Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежы Бузэк: “Я спадзяюся, што да санкцыяў ня дойдзе”


Ежы Бузэк у часе прэсавай канфэрэнцыі
Ежы Бузэк у часе прэсавай канфэрэнцыі

Кіраўнік Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк склікаў 15 лютага ў Варшаве адмысловую прэсавую канфэрэнцыю ў справе арыштаў актывістаў СПБ.

Ежы Бузэк заявіў, што бачыць два варыянты разьвіцьця сытуацыі ў дачыненьнях зь Беларусьсю: першы – афіцыйны Менск адмовіцца ад палітыкі перасьледу прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў і дэмакратычных арганізацыяў і тады будзе мець магчымасьць надалей браць удзел у разнастайных праграмах ЭЗ; другі – далейшы рост напружанасьці і вяртаньне да санкцыяў, у тым ліку візавых і гаспадарчых.

"Мы вельмі хацелі б, каб у Беларусі былі замежныя інвэстыцыі – падкрэсьліваю гэта моцна, – сказаў Ежы Бузэк. – Аднак жа ў сытуацыі, калі парушаюцца элемэнтарныя прынцыпы супрацоўніцтва, можа дайсьці і да санкцыяў, зьвязаных з эканомікай”.

Спадар Бузэк заявіў, што на наступным тыдні Эўрапарлямэнт накіроўвае ў Беларусь афіцыйную місію з 4 дэпутатаў.

Паводле ягоных словаў, справу “нельга звузіць толькі да справы СПБ”, бо гэта “атака на ўсю дэмакратычную апазыцыю”:
У сытуацыі, калі парушаюцца элемэнтарныя прынцыпы супрацоўніцтва, можа дайсьці і да санкцыяў, зьвязаных з эканомікай

“Я лічу, што гэтую справу нельга звузіць толькі да справы польскай меншасьці. Сёньня, канешне, гэта найбольш гарачая справа, трэба пра гэта казаць. Але калі мы хочам палепшыць сытуацыю ўсіх меншасьцяў у Беларусі, дэмакратычнай апазыцыі, недзяржаўных арганізацыяў, грамадзянскай супольнасьці, дык да справы трэба падыходзіць шырэй”.

Сьпікер Эўрапарлямэнту паведаміў таксама, што сытуацыя ў Беларусі будзе абмяркоўвацца на бліжэйшым паседжаньні міністраў замежных справаў краінаў-сябраў ЭЗ, а таксама што ён “знаходзіцца ў гэтай справе ў сталым кантакце зь міністрам замежных спраў ЭЗ спадарыняй Эштан”.

Паводле ягоных словаў, пасьля таго, як беларускае пытаньне будзе абмеркаванае на сэсіі Эўрапарлямэнту, Радзе ЭЗ, зь Менску вернецца місія Эўрапарлямэнту , эўрапейскія структуры выпрацуюць рашэньне, што да канкрэтных захадаў Эўропы ў справе Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG