пятніца, 10 лютага 2012, Менск 09:59

Грамадзтва

БНФ ініцыюе рэфэрэндум пра аўтамабільнае мыта

У Менскі гарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне 28 лютага сходу ініцыятыўнай групы па правядзеньні агульнанацыянальнага рэфэрэндуму.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Паводле рашэньня партыі БНФ плянуецца правесьці плебісцыт наконт павышэньня мыта на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюзу.

Партыя БНФ, а таксама іншыя суб’екты Беларускага незалежніцкага блёку маюць намер згуртаваць у ініцыятыўную групу да тысячы чалавек, якія будуць зьбіраць подпісы за правядзеньне такога рэфэрэндуму.

“На сёньня няма ніводнага чалавека, які б быў зацікаўлены ў падвышэньні мыта на імпартныя аўтамабілі. Мы можам сабраць больш за мільён подпісаў”, — заявіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Ініцыятары мяркуюць, што рэфэрэндум можна будзе правесьці ў траўні-чэрвені гэтага году. Мэта рэфэрэндуму — паўплываць на беларускае кіраўніцтва, каб яно не пагаджалася на падвышанае мыта ў рамках Мытнага саюзу.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
11.02.2010 13:25
А референдумы по таким вопросам проводятся?
Адказаць

Імя:: ABC
11.02.2010 15:34
Закон дае такую магчымасьць

Імя:: Ян Горад:: Менск
11.02.2010 13:47
Фронтаўцы пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка такой лабудой не займаюцца. Групоўка Янукевіча (ня блытаць з Януковічам!) -- тыповы аматарскі тэатрык. Іхная акцыя -- нешта накшталт "Ударым аўтапрабегам па бездарожжу" са знакамітага рамана Ільфа і Пятрова пра прыгоды аднаго круцеля.
Адказаць

Імя:: Дзяніс Горад:: Менск
12.02.2010 01:51
..... а як яшчэ гэтую праблему паспрабаваць вырашыць, а ?!

Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
12.02.2010 07:41
Яну
А чым-небудзь увогуле фронтаўцы начале з Пазьняком займаюцца? Акрамя, канешне, "байкоту на канапах", якому вельмі рады лука і КДБ?