Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Алесь Бяляцкі
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Палітыка

Паплечнікі Цімашэнкі будуць аспрэчваць вынікі выбараў

09.02.2010 15:14

Чальцы Блёку Юліі Цімашэнкі зьбіраюцца аспрэчыць вынікі другога туру прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прайшлі ў нядзелю.


Па выніках падліку больш як 99% бюлетэняў лідэр апазыцыйнай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч перамагае з адрывам больш за 3%. Сама Юлія Цімашэнка пакуль не рабіла афіцыйных заяваў пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня, але чальцы яе партыі не хаваюць сваіх намераў аспрэчыць як рэгіянальныя, так, магчыма, і агульныя вынікі выбараў. Намесьніца старшыні Блёку Юліі Цімашэнкі Алёна Шусьцік паведаміла, у прыватнасьці, што яе партыя зьбіраецца сьпярша запатрабаваць перападліку галасоў на пэўных участках, а затым зьвяртацца ў суды.

Пад час выбарчай кампаніі Цімашэнка неаднаразова закідала свайму апанэнту намеры скрасьці перамогу. Міжнародныя назіральнікі, аднак, станоўча ацэньваюць празрыстасьць выбараў. Амбасада Злучаных Штатаў у Кіеве агучыла сёньня заяву, у якой выбары названыя кансалідацыяй дэмакратыі ў краіне. Тым часам прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў павіншаваў Януковіча з "завяршэньнем выбарчай кампаніі, якая атрымала высокую ацэнку міжнародных назіральнікаў і з посьпехам дасягнутым на прэзыдэнцкіх выбарах".
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Няма камэнтароў. Дадайце свой і будзьце першы
     
Апублікуй у LiveJournal:
ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile