Яны патрабавалі ў грамадзян Беларусі два мільёны расейскіх рублёў за непрыцягненьне да крымінальнай адказнасьці, паведаміла расейская радыёстанцыя "Сіці-ФМ".
Сьледчыя высьветлілі, што некалькі дзён таму ў часе ператрусу ў адным з дамоў у Падольскім раёне Падмаскоўя былі знойдзеныя наркотыкі. Міліцыянты павезьлі з сабой гаспадароў дома, якія прыехалі ў Расію зь Беларусі, і пачалі патрабаваць у іх грошы.
Вымагальнікі былі затрыманыя з доказамі злачынства ў нядзелю, 21 лютага, каля гіпэрмаркета на 43-м кілямэтры МКАД. Заведзеная крымінальная справа.