
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Надыход чарговай вясны для беларусаў — гэта заўсёды «глябальнае пацяпленьне». Прычым няважна, якая яна — каляндарная ці прыродная... Чамусьці так сталася, што вясна разварушвае наш люд ня толькі эмацыйна, але і дзейнасна — большасьць значных падзей у Беларусі адбываецца ці пачынае адбывацца менавіта вясной... Каб падтрымаць «абуджальны» настрой, пакажу колькі эмацыйных вясновых здымкаў, ну і патлумачу на сваім прыкладзе, чаму я лічу беларусаў мэтэазалежнай нацыяй.

Каторы год ужо назіраю такую асаблівасьць: актыўнасьць фатографаў-рэпартэраў падвышаецца з пачаткам вясны. Яно і зразумела — вясной у нас адкрываецца чарговы працоўны сэзон, бо актывізуюцца амаль усе сфэры нашага грамадзтва — ад палітыкі (традыцыйна палітычны сэзон у нас распачынаецца вулічнымі акцыямі. У гэтым годзе «пашанцавала» і на мясцовыя выбары) да спорту. Як на мяне, дык рэзкія зьмены надвор’я і пацяпленьне выклікаюць выбух энэргіі, якая назапашвалася ў нашых людзях усю доўгую зіму. Прынамсі, ні восеньню, ні летам я такога не назіраю... Для сябе заўважыў, што найбольш прадуктыўны пэрыяд у сэнсе пасьпяховых кадраў у мяне таксама пачынаецца вясной.

Вось так я сустракаў мінулы сакавік — здымаў адкрыцьцё лёгкаатлетычнага сэзону. «Глябальнае пацяпленьне — 2009» у Беларусі мне запомнілася такім:


На гэтым эмоцыі вясны не сканчаюцца. Потым сыходзіць сьнег і на вуліцу выкотваюцца экстрэмалы. Вось тут сапраўды назіраю выбух той энэргіі, што ніяк не магла зьявіцца зімой. Эмоцый пасьля тых здымкаў хапіла надоўга.




А вось зімовыя віды спорту, згодна з прагнозам надвор’я Гідрамэтэацэнтру, сканчаюцца. Фінал самага палітычнага віду спорту ў 2009 годзе быў такі: сталічнае «Юнацтва» перайграла «Гомель». Як бачна, эмоцый на розны густ хапіла ўсім:


Ну і, канечне, свой зачын бярэ чэмпіянат Беларусі па футболе — самым масавым відзе спорту. Нягледзячы на палеміку пра яго перанос, у нас ужо каторы год ён таксама пачынаецца вясной. Гэта ўжо нейкая асаблівасьць беларускага футболу і нашай мэтэазалежнай мэнтальнасьці — пачынацца тады, калі астатнія чэмпіянаты амаль скончаны:


Ну, і самымі эмацыйнымі беларусамі веснавой пары лічу футбольных заўзятараў. Яны як ніхто радуюцца пачатку футбольнага сэзону і забітым галам сваіх клюбаў і дэманструюць найвышэйшую ступень эмацыйнасьці беларусаў. Мінулай вясной назіраў вось такія заўзятарскія эмоцыі:


Сьпіс прыкладаў і фота магчыма і працягнуць, але рэдактарскія ўмовы варта фотаблогеру выканаць. Таму закругляемся. Віншуем беларусаў з пачаткам вясны. І зычым не хаваць сваіх эмоцый. Хаця гэта і наўрад ці ўдасца. Народ мы мэтэа- (мэдыя-?) залежны.
нарадзіўся 11.06.1987 г. у Жодзіне. Фатограф-фрылансэр. Стаж працы 4 гады. Спэцыялізацыя: рэпартаж, спартыўнае фота. Не жанаты, але заручаны... Цяпер выконваю канстытуцыйны доўг і служу ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Але застаюся блогерам — тэхналёгіі і афіцэры дазваляюць (ці не забараняюць) гэта рабіць. У ЖЖ я hudzilin — гэта ангельская трансьлітарацыя майго прозьвішча, што азначае супадзеньне маіх «я-віртуальнага» і «я-рэальнага»... Увогуле, нікі, якія не адлюстроўваюць сапраўдных імёнаў, мне ня вельмі падабаюцца.

