субота, 04 лютага 2012, Менск 13:34

Культура

Мовы меней, актыўнасьці болей

21 лютага ў Беларусі адзначаюць Міжнародны Дзень роднай мовы. Пра сытуацыю зь беларускай мовай у краіне Беларусь наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч гутарыў з навукоўцам Аленай Анісім, намесьнікам старшыні ТБМ.

Алена Анісім. Алена Анісім. Аўтар фота - Арцём Канцавы.
x
Алена Анісім. Алена Анісім. Аўтар фота - Арцём Канцавы.
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Толькі 18% школьнікаў навучаюцца па-беларуску, штогод беларускамоўных навучэнцаў менее на 1-2%. А калісьці, напярэдадні рэфэрэндуму 1995 году, амаль палова беларускіх школьнікаў навучалася па-беларуску, а ў малодшых клясах беларускамоўных было 75%.

Такія лічбы далі мне ў Таварыстве беларускай мовы напярэдадні Дня роднай мовы. Тут цяпер рыхтуюцца да чарговай нацыянальнай дыктоўкі, якую правядуць у Чырвоным касьцёле 21 лютага. Паводле намесьніка старшыні ТБМ Алены Анісім, сумная статыстыка тлумачыцца найперш рэальнай няроўнасьцю беларускай мовы ў параўнаньні з расейскай: у тым жа Менску толькі тры беларускамоўныя садкі, дый там беларуская мова гучыць не заўсёды. «А ў школах сытуацыя ня лепшая: толькі скончыўся ўрок па-беларуску, і на перапынку той жа выкладчык пачынае гаманіць зь дзецьмі па-расейску. Таму ня меней важна памяняць стаўленьне саміх беларусаў да роднай мовы, і тут апошнім часам назіраецца станоўчая тэндэнцыя», — кажа Алена Анісім:

«Зараз вельмі моцна пачаўся рух моладзі ў ТБМ менавіта з мэтай пашырэньня ўжытку беларускай мовы. Маладыя людзі проста гараць вялікім жаданьнем кожнаму данесьці, што беларуская мова — гэта
Маладыя людзі проста гараць вялікім жаданьнем кожнаму данесьці, што беларуская мова — гэта ёсьць сапраўдны гістарычны скарб нашай духоўнай культуры.
ёсьць сапраўдны гістарычны скарб нашай духоўнай культуры. Яны распрацавалі ўлётку, якую мяркуюць раздаваць людзям на Дзень роднай мовы, каб прыцягнуць увагу да стану беларускай мовы, каб было больш яе прыхільнікаў, больш ёю карысталіся».

Аляксандар Лукашэнка яшчэ на пачатку свайго прэзыдэнцтва заявіў, што «беларуская мова бедная і на ёй нельга выказаць нічога вялікага». Ці зьмянілася стаўленьне да роднай мовы ў беларускіх чыноўнікаў? Алена Анісім не змагла згадаць пэўнай праграмы па разьвіцьці мовы, прынятай на рэспубліканскім узроўні. Аднак, паводле актывісткі ТБМ, усё болей чыноўнікаў насамрэч мяняюць стаўленьне да беларускай мовы ў лепшы бок:

«Узяць той жа Магілёў. Шмат крытыкі гучала адносна беларускай мовы ў Магілёве, але гэта факт, што там нарэшце была прынятая праграма разьвіцьця беларускай мовы. І нават магілёўскія чыноўнікі былі аднымі з тых, хто прапаноўваў абвясьціць Год роднай мовы. Пакуль гэтая ініцыятыва не ажыцьцявілася, але мы не выключаем, што яе ажыцьцявяць у блізкім часе».

Як можна пашыраць ужытак беларускай мовы, калі дзяржаўныя электронныя мэдыі застаюцца амаль цалкам расейскамоўнымі? Алена Анісім, якая вядзе на канале АНТ адзіную беларускамоўную праграму, адзначае ролю неабыякавай асобы ў справе беларусізацыі:

«У нас каналы ўсе дзяржаўныя, і, адпаведна, яны выконваюць дзяржаўную палітыку. На тэлебачаньні крышку нешта зьмянілася, крышку пабольшала рэпартажаў з ужываньнем беларускай мовы. А зьяўленьне гэтай праграмы „Беларуская мова“ — гэта найперш адбылося дзякуючы маладым людзям, якія працуюць на тэлебачаньні. Гэта не пад непасрэдным ціскам ТБМ ці кагосьці яшчэ, гэта проста самі маладыя людзі рэалізоўваюць свае ідэі».
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: беларуска Горад:: Менск
18.02.2010 18:34
Адным днём за беларускую мову не змагаюцца. ТБМ павінна рабіць сваю справу штодзённа.Было абяццаньне ТБМ і зьбіраліся подпісы за адкрыцьцё беларускага ўнівэрсітэта.І што? НА Беларусі праблема беларускай мовы.Дзе ёсьць яшчэ такое ў сьвеце?А можа праблема не ў беларусах, бо беларусы жывуць у сваёй краіне пад акупацыяй рускага языка і яго носьбітаў.
Адказаць

