пятніца, 10 лютага 2012, Менск 10:58

Грамадзтва

"Малады фронт" назваў ляўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь”

Спачатку “Малады фронт” плянаваў уручыць прэміі на Дзень сьвятога Валянціна ў менскім гатэлі “Кроўн плаза”. Але адміністрацыя гатэлю скасавала дамову на арэнду залі. “Малады фронт” вырашыў не ладзіць сьвяточнай цырымоніі, а ўручыць прэміі ляўрэатам прыватна. Прэміі ўяўляюць сабою бронзавага колеру статуэткі з надпісам — Купалавым радком: “Зерне, кінутае ў ніву, усходзіць ды красуе”. Самі прызы яшчэ не гатовыя.

Іван Шыла
x
Іван Шыла
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пераможцамі ў намінацыі “Беларусізацыя” сталі Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская за кампанію “Будзьма”.

У намінацыі “Pro-Belarus” дыплём і статуэтку атрымае амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан за стварэньне клюбу беларускамоўных дыпляматаў.

Рэдакцыя газэты “Наша Ніва” атрымае прэмію ў намінацыі “Журналістыка” за няспынную дзейнасьць на ніве папулярызацыі беларушчыны.

Мікола Дземідзенка
У намінацыі “Спорт” прэмію атрымае фанацкая ініцыятыва “Тарпеда-Менск”. Маладафронтаўцы адзначылі “адраджэньне легендарнай футбольнай каманды, актыўнае выкарыстаньне беларускай мовы ў сваёй атрыбутыцы і на сайце клюбу”.

У намінацыі “Грамадзкая чыннасьць” узнагародзяць Міхася Пашкевіча за кампанію з патрабаваньнем альтэрнатыўнай службы.

У галіне “Культура” маладафронтаўцы вызначылі Мікалая Халезіна як кіраўніка “Свабоднага тэатру” і за актыўнае выказваньне грамадзянскай пазыцыі.

Сярод палітыкаў у намінацыі “Палітыка” маладафронтаўцы ўзнагародзяць Аляксея Янукевіча з фармулёўкай “за зьмену пакаленьняў у БНФ”.

У намінацыі “Змагар году” маладафронтаўцы ўзнагародзяць свайго паплечніка Арцёма Дубскага, які знаходзіцца за кратамі.

А 14 лютага маладафронтаўцы зьбіраюцца правесьці сьвяточнае шэсьце з фэервэркамі ў цэнтры Менску. Заяўкі на правядзеньне акцыі яны не падавалі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Валік Горад:: Гомель
11.02.2010 14:42
Асаблівай увагі заслугоўвае намінацыя для Янукевіча -- "За зьмену пакаленьняў у БНФ". Гэта ўжо сапраўдная паталогія на глебе кіруемага кланіраваньня псэўдарухаў і мікраскапічных (але гучных у СМІ) груповачак. Цікава, аднак, за ўсім гэтым назіраць. Такое ня сьнілася О. Генры, Ільфу з Пятровым, Чарлі Чапліну і Райкіну.
Адказаць

Імя:: Ананім
11.02.2010 15:40
Следите внимательно за этой комедией.
Адказаць

Імя:: Агент Сьпіт
11.02.2010 15:40
Давайце я здагадаюся зь першага разу: вы - прававерны слуга прарока Зянона.


Імя:: Бывший призывник
11.02.2010 15:27
Кто такой Михась Пашкевич, я, при помощи гугла узнал. Но о его кампании ничего никогда не слышал, хотя полагаю, что за общественнно-политической жизнью слежу. Остается думать, что такая кампания - это что-то вроде квартирного концерта для специально приглашенных. Хотя, конечне, МФ может раздавать статуэтки кому хочет.
Адказаць

Імя:: Лёкса
11.02.2010 15:51
ну, прэмія, уласна кажучы, дзеля таго і створана, каб вы змаглі даведацца пра некаторых людзей, пра якіх ня чулі але ж яны ёсьць і робяць можа ня вельмі распіяранныя справы, але ж канкрэтныя і сумленныя.
Адказаць

Імя:: Ананім
11.02.2010 16:08
То есть на деньги тех кого награждают?
Адказаць

Імя:: Лёкса
12.02.2010 00:18
Калі б вы запыталіся ў Google'а, дык змаглі б знайсьці інфармацыю аб тым, што прэмія (прынамсі покуль) не грашовая.
Адказаць

Імя:: Ананім
12.02.2010 14:58
А пиар денег не стоит?
Адказаць

Імя:: Арына Горад:: Менск
11.02.2010 22:27
Калі б яшчэ крыху параспыталі пра камапнію ў google, то напэўна знайшлі б вось гэты сайт : http://ags.by/ :)

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
11.02.2010 19:42
З ўсіх лаўрэатаў падтрымліваю толькі кандыдатуру Эрыксана. Усё астатняе - карпаратыў.