1. Навошта я пішу блог

Каб рэпрэзэнтаваць прафэсійную і прыватную сфэры свайго жыцьця. Што да здымкаў — дык паказваю іх, каб пачуць меркаваньне іншых. Тэксты — гэта мае прыватнасьці, эмоцыі і перажываньні... Раней такую функцыю выконваў папяровы дзёньнік, цяпер — электронны. Можа, пасьля аддам яго ў спадчыну сваім дзецям :)

2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах

Шчырасьць. Дакладнасьць. Эмацыйнасьць. Актуальнасьць. Апэратыўнасьць. Актыўнасьць. Крытычнасьць. Ляканічнасьць.

3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах

Ананімнасьць. Даўгія пасты. Няшчырасьць. Неканкрэтнасьць. Адсутнасьць гіпэрспасылкі на фота ці тэкст.

4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць.


Даруйце, але тут толькі беларускія фатографы:

liankevich.livejournal.com — блог фатографа Андрэя Лянкевіча — рэпартажы і мастацкае фота

prosto_free.livejournal.com — падзеі Гарадзеншчыны ў аб’ектыве Леаніда Шчаглова

strenger.livejournal.com — беларускі экстрым і гламур ад Паўла Паташнікава

vasukovich.livejournal.com — блог фотарэпартэра Аляксандра Васюковіча

n_ablozhei.livejournal.com — блог фотарэпартэра Натальлі Аблажэй
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Міхал
01.03.2010 12:49
А чаму абраны чорна-белыя колеры?
Адказаць

Імя:: Hudzilin Горад:: Zhodzina
01.03.2010 15:12
Колер часам глушыць эмоцыi у кадру... А я канцэнтравауся на сытуацыi i людзях )))))))))))

Імя:: Пільны Зрок
01.03.2010 17:42
У эпоху каляровай лічбы чорна-белае вглядае недарэчна. Абы-што.
Адказаць

Імя:: Hudzilin Горад:: Zhodzina
01.03.2010 18:39
То бок Вы лiчаце ч/б фота архаiчным i не актуальным?
Адказаць

Імя:: Мэри Горад:: Минск
01.03.2010 23:26
прям стыдно за Вас...творчество...не измеряется цветом...

кинуть гадость легко...а что-то сделать...кишка тонка
Адказаць

Імя:: Hudzilin Горад:: Zhodzina
02.03.2010 07:19
Теперь "творчество" в массовом сознании чаще измеряется-понимается технологиями, чем эстетическими категориями
Адказаць

Імя:: Пільны Зрок
02.03.2010 11:50
Некаторым падабаецца грамафонныя дыскі слухаць на 78 абаротаў. І што? Я да такіх не адношуся. Таму сказаў, што думаю - абы што, а не здымкі. Наконт таго, што я магу... Дзіцячы аргумэнт. Сьмешна. Я сам фатограф з 30-гадовым стажам. Чорна-белыя стужкі прыгадваю як страшны сон. Зараз такім займацца - вычварэнства ці глупства. А каб перавесьці ў Фоташопе колер у ч-б шмат розуму ня трэба. Няма тут ніякага дасягненьня. Да таго ж фота тут вельмі слабыя.
Адказаць

Імя:: ja Горад:: miensk
02.03.2010 13:17
пакажыце тады, калi ласка, неслабыя )))))
Адказаць

Імя:: Anro (Andrey Rogach) Горад:: Сморгонь
02.03.2010 14:50
Особенно с 30-ти летним стажем глупо говорить о том, что чб лучше или хуже цвета, всё зависит от акцента в кадре.
Адказаць

Імя:: Hudzilin Горад:: Zhodzina
02.03.2010 16:00
Пра стужку: звычайны стужкавы кадр у лiчбавым эквiваленце дае каля 60-70 мегапiкселей, пра дынамiчны дыяпазон i казаць ня трэба. Тым больш амаль усе сур'ёзныя праекты цяпер здымаюцца выключна на стужку. I гэта у наш дыгiтальны час?
Адказаць

Імя:: Мэри Горад:: Минск
02.03.2010 20:11
странно для уважающего себя фотографа...видимо обидно что блогер не ВЫ...интересно что это за фотограф,который так тебя вдет...что за издание...и т.д.
Вы Гурки, что судите так?
кстати вот посмотрите пержитки
http://www.worldpressphoto.org/index.php?option=com_photogallery&task=view&id=1770&Itemid=257&bandwidth=high
http://www.worldpressphoto.org/index.php?option=com_photogallery&task=view&id=1737&Itemid=257&bandwidth=high
в ч\б...word press photo не авторитет?

Імя:: vatra Горад:: Менск
01.03.2010 19:32
Цікавы погляд, мне падабаецца!
Адказаць

Імя:: Hudzilin Горад:: Zhodzina
02.03.2010 07:21
Дзякуй за увагу :)