пятніца, 10 лютага 2012, Менск 08:17

Грамадзтва

Анжаліка Борыс сустрэнецца з прэзыдэнтам Польшчы

Сёньня ў Варшаве адбудзецца сустрэча прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага са старшынёй непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжалікай Борыс.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Ва аўторак і сераду Анжаліка Борыс возьме удзел у паседжаньні Эўрапярлямэнту, дзе будзе абмяркоўвацца і беларуска-польскі канфлікт.


Ігар Банцар
Пра гэта паведаміў актывіст непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Ігар Банцар, які 20 лютага выйшаў на свабоду пасьля 5 сутак арышту за дзел у несанкцыянававай акцыі саюзу палякаў. Ігар Банцар 5 дзён трымаў за кратамі галадоўку пратэсту.


Ігар Банцар быў госьцем ранішняга эфіру Свабоды.



СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ:
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Мікола Горад:: ЭЗ
22.02.2010 08:54
Пані Анжаліку трэба вылучаці на прэзыдэнтку Беларусі.
Адказаць

Імя:: міхал
22.02.2010 10:20
а чаму не польшчы?
Адказаць

Імя:: Міхася Горад:: Мінск
22.02.2010 14:05
Пані А.Борыс-грамадзянка РБ, а паводзіць сябе нібыта недатыкальны камісар Еўразьвязу.

Імя:: Севярын- Глеб Горад:: Бярозаўка
22.02.2010 14:58
Выдатна, што хаця б палякі-грамадзяне РБ маюць такіх лідэраў, як Борыс. І лідэры - як Борыс_ маюць падтрымку аднадумцаў. Бо ў беларусаў таксама быў і ёсьць Пазьняк, толькі за Пазьняком народу няма. Мусіць. беларусы вымерлі, адно бульбашы тутэйшыя пазасталіся...

Імя:: Venedikt Горад:: Minsk
22.02.2010 16:13
хм...А может это Пазняк вымер? :)

Імя:: Не рускі Горад:: Пінск
22.02.2010 16:48
Глеб мае рацыю!..
Няма ПАЗЬНЯКА-няма апазыцыі...

Імя:: беларус-паляк Горад:: Слонім
22.02.2010 17:07
Паважаны Мікола і др. Не будзце наіўнымі.
Качыньскаму патрэбен канфлікт на Крэсах Усходніх каб паказаць палякам, што без амерыканскіх ракет ім ну аніяк не выжыць. А пані Анжаліка за гэта грошы атрымлівае. І ёй плявац на ўсіх беларусаў і палыкаў.