Імя:: Яніна Горад:: Баранавічы
21.02.2010 13:30
Праект з "нац. унівэрсітэтам" -- з катэгорыі "ад нячысьціка". Выглядае эфэктна, нават крыху пасіянарна. А на самай справе фальшывая штучка, прыдуманая або недалёкімі людзьмі або зацікаўленымі ў правале беларускай справы. Гэта ёсьць дзеяньне з жаданьнем наладзіць для беларусаў рэзэрвацыю на ўласнай зямлі. Усе ўнівэрсітэты павінны быць беларускімі па сутнасьці, мове і традыцыі. Усе! Усё астатняе ад нячысьціка. Гэта чыстай вады схаластыка, вельмі шкодная, якая блытае людзей паміж дзьвюх соснаў. Але ня будзем зважаць на гэтыя выдумкі бюракратаў. Кожны з беларускіх патрыётаў штодня павінен рыхтавацца да працы ў вызваленай краіне, якая будзе належыць нам, беларусам (з усімі правамі і абавязкамі ў гэтай сувязі). Чытаць, думаць, пісаць, размаўляць па-беларуску. Засвойваць сваю спэцыяльнасьць на роднай мове (няхай сябе самастойна, калі няма падручнікаў па пэўнай прафэсіі). Трэба наладжваць сваё паралельнае (незалежнае ад рэжыму) духоўнае і інтэлектуальнае жыцьцё. Паралельная мадэль стане галоўнай (дзяржаўнай) мадэльлю з першага дня вызваленай Беларусі. Так рабілі эстонцы, латышы, палякі, албанцы. Яны аказаліся гатовымі да самастойнага дзяржаўнага жыцьця.

Імя:: Ganna Горад:: Brest
19.02.2010 08:19
Dakladna Spadarynia skazala! Zywiom pad akupacyjaj.

Імя:: Michal Zaleski Горад:: zzzzzzzzz
21.02.2010 14:17
Працэс вяртання беларускай мовы ў масы немагчымы без палітычнага прызнання некаторых рэчаў:
1. Беларусь была калоніяй Расеі, таму расейская мова - мова былой мэтраполіі.
2. Расейская мова - родная мова часткі беларусаў і нацыянальных меньшасцяў. Гэта спадчына каланіяльнага мінулага з каторым наспеў час развітацца.
3. Закон аб мовах не выконваецца, сабатуецца.
4. Правы беларускамоўных татальна парушаныя: адсутнічае сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя на беларускай мове.
Калі гэтыя факты будуць палітычна і публічна прызнаныя, магчымыя станоўчыя змяненні.
Наколькі гэта імаверна, мяркуйце самі...
Адказаць

Імя:: Димыч
21.02.2010 22:25
Залеский: "2. Расейская мова - родная мова часткі беларусаў і нацыянальных меньшасцяў. Гэта спадчына каланіяльнага мінулага з каторым наспеў час развітацца".

Спадар Залесский, ну вот я - пример русскоязычного белоруса. Для меня русский язык- родной с детства, белмова не родная. Как собираетесь прощаться со мною как с "каланиальна минулым"?:))

Только имейте при этом в виду, что я не интеллигент и в борьбе за свои права могу и размахнуться, если ко мне применят насилие.:))

А если рядом со мною за свои права размахнутся и прочие сотни тысяч русскоязычных белорусов Вы об этом подумали? Ну, так думайте прежде головой, а уж потом молотите языком!
Адказаць

Імя:: Мікалай Горад:: Гродна
22.02.2010 16:50
"Только имейте при этом в виду, что я не интеллигент и в борьбе за свои права могу и размахнуться, если ко мне применят насилие.:))"

А вы отмахивались, когда живем мы все хуже и хуже, и когда с долларом нас обманули, и когда с пошлинами нас обманут, и когда льготы у наших родных отняли, и когда цены растут быстрее чем зарплата в 10 раз, и когда метр жилья стал стоить в 2 раза больше чем год-два назад, и когда нуждающиеся уже станут не нуждающимися, и когда вы лотерейные билеты на предприятии добровольно покупаете и т.д. и т.п.
А тут "отмахнёмся"!

Імя:: Gleb Горад:: Orsha
22.02.2010 09:35
Хорошо у вас там в ТБМ. Каждый день можно услышать захватывающую былину "Про Макея который поговорил с Трусовым."
На белорусском.
Вы , кстати, публичные слушания этой былины не планируете?
Народу бы пришло. Тыща. А может и больше.
Адказаць

Імя:: Яніна Горад:: Баранавічы
22.02.2010 12:01
Наконт атмасфэры ў сядзібе ТБМ, гэта Вы праўду кажаце. Зойдзеш і бачыш гэткую савецкую канторку. Вось цяпер Трусаў заклікае людзей "зрабіць выбары па-беларуску". Мабыць ён хоча, каб фальшывы рэжымны фарш быў у блюзьнерскі спосаб выкананы на нашай мове?

Імя:: Янка Горад:: Ліда
23.02.2010 22:08
Наконт атмасфэры ў сядзібе ТБМ, гэта Вы праўду кажаце. Зойдзеш і бачыш гэткую савецкую канторку.
А адкуль грошы на добрую сядзібу? Дзе іх браць, ты падумаў??? Якія вы ўсе простыя! Як можна зрабіць штосці ў краіне калі табе з усіх бакоў перашкаджаюць! ТБМ вельмі многа робіць. Мы ў сябе ў Лідзе зладзілі выпуск газеты "Прадмова" на ўласныя сродкі, збіралі подпісы за тое каб пакінулі больш гадзін на вывучэнне беларускай мовы ва ўніверсітэтах, збіралі подпісы за рэканструкцыю парка ў в. Пагародна, менавіта ў Лідзе правялі першую дыктоўку па Беларусі, 21 лютага гэтага года таксама праводзілася, ладзяцца падарожжы па вядомых месцах Беларусі, ускладваюцца кветкі Скарыну, якому помнік паставілі таксама ТБМ (з ініцыятывы і са збора подпісаў), рэкламы зрабілася больш беларускай, распаўсюджваюцца ўлёткі, ствараюцца сайты і так можна працягваць спіс далей. І гэта толькі па Лідзе...