серада, 23 траўня 2012, Менск 02:47

Грамадзтва

Трэцюю агульнанацыянальную дыктоўку пісалі і амбасадары

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Менску, у Чырвоным касьцёле прайшла трэцяя агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Акцыя была прымеркаваная таксама да 20-годзьдзя прыняцьця ў Беларусі Закону аб мовах.

Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан
x
Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Урывак з твору Ўладзімера Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» пад дыктоўку пісалі болей як 50 чалавек, у тым ліку амбасадары Ўкраіны і Швэцыі Ігар Ліхавы і Стэфан Эрыксан.

Удзельнікам дыктоўкі было ўручана 21-е выданьне зборніка «Народны тэлевізар. Цытаты і байкі Лукашэнкі» Ўладзімера Падгола, які зьяўляецца ініцыятарам агульнанацыянальнай дыктоўкі. Падгол ініцыявал яшчэ адну акцыю ў падтрымку беларускай мовы, паведамляе БелаПАН. Ён прапануе арганізаваць калектыўны перапіс беларускамоўнага тэксту Бібліі. Такім чынам беларусы выявяць салідарнасьць ня толькі з роднай мовай, але і з Кнігай кніг, а таксама адзін з адным, лічыць Падгол.

Чарговыя этапы дыктоўкі пройдуць 15 і 25 сакавіка ў Менскай штаб-кватэры БНФ. Яны будуць прысьвечаныя прыняцьцю першай Канстытуцыі РБ (15 сакавіка 1994 году), паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, а таксама 82-й гадавіне заснаваньня БНР. Якая ўпершыню абвясьціла беларускую мову дзяржаўнай.

Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі і на першым нацыянальным тэлеканале. Усе выпускі праграмы «Навіны» і «Ў цэнтры ўвагі» 21 лютага праводзяцца па-беларуску.

Мерапрыемства было падрыхтавана пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Усiх вiтае старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны Алег Трусаў

У дыктоўцы узялi ўдзел людзі розных узростаў

 
Урывак дыктуе намесьніца старшыні ТБМ Алена Анісім

Падчас дыктоўкі

Пісалі па-беларуску таксама пасол Украіны Ігар Ліхавы…

...і пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: PanSportsmen Горад:: Минск
21.02.2010 19:49
Каждый год дыктоуку пишут, а оценок ни разу не объявили. Почему?

Імя:: Ананім
21.02.2010 22:11
дыктоўку пісалі амбасадары
беларусы выявяць салідарнасьць з роднай мовай ???

Імя:: Зьміцер
21.02.2010 22:37
Каждый год дыктоуку пишут, а оценок ни разу не объявили. Почему?
А, каму паведамляць? Спіртсмэны ўсёроўна лічыць не ўмеюць! Для іх што 5, што 10 - аднолькава.

Імя:: dyktouka Горад:: mensk
21.02.2010 23:24
У Варшаве прайшла агульнабеларуская дыктоўка
Feb. 21st, 2010 | 09:28 pm
У Варшаве ўжо другі раз адбылася беларуская дыктоўка, якую арганізавала нашая супольнасьць Беларуская Нацыянальная Памяць. У гэтым годзе ў дыктоўцы прынялі ўдзел каля 40 чалавек.

На пачатку былі ўзгаданыя пераможцы мінулагодняй дыктоўкі, якія на вялікі жаль не змаглі прысутнічаць сёньня. Іх чакаюць падарункі ад БНП.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел спн. Алена Анішэўская - знакамітая паэтэса беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Алена Анішэўская нарадзілася ў сёньняшняй Белавежы. З самага дзяцінства яна размаўляла на беларускай мове і лічыла яе роднай. Алена Анішэўская вядомая ня толькі сваёй творчасьцю, але й актыўнаю грамадзкаю дзейнасьцю, якая часта адлюстроўваецца ў яе творчасьці.

Пасьля дыктоўкі кіраўніком БНП А.Міхнаўцом быў агучаны зварот з просьбай падтрымаць выданьне кнігі Сяргея Вітушкі. Удзельнікі дыктоўкі далучыліся да збору сродкаў. Было сабрана 312 злотых. Больш падрабяная інфармацыя датычная збору ахвяраваньняў на кнігу Сяргея Вітушкі будзе ў бліжэйшыя дні.

Вынікі дыктоўкі будуць агучаныя заўтра. Пераможцы і ўдзельнікі атрымаюць прызы ад беларускага спадарожнікавага тэлеканалу БЕЛСАТ.
гэта на http://bielarus-np.livejournal.com/

Імя:: Мікола Горад:: БССР
22.02.2010 07:13
А на колькі напісаў "папа" Колін?