пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:20

Палітыка

Польскі прэзыдэнт: Палякі ў Беларусі церпяць рэпрэсіі

Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі выступіў з заяваю, у якой цалкам падтрымаў Саюз Палякаў на Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс, адзначыўшы, што палякі ў Беларусі “увесь час церпяць ад неабгрунтаваных рэпрэсіяў”.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

“Шанаванне правоў нацыянальных меншасьцяў у сучасным сьвеце належыць да канону элемэнтарных правоў чалавека. У бліжэйшым часе канцылярыя прэзыдэнта Польшчы мае намер запрасіць спадарыню Борыс і прадстаўнікоў СПБ [у Варшаву – рэд.]”, - гаворыцца ў заяве.

Між тым палітыкі найбуйнейшай апазыцыйнай фракцыі ў Сэйме “Права і справядлівасьць” (ПіС) заклікалі сёньня ўрад Дональда Туска, сярод іншага, забараніць уезд у Эўразьвяз беларускім афіцыйным асобам.

“Каб не прымаць на тэрыторыі ўсяго Эўразьвязу, у тым ліку і Польшчы, афіцыйных дэлегацыяў, у якія ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных структураў, судовай сыстэмы, рэпрэсіўнага апарату”, - заявіла дэпутат Гражына Гэнсіцка.

У сваю чаргу намесьнік старшыні ПіС Адам Ліпіньскі адзначыў, што справай перасьледу сябраў СПБ павінен зацікавіцца Брусэль:

“Рэжым Лукашэнкі рэгулярна ўжывае рэпрэсіі, а потым адмаўляецца ад часткі гэтых рэпрэсіяў, а ў Эўропе лічаць, што Беларусь дэмакратызуецца”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Pawel
09.02.2010 19:03
Spadar prezydent,

Palaki u Polshchy taksama cierpiac' reprecii. Ci Vam ab getym nie viadoma. Jak sionnia majucca tyja, hto ni zgodzien z Vashaju palitykaj? Jak majucca hryscianska-nacyjanalnyja abjadnanni? Ci nihto ih nie invigiluje?

A shto autarami aposhnih bijografou ab niejkim Valensie? Jak jany majycca - np. P. Zyzak?

Ci majuc' magchymasc' svabodna vyrazhac' svaje dumki i pracavac' ci nie??

Імя:: Савок Горад:: Ніжні Ноўгарад
09.02.2010 19:28
Сёння на Беларусі ўсе падзелены: пісьменнікі і настаўнікі, палякі і сілавыя структуры. Адны - за Лукашэнку, другія - супраць. Гэта прыкмета "дэмакратызацыі" грамадства. Цікава, а як у габрэяў? Чаму дзяржава не ўмешваецца ў іх дзейнасць? У Пінску есць іх вучэльня, у Мінску - габрэйскі Дом, сетка габрэйскіх суполак больш шырэйшая, чым польская. І ціха. А да палякаў увесь час чапляюцца. Незразумела.

Імя:: беларус
09.02.2010 20:39
У Беларусi самi БЕЛАРУСЫ церпяць рэпрэсii па нацыянальнай прыкмеце, а не тое што палякi.

Імя:: Haradzenec
10.02.2010 19:41
Belarusy u Pol'shchy cerpiac' repressii.