пятніца, 10 лютага 2012, Менск 01:46

Грамадзтва

Нацыянальны сьцяг пакінулі па-за законам

Бел-чырвона-белы сьцяг для Міністэрства культуры па-ранейшаму не ўяўляе каштоўнасьці.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Грамадзкая арганізацыя БНФ “Адраджэньне” атрымала адказ на свой зварот да Беларускай рэспубліканскай рады па пытаньні гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры з прапановай надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

У адказе паведамляецца, што “зьмест прапановы дублюе прадстаўленыя раней матэрыялы і ня ўтрымлівае вынікаў новых дасьледаваньняў”.

У 2008 годзе з аналягічнай прапановай у Міністэрства культуры зьвяртаўся кіраўнік камісіі Партыі БНФ па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і старшыня грамадзкага аб'яднаньня “Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” Антон Астаповіч. Адмову надаць статус гісторыка-культурнай спадчыны бел-чырвона-беламу сьцягу Міністэрства культуры тады патлумачыла “недастатковай аргумэнтацыяй і дакумэнтальнай абгрунтаванасьцю”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Michal Zaleski Горад:: Mensk
09.02.2010 14:44
А даслаць ім як аргумэнт фота прысягі першага прэзыдэнта краіны пад нашым сьцягам.
Адказаць

Імя:: Ананім
09.02.2010 15:04
Лучше фотографии с Грюнвальдской битвы, если их распоряжение Кубе не впечатляет.
Адказаць

Імя:: Гамяльчук
09.02.2010 15:07
Наурад цi гэта iх пераканае. Нават сорамна за Латушку, бо ён не гаспадар у гэтай справе, а павiнен быць...
Адказаць

Імя:: Ананім
09.02.2010 15:15
Похоже Латушко историю знает лучше, чем Лукашенко и не собирается делать глупостей.

Імя:: беларус
09.02.2010 16:33
Таму што лукашэнкаўскi рэжым ёсьць падмаскоўскiм. Невыпадкова замест беларускага бел-чырвона-белага сьцяга яны нам з падачы Масквы навязалi зялёна-чырвоную анучу.

Імя:: ластаўка Горад:: М.Горка
09.02.2010 17:30
А колькі давалі Чарняўскаму?
На халяву цяпер нічога не робіцца. Заплаціце добра і сцяг будзе зарэгістраваны.

Імя:: Яўген
09.02.2010 17:58
Згубіўшы галаву, няма сэнсу плакаць па валасах. Цяпер ужо нават вожык разумее, што страчанага ніколі ня вернеш.

Імя:: Voles Горад:: Rym
09.02.2010 18:46
<лукашэнкаўскi рэжым ёсьць падмаскоўскiм.>
I u hetym usia zahvazdka kajdannaja.

I jaszcze - aptymistycznaje:
<Згубіўшы галаву, няма сэнсу плакаць па валасах>.
My niczoha nie hublali, u nas Sciah aficyjna adabrali.
Ale jon uzo nia zniknie. Miljony za hod-piasc nie adamruc, inszym pakalenniam pieradaduc...

Імя:: Ананім
09.02.2010 19:48
Сорамна за наш народ, што дау сябе падмануць. Трэба нагадваць людзям, што гэта сцяг не апазiцыi, а сцяг нашай Радзiмы, нашых прашчурау. Хаця гэта будзе цяжка вярнуць у голавы нашага народа. Хай бы вярхi апазiцыi грошы якiя выдадуць на месныя выбары патрацiлi на добрых пiяршчыкау,якiя б падумалi як бел-чырвоны-белы сцяг вярнуць у мазгi нашых людзей пад добрым выглядам.