чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 23:54

Палітыка

Радаслаў Сікорскі: Усё залежыць ад самой Беларусі

Сёння высокія польскія урадоўцы двойчы заявілі пра тое, што Варшава выступае за дыялёг з афіцыйным Менскам.

Радаслаў Сікорскі
x
Радаслаў Сікорскі
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прэм’ер-міністар Дональд Туск:

Дональд Туск
“Мы размарожваем дачыненьні зь Беларусьсю сярод іншага і дзеля таго, каб мець магчымасьць эфэктыўна дапамагчы палякам, што жывуць у гэтай краіне”.

У той жа час Дональд Туск заявіў, сустракаючыся з журналістамі, што “рэпрэсіі супраць беларускіх палякаў абуральныя”.Ён падкрэсьліў, што адной з умоваў паляпшэньня стасункаў паміж Варшавай і Менскам павінна стаць і абыходжаньне з польскай меншасьцю ў Беларусі.

Як заявіў Туск, становішча польскай меншасьці ў Беларусі абумоўлена ня толькі адносінамі паміж Польшчай і Беларусьсю. “Дрэнную ролю” ў гэтай справе адыгрываюць і ўнутраныя адносіны ў Беларусі. “Гэтыя неабгрунтаваныя і скандальныя элемэнты рэпрэсіяў адносна польскай меншасьці… ня маюць пад сабой сур’ёзных падстаў, гэта вынік складанага палітычнага становішча ў Беларусі”, — лічыць польскі прэм’ер.

Паводле Туска, яму і Сікорскаму давялося прыняць “нялёгкае рашэньне”, каб, з аднаго боку, паспрыяць набліжэньню Беларусі да эўрапейскіх стандартаў і эўрапейскай палітыкі, а з другога -- актыўней “размарожваць” польска-беларускія адносіны, што дапаможа і беларускім палякам.

Ці азначае гэта, што Варшава чакае хуткага плёну?

Паводле польскага прэм’ера, “няўзброеным вокам відаць, што не”. Ён дадаў, што Польшча жадае ясна сказаць сваім беларускім партнэрам: каб быць бліжэй да Эўропы, трэба захоўваць пэўныя стандарты, у прыватнасьці наконт стаўленьня да польскай меншасьці. Калі ж беларускі бок ня зможа ці не захоча захоўваць гэтыя стандарты, “замарозка” ў адносінах будзе працягвацца.

У часе брыфінгу, які адбыўся пасьля падпісаньня Дамовы аб малым памежным руху, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі падкрэсьліў, што далейшае збліжэньне Беларусі з Эўразвязам залежыць ад таго, ці беларускія ўлады будуць шанаваць правы чалавека, у тым ліку і правы нацыянальных меншасьцяў.

“Наша палітыка залежыць ад таго, што зробіць сама Беларусь. Але я – аптыміст і заўсёды шукаю пазытыўныя сцэнары”, – сказаў Сікорскі.

Між тым кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў, адказваючы на шматклікія пытаньні журналістаў пра перасьлед СПБ на чале з Анжалікай Борыс, заявіў, што беларускі ўрад “ня хоча ўмешвацца” ў справы палякаў і не парушае іхных правоў.

Сяргей Мартынаў
“Гаворка ідзе пра нязгоды паміж дзьвюма фракцыямі прадстаўнікоў польскай меншасьці – такія факты. Мы гаварылі пра тое, як вырашыць гэтую праблему, вядома ж без умяшаньня абодвух урадаў у справы недзяржаўных арганізацыяў і пры павазе да законаў абедзьвюх краінаў”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген Мурашка
12.02.2010 18:32
Было сказана:
" У часе брыфінгу, які адбыўся пасьля падпісаньня Дамовы аб малым памежным руху, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі падкрэсьліў, што далейшае збліжэньне Беларусі з Эўразвязам залежыць ад таго, ці беларускія ўлады будуць шанаваць правы чалавека, у тым ліку і правы нацыянальных меншасьцяў..."
Чаму іншыя нацыянальныя меншасьці не заяўляюць аб дыскрымінацыіі? Чаму Польшча не кажа аб парушэньнях правоў беларускага народу, да якога , дарэчы, належаць і палякі, калі яны грамадзяне Беларусі?
Відаць таму, што кожны бачыць тое, што жадае убачыць

Імя:: Pawel
12.02.2010 20:29
Pasla spatkannia stala viadoma, shto spis asob polskaga pahodzhannia, jakim budzie zabaroniena pryjazhdzhac; da radzimy svaih prodkau - na zhal pavialichyusia.
Bok polski pashyryu spis Palakau, jakija nalezhac' da arganizacyi Stanislawa Siemaszko.
Ja pytaju u Vas pravaabaroncy:

Ci geta nie narushennie pravou chalavieka i Palaka praz bol ulady polskaj??
Vutlumachcie mnie mozha ja nieshta ni razumieju? Dziakuj!

Імя:: Михась Горад:: Менск
12.02.2010 21:15
Хотелось бы напомнить уважаемым господам полякам, что не все зависит от самих беларусов, когда ежегодно миллиарды долларов выделяет Москва и Европа (через МФВ) на поддержку диктатуры...В свое время Президент Рейган вел диалог с Москвой,но это не помешало ему заявить:" МЫ ВАС ПОХОРОНИМ!"..Так что и от Европы и Америки тоже многое зависит.
Адказаць

Імя:: Ананім
14.02.2010 10:13
У нормальных стран нет постоянных врагов и постоянных друзей, есть постоянные интересы. А вот ненормальные политики или набиваются в постоянные друзья или записываются в постоянные враги.